Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » Залатыя юбіляры
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
4-03-2011, 12:47 Сямейны лад  ] • Залатыя юбіляры   |  
 
Назва:      

Залатыя юбілярыКалі з’язджаюцца да Соф’і Аляксандраўны і Аляксандра Віктаравіча Шукоў дзеці і ўнучкі, то ціхія пакоі ў іх доме напаўняюцца гоманам, смехам. І гэта, несумненна, радуе пажылых людзей. Жывуць яны на хутары, а вёсачка Харушова, што побач, ужо зусім апусцела, маўкліва стаяць хацінкі-сірацінкі. У наваколлі засталіся толькі два “жывыя” падвор’і, гаспадараць на якіх пенсіянеры. Дамы размешчаны ў аддаленні ад цэнтральнай дарогі. Тут пануе цішыня, да якой сяльчане ўжо даўно прывыклі.
Асабліва маркотна зімой, калі дзень кароткі. Таму, калі з’яўляюцца на парозе родныя, у Соф’і Аляксандраўны і Аляксандра Віктаравіча адразу настрой паляпшаецца, жывая іскрынка ў вачах загараецца, нават постаць мяняецца — спіна прамее, крок крыху шпарчэйшым становіцца, хаця ўсё ж гады цяжкім грузам прыціскаюць да долу. Але пажылыя людзі стараюцца не паказваць свае хваробы, імкнуцца пераканаць дзяцей, што ёсць яшчэ сіла не толькі самастойна жыць у вясковым доме без зручнасцей, дзе нават ваду даводзіцца з калодзежа за дзесяткі метраў насіць, але і гаспадарку трымаць. Даўно сыны клічуць да сябе (малодшы Сяргей у Паташні абаснаваўся, а старэйшы Міхаіл — у Міёрах). Хвалююцца дзеці, хочаць, каб маці і тата побач былі, а не заставаліся ў адзіноце. Але тыя не згаджаюцца родны дом пакідаць. Кажуць, пакуль ногі яшчэ трымаюць, трэба працаваць, варушыцца, каб сіла не пакінула. Міхаіл і Сяргей стараюцца як мага часцей наведваць бацькоў, каб дапамагчы ім у рабоце ці проста даведацца пра здароўе, пагутарыць. Калі ў маладых ёсць час, не адмаўляюцца завезці бацькоў у царкву, бо людзі яны набожныя, а Соф’я Аляксандраўна да таго ж спявае ў хоры і на пахаваннях памерлых.

Гледзячы на дзяцей, радуюцца бацькі, што працавітымі і адказнымі выхавалі іх, не сорамна ні за справы, ні за паводзіны, не гультаі, не п’яніцы, вельмі паважлівыя, паслухмяныя.

Малодшы Сяргей пасля школы закончыў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум, стаў аграномам і 18 гадоў быў звязаны з сельскай гаспадаркай. Аднак па стану здароўя давялося змяніць прафесію. Цяпер працуе ў Паташнянскай школе. Задаволены вясковым ладам жыцця. Калі жаніўся, то напачатку жыў у Чурылаве ў доме бабулі, дзе зрабіў капітальны рамонт. Аднак гэтая некалі вялікая вёска стала неперспектыўнай, закрыліся ўсе сацыяльныя аб’екты. А ў сям’і ўжо было двое дзетак. Таму, калі праўленне гаспадаркі прапанавала жыллё ў Паташні, не адмовіўся. Хаця засяліўся ў ведамасны дом, зрабіў і тут за ўласныя сродкі рамонт: абсталяваў каналізацыю, правёў водаправод, аснасціў санвузел. Ёсць і душавая кабіна. Канешне, не параўнаеш душ з “дыхаючай” гарачай парай лазняй, але затое не трэба вёдрамі ваду насіць, печ шмат гадзін запар цепліць, каб сагрэць настылую пабудову. Тут ніякіх клопатаў: адкруціў кран і мыйся, што асабліва зручна зімой. Бацькі ж любяць памыцца ў сваёй лазні, хоць яна на водшыбе, і ваду насіць далёка.

Сям’я Сяргея мае зямельны надзел, статак на падвор’і, што дапамагае палепшыць матэрыяльнае становішча, бо заробак невялікі.

Старэйшы Міхаіл стаў гарадскім чалавекам. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Друйскім СПТВ на экскаватаршчыка, вадзіцеля. Служыў ў арміі. Завочна закончыў Гарадоцкі саўгас-тэхнікум, але ў родных мясцінах не застаўся. Працуе вадзіцелем у райвыканкаме. Захапляецца рыбнай лоўляй, паляваннем.

—І нявесткі ў нас добрыя, гожы прыклад жыцця дзецям падаюць,—кажа Соф’я Аляксандраўна.—Жонка малодшага сына Сяргея—Вольга Францаўна—родам з Павяцця. Яна працуе ў мясцовай гаспадарцы, загадвае складамі. А вось Міхаіл знайшоў “палавінку” ў тутэйшай мясцовасці, у Паташні. Яго жонка Ганна Вацлаваўна—настаўніца малодшых класаў. Жывуць яны ў Міёрах.

Цешацца дзядуля і бабуля ўнучкамі — іх чатыры. Вясёлыя, старанныя. Дачушка Міхаіла — Танечка — студэнтка, вучыцца на ўрача, што для іх асабліва ганарова. Кажуць унучцы, каб дасканала авалодвала прафесіяй, бо давядзецца лячыць людзей, а ў гэтай справе патрэбна шмат ведаў, а галоўнае — адказнасці і уважлівасці, асабліва калі ідзе барацьба за жыццё. Ведае гэта Аляксандр Віктаравіч на ўласным горкім вопыце, бо неаднаразова і падоўгу даводзілася лячыцца ў бальніцах з вельмі сур’ёзнымі дыягназамі. Перанёс шмат аперацый. Перажыў клінічную смерць. І толькі дзякуючы высокаму прафесіяналізму, чуласці і спагадлівасці ўрачоў цудам застаўся жыць, хаця некаторыя медыкі прадракалі яму хуткую смерць.

— Дзякуй дактарам і дзецям, якія імкнуліся выратаваць мяне, таму і цяпер жыву на белым свеце, гаспадару. Яшчэ хапае сілы насіць з крыніцы за 100 метраў ад дома ваду для сябе і статка, — кажа ветэран.
Не менш цешацца дзядуля з бабуляй і іншымі ўнучкамі. Старэйшая дачушка Сяргея — Даша — вучыцца на музычным аддзяленні Полацкага педагагічнага каледжа. Удзельнічае ў абласных конкурсах. І сярэдняя Жэнечка мае музычныя схільнасці — займаецца ў Міёрскай школе мастацтваў па класу фартэпіяна. Рэгулярна, некалькі разоў на тыдні, адвозяць яе бацькі ў райцэнтр на заняткі.
— Раней мне даводзілася адкладваць усе справы, каб завезці дачку на ўрокі музыкі. Калі жонка атрымала вадзіцельскае пасведчанне, у мяне клопатаў крыху паменела, — усміхаецца Сяргей. — А самая меншая наша Сафійка — яна яшчэ дашкольніца. Назвалі мы яе ў гонар бабулі.

Даша і Жэнечка з малых гадоў на сцэне клуба выступаюць. Напэўна, і Сафійка не адстане ад іх — яна ж бабуліна любіміца, а тая была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці пры мясцовым клубе. Калі загадчык культустановы прасіў выступіць на сцэне, пагаджалася, кажучы: “Як жа адмовіцца, калі так шчыра просяць”. І па многіх памерлых давялося ёй маліцца.

Сын Сяргей заўсёды станоўча адносіўся да ўдзелу маці ў мастацкай самадзейнасці. Ён лічыць, калі ёсць у чалавека захапленне, якое прыносіць задавальненне, то гэта вельмі добра — песня душу аздараўляе, а значыць, і жыццё падаўжае. І сам ён любіць спяваць.

На хутар, дзе жывуць Шукі, нават аўтамагазін не даязджае, прыпыняецца ля цэнтральнай дарогі. Па тэлефоне жыхары суседняй вёскі паведамляюць Шукам, а тыя сваёй суседцы, што машына з таварам едзе ў іх напрамку, тады і спяшаюцца выйсці насустрач. У месцы яе прыпынку сын Сяргей зрабіў лавачку, дзе летам можна прысесці, бо і недалёкая дарога (каля кіламетра) у сталым узросце стамляе.

— Здаецца, мы яшчэ нядаўна былі маладымі, рупліва працавалі ў калгасе, весела адпачывалі, танцавалі і спявалі на вечарынках, — дзеляцца ўспамінамі сталыя людзі. — Моладзі ў вёсках раней было шмат. Уклад жыцця быў іншым, і зносіны не такія, як цяпер, калі ў вялікай вёсцы сусед да суседа рэдка заходзіць. Хлопцы і дзяўчаты ва ўсёй акрузе ведалі адзін другога. І каханне было больш узнёслым і светлым.

Соф’я Аляксандраўна і Аляксандр Віктаравіч Шукі сталі мужам і жонкай 50 гадоў таму. У царкве перад алтаром 4 лютага 1961 года яны паабяцалі адзін другому захоўваць вернасць, берагчы каханне. Пяць дзесяцігоддзяў праляцела імгненна, як птушка над галавой. У сямейным жыцці былі радасці і смутак, якія дзялілі разам. А пераступіўшы агульны жыццёвы васьмідзесяцігадовы рубеж , яны ўпэўнена сцвярджаюць, што людзей аб’ядноўвае не толькі радасць, але і гора, а ў ваенныя і пасляваенныя гады яго з лішкам хапала. Умацоўвала сям’ю і сумесная праца, якой у сельскай мясцовасці заўсёды шмат. І ў старасці Шукі нястомна працуюць. На падвор’і ёсць куры, свінні, карова, конь. Кажуць, што без іх ніяк нельга. І ад зямлі не адмаўляюцца. Шмат бульбы садзяць, каб не толькі самім харчавацца, але і статак накарміць. Да нядаўняга часу коз трымалі, бо малако іх вельмі карыснае — унучак ім выпаілі. Да таго ж Соф’я Аляксандраўна і пчалярствам займаецца.

Можна шмат апавядаць пра гэтых станоўчых людзей, прыгадваючы розныя падзеі з іх жыцця. Аднак, нягледзячы на салідны ўзрост, душы іх маладыя, будні напоўнены клопатамі. Пра сябе не думаюць, важна, каб ў дзяцей і ўнучак усе добра было. Кажуць, ім ёсць дзеля каго жыць. А галоўнае — яны адчуваюць сябе патрэбнымі.

На здымку: “залатыя” юбіляры з унучкамі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar