Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Дружные, трудолюбивые, творческие »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Сямейны лад » Дружные, трудолюбивые, творческие
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

2-06-2015, 09:56 Сямейны лад  ] • Дружные, трудолюбивые, творческие   |  
 
Назва: Дружныя, працавітыя, творчыя      

Дружные, трудолюбивые, творческие Дом Юрыя і Таццяны Пазік па вуліцы Юбілейнай у аграгарадку Язна знайсці нескладана — вялікі і светлы, ён адразу трапляе на вочы. Бачна — тут жыве вялікая сям'я. Вароты гасцінна адчынены, а на парозе сустракае гаспадыня Таццяна Аляксандраўна з двухгадовай дачушкай Дзіянай на руках. Дзяўчынка, такая ж усмешлівая як і маці, з цікавасцю назірае за незнаёмымі дарослымі, расказвае нешта гасцям на сваёй дзіцячай мове.

 

Унутры дом такі ж прыгожы і прасторны, пакоі абстаўлены з вялікім густам і стараннем.
—Гэта ўсё дзякуючы ўмелым рукам мужа,—адразу зазначае Таццяна.—Ён выдатны працаўнік, пра такіх кажуць "майстар на ўсе рукі". І гэта так. Каб не яго ўменні, у нас бы ніколі не было такога цудоўнага дома.


Масква не адразу будавалася, так і сям'і Пазік проста так у жыцці нічога не давалася—усё зараблялася ўласнай штодзённай працай.
Юрый і Таццяна пачалі сябраваць калі абодвум было па пятнаццаць. Разам хадзілі на дыскатэкі, хлопец ездзіў да яе ў госці ў Папшулі. Калі пайшоў у армію, адносіны на некаторы час перапыніліся. Аднак столькі год сяброўства і прыязных адносін не прайшлі бясследна. Калі вярнуўся, пачалі сустракацца, а праз год распісаліся. На свет з'явіўся старэйшы сынок Ілля. На той час маладая сям'я жыла ў Полацку. Працаваць і даглядаць дзіцяці на здымнай кватэры было складана, таму Пазікі вырашылі пераехаць бліжэй да малой радзімы. Купілі ў Язне невялікую хату, Юрый уладкаваўся працаваць у ЖКГ. Пакуль ішоў рамонт, пасяліліся ў бацькоў Таццяны, а праз некалькі месяцаў перабраліся ў новы дом. У лютым у сям'і адбылося чарговае шчаслівае прыбаўленне—на свет з'явіўся сынок Іван.


Сям'я большыла—нарадзілася дачушка Дзіяна, разам з Пазікамі стала жыць малодшая сястра Таццяны Алеся. Для шасці чалавек стала цесна. Муж і жонка прынялі рашэнне перабудоўвацца. Для таго, каб увасобіць мару пра большае жыллё, узялі крэдыт на рэканструкцыю, амаль год афармлялі патрэбныя дакументы. Гаспадыня адзначае, што праца з паперамі была больш складанай, чым на будаўніцтве. Калі ў канцы мая прыступілі да справы, ад былой пабудовы заставаліся толькі сцены без столі і падлогі. На той час ля хаты ўжо мелася прасторная лазня, у якую перанеслі ложкі, кухню, халадзільнік. Усе былі на месцы і пры справе, і ўжо ў кастрычніку вялікая сям'я перабралася ў адноўленае жыллё.

—Муж—сапраўдны здабытчык і апора. Карыстаецца любой магчымасцю зарабіць, усё нясе ў сям'ю. Зараз сумяшчае работу па абслугоўванні клуба з працай малаказборшчыка,—расказвае Таццяна.—Амаль усё, што зроблена ў хаце—яго рук справа, нездарма некалі атрымаў спецыяльнасць будаўніка-зваршчыка.
Юрый не застаецца без дапамогі жонкі, якая падымаецца разам з ім у пяць гадзін раніцы, каб ехаць збіраць малако. Вяртаючыся дадому, Таццяна адпраўляе сыноў у садок і сястру ў школу, а потым займаецца хатнімі справамі—гатуе, прыбіраецца, мые бялізну. У выхадныя дні абавязкова радуе дзетак выпечкай, якую яны вельмі любяць.
Яшчэ да жаніцьбы Пазікі ведалі, што ў іх сям'і будзе некалькі дзяцей, так і сталася. Ілля—ціхі, памяркоўны ў параўнанні з актыўным Іванам. Абодва хлопцы стаяць гарой за малодшую сястрычку Дзіяну—ніколі яе не крыўдзяць, гатовыя аддаць апошняе. Усе трое вельмі дружныя і, маючы адну цукерку, заўсёды дзеляць яе на тры часткі. Любяць катацца ля дома на веласіпедах, старэйшы сын навучыўся стаяць на роліках. Пераняўшы захапленне бацькі, Ілля і Ваня разам з ім прападаюць у гаражы. Як толькі прыходзяць з садка, адразу бяруцца за гаечныя ключы і займаюцца "рамонтам".


А вось любоў мужа да рыбалкі падзяляе і Таццяна—зімой ходзяць лавіць рыбу ўдваіх. Таксама Юрый займаецца машынамі, у якіх выдатна разбіраецца, і часта дапамагае тым, хто просіць нешта паправіць. Да таго ж, Пазікі вельмі творчыя людзі—без іх не абыходзяцца мерапрыемствы, праводзімыя ў дзіцячым садку, абавязкова ўдзельнічаюць у клубнай самадзейнасці і рабоце фальклорнага гурта.
Заканамерна, што на прапанову паўдзельнічаць у конкурсе "Уладар сяла" яны пагадзіліся адразу. Як зазначае Таццяна, галоўнае было знайсці час для таго, каб падрыхтаваць выступленне. Мужа ўгаворваць не прыйшлося. Творчы запал і сямейнае абаянне прынесла ім перамогу ў намінацыі "Самая гаспадарлівая і працавітая сям'я". Што і казаць, больш трапнае азначэнне і прыдумаць цяжка.


Па меркаванні Таццяны, галоўная ўмова шчаслівых сямейных зносін—уменне саступаць, цаніць адзін аднаго: "Я заўсёды ведаю, што Юра будзе на баку сям'і, ад яго ніколі не пачуеш дрэннага слова. Мы паважаем адзін аднаго, а без павагі і даверу сям'ю не створыш".
У сям'і Пазік шмат планаў і задумак—нешта трэба ўладкаваць у доме, зрабіць веранду і душавую. Збіраюцца паставіць хлеў, каб абзавесціся гаспадаркай. У іх абавязкова ўсё атрымаецца, бо на "выдатна" яны ўмеюць будаваць не толькі жыллё, але і сямейныя зносіны.


Арына БАРКОЎСКАЯ.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar