Дзень маці — свята, калі мы з цеплынёй і ўдзячнасцю звяртаемся да тых, хто з гонарам носіць гэта самае высокае ў свеце званне. Асаблівую павагу і пашану выклікаюць жанчыны, якія не толькі паспяхова выхоўваюць уласных дзяцей, але і прынялі ў свае сем'і сірот.
аіса Пятроўна Кулянок з вёскі Восцевічы, калі стварала ўласную сям'ю, нават не думала, што некалі з вялікай цеплынёй і любоўю прытуліць да сябе чужых дзяцей, заберыць іх з сацыяльнага прытулку ў свой дом і падорыць радасць сямейнага жыцця. А менавіта так аднойчы і сталася, аб чым цяпер ні сама, ні муж Сяргей Аляксандравіч ніколькі не шкадуюць. Сваё рашэнне яны тлумачаць коратка і сціпла: "А хіба ж можна было інакш!"
Раіса Пятроўна—чалавек спагадлівы і добразычлівы. Напэўна, таму і працу выбрала такую, дзе нельга абысціся без дабрыні, увагі да пазбаўленых шчасця лёсам. Працавала ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Затым—у дзіцячым доме. Ніколі не была абыякавай да асірацелых хлопчыкаў і дзяўчынак. Брала малых да сябе на выхадныя і канікулярныя дні.
У 2008-ым годзе ў Дзісенскі дзіцячы дом паступіла двое дзяцей з нядобрана-дзейнай сям'і. Дзяўчынцы Марыі было 8 гадоў, а яе браціку Мікалаю—6. Трапілі пад апеку выхавальніцы Раісы Пятроўны Кулянок.
—У групе гэтыя дзеці былі самыя маленькія, а таму давялося прыкласці нямала намаганняў, каб іх сэрцайкі атагрэліся, адталі, адчыніліся насустрач добразычлівасці. Яны хутка прывязаліся да мяне, а я—да іх. І калі ў 2011-ым у Дзісне зачынілі дзіцячы дом, вельмі цяжка было расставацца з усімі дзецьмі,—успамінае жанчына.—А асабліва шкадавала Марыю і Мікалая. Тады і ўзнікла жаданне ўзяць іх у сям'ю. Муж і сын падтрымалі прапанову.
Марыя і Мікалай Клімоўскія ў цёплай сямейнай атмасферы адчулі, наколькі важна мець у сваім жыцці надзейнае плячо і быць упэўненым, што ў любой жыццёвай сітуацыі ёсць на каго абаперціся.
Прафесійны вопыт і мацярынская любоў дапамаглі Раісе Пятроўне ў выхаванні прыёмных дзяцей. На пытанне, якія парады яна магла б даць іншым прыёмным бацькам, адказвае:
—Найперш патрэбна цярпенне. Не чакайце хуткіх вынікаў, перамен. Пройдзе час, і абавязкова будзе з чаго радавацца! Не трэба баяцца прызнаваць свае памылкі. Будзьце шчырымі з дзецьмі, і яны адкажуць узаемнасцю.
Чатыры гады ў сям'і Раісы Пятроўны і Сяргея Аляксандравіча для Марыны і Мікалая праляцелі непрыкметна. У дарослых хапае часу і цяпла для ўсіх дзяцей. Разам адпачываюць, выконваюць хатнюю работу. Прыёмная мама вучыць дзяўчынку гатаваць, шыць, прыбіраць і быць добрай гаспадыняй, якая стварае ў доме спрыяльную атмасферу. Прыёмны тата перадае хлопцам мужчынскія навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні. Закладваецца ў характар дзяцей таварыскасць, узаемаразуменне, узаемапавага. Таму яны вельмі дружныя, старэйшыя прыходзяць на дапамогу малодшым. Словам, усё, як у сям'і!
Паважаныя матулі, якія выхоўваюць уласных дзяцей, і тыя, якія падарылі цеплыню сваіх сэрцаў прыёмным хлопчыкам і дзяўчынкам! Жадаем вам радасці, здароўя, шчасця і цярпення ў выхаванні. Толькі вялікая карпатлівая праца дае плён: зярняткі, кінутыя ў добра апрацаваную глебу, вырастаюць буйнымі каласкамі. Каб быў добрым ураджай, трэба старанна даглядаць расліны, ахоўваць іх ад шкоднікаў і пустазелля, сілкаваць, паліваць у спёку. Вось і для дзяцей, пакуль яны вырастуць і стануць самастойнымі, не шкадуйце любові, і яны аддзячаць тым жа. А цяпер няхай радуюць вас сваімі маленькімі поспехамі і перамогамі.
Паважаныя матулі, будзьце апты-місткамі, смела крочце наперад, насустрач кожнаму новаму дню, які парадуе толькі прыемнымі падзеямі і навінамі.
