Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » Обнимаемся сразу втроем
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-05-2015, 11:47 Сямейны лад  ] • Обнимаемся сразу втроем   |  
 
Назва: Абдымаемся адразу ўтрох      

Обнимаемся сразу втроем 15 мая — Дзень сям'і

Заходжу ва ўтульную кватэру Алёны і Яўгена Плехтан. Прыемныя, далікатныя, гаваркія — маладыя людзі гатовы да размовы. Але мне не да інтэрв'ю, бо ў крэсле заўважаю маленькага дзелавітага гаспадара, які крыху саромеецца прысутнасці незнаёмай цёці, ды падтрымлівае ветлівасць і немнагаслоўна адказвае на пытанні. Прадстаўляецца Арцёмам і ўказвае на свае чатыры гады. 
— Пачакайце, хутка асвоіцца, гэта на першы погляд ён у нас спакойны, а насамрэч — жвавы, эмацыянальны і вельмі актыўны, — прызнаюцца бацькі.

 

Сям'я Плехтан утварылася 6 гадоў таму. Да гэтага Алёна і Яўген столькі ж сябравалі, прыглядаліся адно да аднаго. А пазнаёміліся на дыскатэцы. 
— Я ўжо была студэнткай каледжа… Прыехала дадому ў Міёры. Жэня запрасіў мяне на танец. Ніякага асаблівага адчування не ўзнікла. Нават дадому рознымі дарогамі пайшлі, — прыгадвае Алёна. 


Обнимаемся сразу втроем — А потым праз паўгода зноў выпадкова сустрэліся на дыскатэцы. Канечне ж, адно аднаго пазналі, разам патанчылі і больш не расставаліся,—расказвае Яўген. 
Букетна-цукеркавы перыяд прыемны. Пасля ўтварэння сям'і з'явіўся агульны быт, таму на першым часе ўзнікалі рознагалоссі, а зараз нават і пасварыцца толкам не могуць, усё пераводзіцца ў жарт. Крыўды доўга не тояць. Кажуць, што сямейнае шчасце трымаецца на каханні, павазе, узаемаразуменні, веданні цаны свайго абранніка.
Яўген Плехтан—па спецыяльнасці будаўнік, ужо 4 гады ўзначальвае брыгаду муляраў у ПМК-55. Адрозніваецца адказнасцю, выканальніцтвам, імкнецца ўсё зрабіць якасна і ў тэрмін, не дарэмна сёлета занесены на раённую Дошку гонару па выніках працы мінулага года. Прызнаецца, што гатовы разбіцца ў "аладку", але з даручаным справіцца, не падвядзе. З падначаленымі будуе адносіны на даверы і ўзаемапавазе. Зараз з брыгадай шчыруюць над узвядзеннем новага шматкватэрнага дома ў райцэнтры.
Алёна не ўтойвае, што вельмі добра, калі ў мужа будаўнічыя ўменні: і арку, і столь, і гараж пад домам змайстраваў. Яўген яшчэ і рамантык—два гады з дэталек збіраў карабель. Выхаванне сына для яго таксама адказны абавязак. Калі Арцёмка нашкодзіць, першае слова за строгім татам.
Обнимаемся сразу втроем — Можна і ў куток паставіць, але найбольш эфектыўны сродак — размова, — дзеліцца сакрэтамі малады бацька.
Алёна —  чалавек незвычайна творчы. Мае вышэйшую мастацкую адукацыю. 
— Колькі сябе памятаю, столькі малюю — з 4-х гадкоў, — расказвае яна. — Мама ставіла побач з сабой табурэтку, клала на яе паперу, і я была занята любімай справай. Скончыла з адзнакай мастацкую школу.


Стварае карціны, керамічныя вырабы, распісвае сцены, блізкае ёй пап'е-машэ, марыць стварыць у гэтай тэхніцы калекцыю лялек. Пачатак ужо пакладзены. Натхнення не чакае, увесь час жадае спрабаваць нешта новае, удасканальваецца. Малюе пейзажы, нацюрморты, а таксама партрэты, якія становяцца найлепшымі падарункамі для родных.
Жэня паказвае сябе ў касцы. Дакладна перанятыя і адлюстраваныя рысы твару сведчаць пра глыбокі мастацкі талент Алёны. Прычым творчасць для яе не проста аддушына, а работа. Выкладала майстэрства дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Доме дзіцячай творчасці, а зараз—інструктар па працоўнай тэрапіі і кіраўнік гурткоў для інвалідаў у Тэрытарыяльным Цэнтры. Калі параўноўваць, то дзеці з абмежаванымі магчымасцямі больш уседлівыя і працуюць на вынік. Алёна стараецца навучыць выхаванцаў, каб яны прыкіпелі да творчасці, былі прыстасаванымі да жыцця, а магчыма, з гэтым звязалі і сваю будучыню. Так, у нядаўнім абласным конкурсе работа адоранага Аляксандра Наркевіча з чатырохсот стала трэцяй.


Обнимаемся сразу втроем — Якія асаблівасці ў жыцці з творчым чалавекам? — пытаюся ў Яўгена. 
— У Алёны на ўсё сваё мастацкае бачанне. Гэта цудоўна. У кватэры вельмі шмат матэрыялаў для вырабаў…
— І ўсе патрэбныя, нічога ўтылізаваць нельга, — усміхаецца гаспадыня. 
Маладая сям’я атабарылася ў Міёрах. Хаця Алёна заўсёды марыла пра Віцебск, бо там падабалася, калі вучылася. Але Жэня дзейнічаў больш пераканаўча—тут бацькі, родныя, сябры, шмат знаёмых. Як падсумоўваюць Яўген і Алёна, дзе дом і сям'я — там і шчасце. Пабудавалі кааператыўную кватэру па новай вуліцы Ягора Томкі. Гавораць, што калі нарадзілася дзіця, менш часу засталося на сяброў, але шчыра стараюцца з імі сустракацца. Шмат бываюць у родных, цікава ім і ўтрох. 
Да нашай размовы далучаецца Арцём. Ужо асвоіўся і стаў праяўляць сваю натуральную жвавасць. Расказваў па сакрэце, што вельмі любіць бацькоў, дапамагае маме гатаваць, марыць, як вырасце, купіць "Жыгулі" і пабудаваць вялікі дом. А яшчэ цікавіцца электрычнасцю, таму, магчыма, стане энергетыкам. Яму падабаецца хадзіць у садок, але марыць ён і пра школу, абяцае не крыўдзіць настаўнікаў.


А мама тым часам гартае нататнік са смешнымі выказваннямі любімага сына. "Мамачка, прабач мне, што ты на мяне насварылася", — адно з самых геніяльных. Як жа тут не прабачыш…
— Часта бывае, што мы абдымаеся адразу ўтрох — і цалуем адно аднаго. Так усе крыўды і беды праходзяць, — адкрываецца сапраўдны сакрэт шчасця сям'і Плехтан.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
На фота: партрэты мужа і сына, напісаныя Алёнай Плехтан.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar