"Сям'я — ячэйка грамадства" — вельмі ўдала прыкмеціў Карл Маркс. Магчыма, такое выслоўе некаму падасца "збітым", але ад гэтага не стане менш актуальным. Нядаўна стварылі сваю сям'ю Марыя Шычко і Антон Ермалёнак. Маша — мінчанка, прыехала на радзіму мужа. Маладыя людзі плануюць і надалей жыць і працаваць у Міёрах.
Міёршчына славіцца не толькі цудоўнымі краявідамі. Багаты наш край і на цудоўныя, трывалыя сем'і, якія працуюць на славу і выхоўваюць добрых дзетак. Пацверджанне таму — конкурс "Уладар сяла", які ўжо стаў традыцыйным і папулярным сярод маладых сем'яў.
У грамадстве мацнее ўпэўненасць, што прымаць дзяцей у сям'ю — гэта звычайная чалавечая практыка. Менавіта ў тых краінах, дзе так лічаць, дзіцячых дамоў няма наогул. Іх не будзе і ў нас у Беларусі, бо нашы сем'і здольныя любіць дзяцей і клапаціцца пра іх не менш.
Міліцэйская біяграфія старшыны Руслана Захарэвіча бярэ адлік з 2002-га года. Пачынаў міліцыянерам-дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля, дзякуючы ўменню ладзіць з тэхнікай, стаў вадзіцелем. Руслан Раманавіч завочна атрымлівае вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Віцебскім універсітэце імя П. М. Машэрава. Наяўнасць дыплома стане пропускам на афіцэрскую пасаду.
Штотыднёвапачацвяргахз 19.00 да 21.00 сем'і, якіязнаходзяццанаўлікуўсацыяльныхслужб, чакаюцьгасцей. АднымвечарамразамзучастковымінспектарамІСНАндрэемМіронавічамІльніцкімінамеснікамстаршынікамісііпасправахнепаўналетніхВольгайКазіміраўнайЧапулёнакурэйдадправіласякарэспандэнтгазеты.
"Ведь так не бывает на свете, чтоб были потеряны дети…" На жаль, бывае. Нават жывучы пад адным дахам з роднымі бацькамі, дзеці адчуваюць сябе адзінокімі і непатрэбнымі. Таму што тата і мама з большым задавальненнем разап'юць бутэльку і забудуцца ў п'яным сне, замест таго каб пачытаць казку малым і пажадаць ім добрай ночы.
Вельмі нечакана перасякаюцца лініі лёсу. Жылі хлопчык і дзяўчынка ў адной мясцовасці, хадзілі ў адну школу. Неаднаразова сустракаліся позіркамі, калі беглі кожны ў сваім накірунку. Да той самай пары, пакуль не прыйшла праніклівая маладосць, якая ў момант распазнання свайго шчасця ўжо не змагла адвесці вачэй, бо сустрэліся дзве палавінкі.
Розныя людзі, розныя характары, звычкі… Цяпер маладыя, сутыкнуўшыся з першымі цяжкасцямі ў сямейным жыцці, усё часцей выбіраюць найбольш лёгкі шлях вырашэння праблем—скасаванне шлюбу. А вось людзі старэйшага пакалення ў свой час не гарачыліся. Яны стараліся знаходзіць кампраміс, каб захаваць святое—сям'ю. Пра гэта раскажу на прыкладзе Рычарда Пятровіча і Алы Уладзіміраўны Анецькаў. Хутка яны адзначаюць залатое вяселле—іх сямейны карабель ужо 50 гадоў плыве па хвалях жыцця. Канешне, бывала ўсё: і спрэчкі, і крыўды. Аднак праблемы муж з жонкай вырашалі разам, і ніводнага разу ў іх не ўзнікала жадання расстацца.
У адзін дзень з фестывалем "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" святкуюць нараджэнне сваёй сям'і Інга і Дзяніс Кукуці. Менавіта з гэтай нагоды карэспандэнт раённай газеты наведалася да іх у госці. Вось што расказала пра сваё сямейнае гняздзечка Інга Віктараўна.
Інга—мінчанка. Лёс склаўся так, што дзяўчына рана засталася без бацькоў. І тады яе на выхаванне ўзяла родная цёця з Міёр. Дзяніс нарадзіўся ў Наўгародах, пазней яго сям'я таксама пераехала ў райцэнтр.
Шчаслівая пара разам ужо шэсць гадоў. Пазнаёмілі іх агульныя сябры. На Новы год заўсёды ёсць месца цуду. Як адзначае Інга, адразу маладыя людзі не зацікавілі адзін аднаго: "Прывітанне", "З Новым годам", "Да пабачэння",—вось, напэўна, і ўсе фразы, якімі яны перакінуліся ў першы вечар, а дакладней, ноч знаёмства.