Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » В Приозерный  Висятах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-05-2015, 11:44 Сямейны лад  ] • В Приозерный  Висятах   |  
 
Назва: У прыазёрных Вісятах      

В Приозерный  Висятах Вёска Вісяты Новапагосцкага сельсавета знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Міёр на мяжы з Браслаўскім раёнам. Тутэйшая мясцовасць узгорыста-градзістая, парослая хмызняком і лесам, месцамі багністая. Побач — невялікае возера, багатае на рыбу. Максімальная яго глыбіня—14,5 м, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. У вадаём упадае 5 ручаёў і 2 каналы, ён злучаны з меліярацыйнай сеткай каналаў і большым возерам Укля.

 

Менавіта геаграфічныя асаблівасці і прыродная прыгажосць спрыялі ў даўнія часы замацаванню ў Вісятах людзей. Мясцовыя хлопцы прыводзілі ў бацькоўскія хаты маладых жонак, а затым браліся за ўзвядзенне побач уласнага жылля. Аднак грукат сякер і візгат піл паступова сціхаў. З-за аддаленасці ад цэнтральных дарог, вытворчых і сацыяльных аб'ектаў моладзь не стала заставацца ў вёсцы. 


— У Вісятах цяпер толькі дзевяць чалавек, большасць з якіх — шаноўнага ўзросту, — расказавае старшыня Новапагосцкага сельсавета Раіса Аляксандраўна Гернат. — У вёсцы пяць дамоў, у двух з іх жывуць сямейныя пары, якія ўжо адсвяткавалі залатое вяселле. Гэта цёзкі па прозвішчы Сухоўскія — Франц Данатавіч з Эміліяй Станіславаўнай і Стэфан Янавіч з Альдонай Мечыславаўнай.

 

Сям'я Стэфана 

 

Стэфана Янавіча Сухоўскага сустрэлі на вуліцы. Гаспадар гасцінна запрасіў у хату. З невялікай веранды трапілі ў прасторную прыхожую, адтуль — у светлы пакой. У куце паміж вокнамі — абразы. Тут жа стол, накрыты абрусам. У другой палове ложак, засланы саматканым пакрывалам, шафа. У пакоі чысценька і акуратна. Бачна, што гаспадыня Альдона Мечыславаўна, незважаючы на ўзрост, дбае пра парадак.


— Дзякаваць Богу, здароўе яшчэ дазваляе ў хаце прыбірацца, ля статка хадзіць і ў агародзе корпацца,—расказвае гаспадыня.—Гэта ў пэўнай ступені дапамагае і хваробы перамагаць, а дакладней, не засяроджваць на іх увагу.
— Можа варта лягчэйшай работай заняцца, напрыклад, дываны ткаць ці "палавічкі"?
Альдона Мечыславаўна расчыніла дзверы шафы, дастала саматканкі. Аднак са шкадаваннем адзначыла, што цяпер такія вырабы ўжо нікому не патрэбны і не цэняцца, бо ўсе спяшаюцца за таварам у магазіны ці на рынак.
— А даўней жа кожная жанчына мела ткацкія і іншыя навыкі, патрэбныя для сяльчанкі, пераймала іх ад маці. Дарэчы, пры сватанні жаніхоў заўсёды ўлічваліся такія якасці дзяўчыны.


— І гэта дапамагала стварыць трывалую сям'ю?
— Канечне, важна, каб такімі гаспадарлівымі былі абое—і муж, і жонка. Мне, дарэчы, пашчасціла.
Субяседніца прыгадала, што пасля заканчэння школы збіралася атрымаць прафесію бухгалтара, нават падала дакументы ў навучальную ўстанову, атрымала выклік, але бацька, які працаваў брыгадзірам, не пусціў, сказаў, што яму патрэбна памочніца, каб весці дакументы. Вось так і стала калгаснай улікоўшчыцай.
Са Стэфанам Альдону пазнаёміў брыгадзір Пётр Мікалаевіч Смулькевіч. З ім аднойчы прыехала дзяўчына на поле ў Вісяты, дзе мясцовыя мужчыны касілі траву. Усяго каля 30 чалавек, у тым ліку і хлопец, які нядаўна вярнуўся з арміі. Прыгледзеліся, пасябравалі. Не спалохала, што жаніх старэйшы на дзевяць гадоў. Наадварот, гэта ўсяляла надзею, што намер у яго сур'ёзны, бо ўжо перарос той узрост, калі "вецер у галаве". Абое кіраваліся не толькі пачуццямі, але і розумам, што, магчыма, і стала асновай сямейнага жыцця.