Валянціна РЫМДЗЁНАК,
дырэктар ДУА "Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр".
Раіса Пятроўна Кулянок з вёскі Восцевічы, калі стварала ўласную сям'ю, нават не думала, што некалі з вялікай цеплынёй і любоўю прытуліць да сябе чужых дзяцей, заберыць іх з сацыяльнага прытулку ў свой дом і падорыць радасць сямейнага жыцця. А менавіта так аднойчы і сталася, аб чым цяпер ні сама, ні муж Сяргей Аляксандравіч ніколькі не шкадуюць. Сваё рашэнне яны тлумачаць коратка і сціпла: "А хіба ж можна было інакш!"Раіса Пятроўна—чалавек спагадлівы і добразычлівы. Напэўна, таму і працу выбрала такую, дзе нельга абысціся без дабрыні, увагі да пазбаўленых шчасця лёсам. Працавала ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Затым—у дзіцячым доме. Ніколі не была абыякавай да асірацелых хлопчыкаў і дзяўчынак. Брала малых да сябе на выхадныя і канікулярныя дні.
У 2008-ым годзе ў Дзісенскі дзіцячы дом паступіла двое дзяцей з нядобранадзейнай сям'і. Дзяўчынцы Марыі было 8 гадоў, а яе браціку Мікалаю—6. Трапілі пад апеку выхавальніцы Раісы Пятроўны Кулянок.—У групе гэтыя дзеці былі самыя маленькія, а таму давялося прыкласці нямала намаганняў, каб іх сэрцайкі атагрэліся, адталі, адчыніліся насустрач добразычлівасці. Яны хутка прывязаліся да мяне, а я—да іх. І калі ў 2011-ым у Дзісне зачынілі дзіцячы дом, вельмі цяжка было расставацца з усімі дзецьмі,—успамінае жанчына.—А асабліва шкадавала Марыю і Мікалая. Тады і ўзнікла жаданне ўзяць іх у сям'ю. Муж і сын падтрымалі прапанову.Марыя і Мікалай Клімоўскія ў цёплай сямейнай атмасферы адчулі, наколькі важна мець у сваім жыцці надзейнае плячо і быць упэўненым, што ў любой жыццёвай сітуацыі ёсць на каго абаперціся. Прафесійны вопыт і мацярынская любоў дапамаглі Раісе Пятроўне ў выхаванні прыёмных дзяцей. На пытанне, якія парады яна магла б даць іншым прыёмным бацькам, адказвае: —Найперш патрэбна цярпенне. Не чакайце хуткіх вынікаў, перамен.
Пройдзе час, і абавязкова будзе з чаго радавацца! Не трэба баяцца прызнаваць свае памылкі. Будзьце шчырымі з дзецьмі, і яны адкажуць узаемнасцю. Чатыры гады ў сям'і Раісы Пятроўны і Сяргея Аляксандравіча для Марыны і Мікалая праляцелі непрыкметна. У дарослых хапае часу і цяпла для ўсіх дзяцей. Разам адпачываюць, выконваюць хатнюю работу. Прыёмная мама вучыць дзяўчынку гатаваць, шыць, прыбіраць і быць добрай гаспадыняй, якая стварае ў доме спрыяльную атмасферу. Прыёмны тата перадае хлопцам мужчынскія навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні. Закладваецца ў характар дзяцей таварыскасць, узаемаразуменне, узаемапавага. Таму яны вельмі дружныя, старэйшыя прыходзяць на дапамогу малодшым. Словам, усё, як у сям'і!
Паважаныя матулі, якія выхоўваюць уласных дзяцей, і тыя, якія падарылі цеплыню сваіх сэрцаў прыёмным хлопчыкам і дзяўчынкам! Жадаем вам радасці, здароўя, шчасця і цярпення ў выхаванні. Толькі вялікая карпатлівая праца дае плён: зярняткі, кінутыя ў добра апрацаваную глебу, вырастаюць буйнымі каласкамі. Каб быў добрым ураджай, трэба старанна даглядаць расліны, ахоўваць іх ад шкоднікаў і пустазелля, сілкаваць, паліваць у спёку. Вось і для дзяцей, пакуль яны вырастуць і стануць самастойнымі, не шкадуйце любові, і яны аддзячаць тым жа. А цяпер няхай радуюць вас сваімі маленькімі поспехамі і перамогамі.Паважаныя матулі, будзьце апты-місткамі, смела крочце наперад, насустрач кожнаму новаму дню, які парадуе толькі прыемнымі падзеямі і навінамі.
Валянціна РЫМДЗЁНАК,
дырэктар ДУА "Міёрскі раённы
сацыяльна-педагагічны цэнтр".