1. Усё, што здараецца—да лепшага. У разбітай вазе ўсё роўна ўсе кветкі не змяшчаліся, а спазненне на кінасеанс падарыла знаёмства з цікавым чалавекам. 2. Уласная знешнасць—заўсёды прадмет гордасці і аб'ект пахвал. Клапаціцеся пра сябе з любоўю і будзеце выглядаць найлепшым чынам.
Іскрацца вочы кожнай маці добрым і цёплым агеньчыкам, калі пачынае гаварыць пра сваіх дзяцей. Так было і пры сустрэчы з Марынай Аляксандраўнай Варанко, у якой сям’я шматдзетная. З мужам Сяргеем Пятровічам вырасцілі дваіх сыноў Андрэя і Івана, а лапачка-дачушка Танюша — пяцікласніца Язненскай СШ. Нарадзілася яна, дарэчы, як навагодні падарунак для сваіх бацькоў, 1 студзеня. Маці ўзгадвае, што радасці тады не было межаў.
— Шчасце — гэта Сям’я з вялікай літары. Калі ў доме пануюць мір і згода, ёсць узаемаразуменне і павага адзін да аднаго, то і ў астатнім справы ладзіцца будуць, — разважае пра жаночае шчасце Ірына Замастоцкая. Яна лічыць, што менавіта гармонія ў сям’і з’яўляецца крыніцай паспяховасці чалавека. І калі дома сонечна і цёпла, то не так ужо і важна, якое надвор’е за акном.
У кожнага свой жыццёвы шлях, свая сцяжынка да кахання. І не думалі двое маладых людзей некалькі год таму, што светлае пачуццё напаткае іх на роднай Міёршчыне. Вучыліся ў ВДУ імя П. М. Машэрава, толькі на розных факультэтах, жылі ў адным інтэрнаце… Так пачыналася самастойнае жыццё Аляксандра і Юліі, якія адзін аднаго яшчэ не ведалі.
Падчас акцыі "Мой дом — мая апора", прысвечанай Дню сям'і, праходзілі мерапрыемствы ў аграгарадку Цвеціна: конкурсная гульня для дзяцей "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго", ушанаванне сем'яў.
Рэабілітацыяй дзяцей і сем’яў займаюцца сектар аховы дзяцінства, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак, 24 педагогі сацыяльныя і 10 педагогаў-псіхолагаў, 13 грамадскіх інспектараў аховы дзяцінства. І спраў ім хапае, бо 8% непаўналетніх жывуць у нядобранадзейных сем’ях. Вось таму так важна прыкметы такой сітуацыі выявіць на ранніх стадыях.
У конкурсе маладых сем'яў "Валадар зямлі па-глыбоцку", што праходзіў тры дні, удзельнічалі дзве каманды з Глыбоцкага, па адной з Пастаўскага і Міёрскага раёнаў. Гонар Міёршчыны абараняла сям'я Кабяк — Наталля і Уладзімір з дзецьмі Іванам і Вікторыяй, якія ў мінулым годзе восенню заваявалі на абласным этапе першае месца, а на рэспубліцы — трэцяе. Пра апошнія падзеі расказала гаспадыня дома...
Назіраць за дзецьмі вельмі цікава. Яны ўсе розныя. Сур’ёзныя, усмешлівыя, задуменныя, настойлівыя, цікаўныя...
Наташа Рогач — вучаніца 10 класа — усмешлівая прыгажуня. А яшчэ яна выдатніца вучобы, актывістка. Заўсёды ў цэнтры ўвагі аднакласнікаў. Ніводнае свята ў школе не адбываецца без яе ўдзелу. Сваёй энергіяй яна захапляе навакольных. Адкуль гэта ўсё? Адказ вельмі просты. Канешне з сям’і.
Як цяпер модна гаварыць, мая малая радзіма — часцінка маіх бацькоў і мяне самой. Гэта тое месца, дзе мы працуем, вучымся, жывём. Сады ў квецені, блакітныя азёры Міёршчыны, спакойнае жыццё людзей. І вельмі страшна, калі ў такую ідылію ўрываецца вайна. Гэта вялікая бяда, калі на абарону роднага кута становяцца ўсе.