— Распісаліся ў верасні 1964 года у сераду. У сельсавет нас завезлі на двух матацыклах. А на наступны дзень на веласіпедах паехалі ў Міёрскі касцёл, каб павянчацца. Перад ксяндзом Грабоўскім і Богам далі клятву быць усё жыццё разам, і не парушылі яе, — адзначае Альдона Мечыславаўна. — Вялікага застолля не спраўлялі. У суботу крыху пасядзелі ў маіх бацькоў, якія жылі ў суседняй вёсцы, адтуль на машыне ГАЗ-51 калгасны шафёр прывёз мяне з Дворышча з "прыданым" ў дом да мужа ў Вісяты.
На наступны год у сям'і з'явіўся сыночак. Затым нарадзілася дачушка, пасля яшчэ дзяўчынка. Ужо дзеці даўно пакінулі бацькоўскі дом. Уладзіслаў жыве ў Браславе, Тарэза—у Дзісне, Лена—у Міёрах. У кожнага—дзеці. А дзякуючы старэйшаму 26-гадоваму ўнуку Ільі, ёсць ужо праўнук.
Унучкі Вераніка і Юля — студэнткі Полацкага ўніверсітэта, Алеся вучыцца ў дзявятым класе. Усе дзяўчаткі нярэдка прыязджаюць на машыне разам з матулямі. Дзякуючы жаночай грамадзе і справы спорацца. Нядаўна, напрыклад, сямейнай талакой бульбу садзілі.
—Сапсаваўся аднойчы тэлевізар. Папрасілі Лену адвезці яго ў майстэрню. Замест сапсаванай апаратуры прывезлі нам новы, плоскі "тэлек", які радуе цяпер не толькі якасцю выяў, але і светлым адчуваннем таго, што дзеці выраслі клапатлівымі.


Альдона Мечыславаўна не толькі выхоўвала дзяцей, але і на працу ў калгас хадзіла. Давялося розныя работы выконваць і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі. Зарабляла мала. Галоўным "забеспячэнцам" у сям'і быў Стэфан Іосіфавіч, які шмат гадоў у складзе будаўнічай брыгады ўзводзіў розныя вытворчыя аб'екты ў калгасе. Многім вяскоўцам дапамагаў уласныя дамы будаваць.
— Апошніх 9 гадоў даглядаў маладняк на адкорме, вырошчваў бычкоў па 450-500 кілаграмаў. За сумленную працу атрымліваў узнагароды, у ліку адметных — медаль ВДНГ,—расказвае Альдона Мечыславаўна.


На стале стаяла міска з яблыкамі. Гаспадыня, прапанавала пачаставацца імі, і ў гэты момант на яе руцэ бліснуў залаты заручальны пярсцёнак. Бачна, што каштоўны ювелірны выраб служыць вясковай жанчыне не ўпрыгожаннем, а пацвярджэннем важнага сямейнага статусу на працягу 50 гадоў.

 

 

Сям'я Франца 

 

В Приозерный  Висятах Крыху дзіўна, што карэспандэнты прыехалі пагутарыць да пенсіянераў, якія ціха і непрыкметна жывуць у аддаленай вёсцы, — шчыра прызнаўся Франц Данатавіч Сухоўскі і запрасіў у хату. На пытанні адказваў скупа, пры гэтым нярэдка яго твар асвятляла прыемная ўсмешка. Эмілія Станіславаўна таксама далучылася да размовы, і ёй прыемна было даведацца, што хтосьці акрамя родных ведае пра іх залаты юбілей.


— Жаніліся мы 20 красавіка 1965-га,—адзначае гаспадыня. 
— Перад сяўбой, — дадае Франц Данатавіч. — Пазнаёміліся на танцах. Закахаўся, прапанаваў быць жонкай, і яна не адмовілася.
Узаконілі шлюб актавым запісам у сельсавеце ў Новым Пагосце. А на другі дзень павянчаліся ў касцёле. Ад Вісятаў да вёскі, у якой жыла Эмілія, каля трох кіламетраў, адтуль пешшу Франц Данатавіч і прывёў каханую ў свой дом.
Абодва працавалі ў калгасе. Яна—у жывёлагадоўлі і на паляводстве. А ён — трактарыстам на гусенічных трактарах "ДТ-74" і "ДТ-75". Тэхнікі тады было нямнога, а таму яе задзейнічалі ў дзве змены. Днём, як правіла, адзін з механізатараў вёў ворыва, а другі ноччу дыскаваў глебу, затым мяняліся. Зімой нарыхтоўвалі торф, які выкарыстоўвалі ў калгасе для прыгатавання кампосту. А восенню перасаджваліся на камбайны. Францу Данатавічу падчас жніва давялося працаваць на "СК-4" і "Ніве". На работу сённяшніх механізатараў ён глядзіць з зайздрасцю, бо сучасная тэхніка лёгкая у кіраванні і вельмі камфортная, у кабінах зімой цёпла. А ў "гусаку", за рычагамі якога адпрацаваў 37 гадоў, зімой рукі і ногі заходзіліся ад холаду. Аднак гэта не перашкаджала ставіць рэкорды і выходзіць у лік пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва. Пра выніковасць работы вясковага механізатара сведчаць граматы — іх у яго цэлы стос, у тым ліку абласныя, рэспубліканскія. Ёсць і ордэны Працоўнай Славы.
Вырасшы ў беднасці, Франц Данатавіч стараўся шмат працаваць, каб мець грошы. Першыя накапленні патраціў на будаўніцтва новага дома. Справіў наваселле ў 1968-ым і забраў да сябе матулю з хутара. Хутка прасторныя пакоі напоўнілася галасамі дваіх дзяцей.


Дарэчы, дачушка Рэгіна жыве цяпер непадалёку — у Волкаўшчыне. Спяшаецца да іх калі патрэбна дапамога па хатняй рабоце, калі занядужаць. Па адукацыі настаўніца. Вучылася ў Расіі. Некалькі гадоў адпрацавала на Пскоўшчыне, а затым вярнулася ў родныя мясціны. Настаўнічала ў Волкаўшчынскай школе, а цяпер вучыць дзяцей у Новапагосцкай. Шчаслівае сямейнае жыццё ў Рэгіны неспадзявана азмрочыла трагічная смерць мужа. У няпростай жыццёвай сітуацыі надзейнай апорай засталіся яе бацькі. 
Сын Іван пэўны час працаваў у мясцовай гаспадарцы трактарыстам, а затым паехаў у Віцебск, дзе жыве і цяпер. Хаця дарога да бацькоў няблізкая, іх не забывае. Бярэ водпуск на два тыдні вясной і восенню, каб дапамагчы з агародамі справіцца. Ды і ў іншыя дні прыязджае, на гадавыя рэлігійныя святы.
Калі завялі размову з Сухоўскімі пра дабрабыт і матэрыяльную забяспечанасць у сталым узросце, Франц Данатавіч расказаў пра набалелае:
— Усё наша жыццё прайшло на калгасных палетках. Не дазвалялі з жонкай патраціць лішнія грошы. Адкладвалі кожную капейку, каб дапамагчы дзецям самастойнае жыццё распачаць. Сабралі 30 тысяч савецкіх рублёў. Аднак у канцы 90-ых яны абясцэніліся, і за іх змаглі купіць толькі пластыкавую бочку для гаспадарчых патрэб.
Цяпер Сухоўскія жывуць на пенсію, але не скардзяцца, прытрымліваюцца дэвізу: "Нічога, перацерпім, было і горш!"
— Вось і летась бяда да нас прыйшла — трое свіней загінула, ветурачы парэкамендвалі часова ўстрымацца ад набыцця жыўнасці. На пэўны час і без каровы засталіся, бо старую давялося здаць. А як жа ў вёсцы без жывёлы? Вось мы і  купілі маладзейшую карову,—кажа гаспадар сядзібы. 
— Каб унукоў малаком і смятанай частаваць!?! Шмат іх у вас?


— Унучкоў пакуль толькі двое — гэта дзеці Рэгіны. Сяргей, вучыцца ў будаўнічым каледжы. А Віка нарадзіла дачушку Міланку, — тлумачыць прабабуля, якой ўжо даводзілася няньчыць праўнучку, калі ўнучка ездзіла на сесію.
Залатыя юбіляры кранулі сваёй сціпласцю, адкрытасцю і прастатой у зносінах.
Калі Франца Данатавіча папрасілі прытуліцца бліжэй да Эміліі Станіславаўны з вуснаў яго зляцела: "Даўно я жонку вось так не абдымаў!"
— Можна сказаць тысячы лагодных слоў, штодзённа абдымацца і мілавацца, а не пражыць разам і дзесятка гадоў. Напэўна лепш, калі людзі без лішніх слоў адчуваюць павагу і любоў адно да аднаго, калі дзеляць разам складанасці паўсядзённага быту і яго радасці, калі даруюць крыўду і апраўдваюцца ўчынкамі, — прыкмячаю я, і гаспадары дома сцвярджальна ківаюць галавой.

 

 

Невялікая вандроўка ў Вісяты прынесла станоўчыя эмоцыі, аднак на працягу многіх дзён свідруюць галаву думкі: "Ці многія з тых, хто ў наш час бярэ шлюб, змогуць, як залатыя юбіляры з Вісятаў, прайсці поплеч 50 гадоў?" А можа мае сумненні дарэмныя? Не будзем губляць надзею. Яшчэ хочацца, каб вёсачка, дзе цяпер жывуць працавітыя людзі, ніколі не знікла з карты нашага раёна.  


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: залатыя юбіляры сямейнага жыцця з в. Вісяты — Стэфан Янавіч і Альдона Мечыславаўна Сухоўскія;

Франц Данатавіч і Эмілія Станіславаўна Сухоўскія.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar