Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Накірунак на вынік
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-05-2011, 11:20 Спорт і турызм  ] • Накірунак на вынік   |  
 
Назва:      

Накірунак на вынікШтогод у трэцюю суботу мая ў рэспубліцы адзначаецца “Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту”. Напярэдадні свята падводзяцца вынікі праведзенай работы, вызначаюцца асноўныя накірункі і перспектывы далейшага развіцця. Добра вядома, што заняткі спортам і фізічнай культурай паляпшаюць якасць жыцця людзей, захоўваюць і ўмацоўваюць здароўе, ствараюць падмурак паўнацэннага фізічнага і духоўнага развіцця кожнага чалавека.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 158 спартыўных збудаванняў, 20 спартзалаў, 90 спартыўна-гульнявых пляцовак, 41 абсталяванае памяшканне для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Значна палепшылася матэрыяльна-спартыўная база. У мінулым годзе ў райцэнтры ўведзены ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у якім размясціўся першы ў горадзе міні-басейн. Міярчане і жыхары раёна атрымалі магчымасць займацца гімнастыкай, гуляць у більярд і настольны тэніс у па-сучаснаму абсталяваных залах. На новым міні-футбольным полі са штучным пакрыццём з ахвотай гуляюць дзеці і падлеткі. Праведзены капітальны рамонт ФСК “Атлант” і аднаўляецца страха на будынку ў Дзісне. Устаноўлена новая хакейная каробка з асфальтабетонным пакрыццём ля спартшколы. Усё гэта прывяло да актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы па месцы жыхарства насельніцтва, аргані-зацыі як індывідуальных, так і масавых заняткаў фізічнай культурай і спортам.
У мінулым годзе праведзены 53 фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічала 3350 чалавек. Рэгулярна займаецца спортам 3650 чалавек, што складае 15% насельніцтва раёна. Педагогаў і трэнераў у раёне 52, створана 47 калектываў фізічнай культуры, з іх 26 у навучальных установах і 21 у арганізацыях і сельгаспрадпрыемствах.
Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і перадача ў вышэйшае звяно вучняў — асноўная задача ДЮСШ. На аддзяленнях футбола, валейбола і лёгкай атлетыкі займаецца 346 вучняў. З мінулага года 3 выхаванцы працягваюць вучобу ў вучылішчах алімпійскага рэзерву Віцебска і Наваполацка.
Неаднаразова станавіліся прызёрамі абласной спартакіяды каманды дзяўчат па валейболу. Стабільна высокія вынікі паказвае на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы каманда ДЮСШ. Поспехі каманд спартшколы на абласных спаборніцтвах сталі магчымыя дзякуючы шматгадовай і плённай працы трэнерска-выкладчыцкага саставу: Уладзіміру Віктаравічу Вішнякову (валейбол), Івану Іосіфавічу Гіржду, Славаміру Іосіфавічу Урублеўскаму, Віктару Уладзіміравічу Маскалёву, Андрэю Яўгенавічу Лапіцкаму (лёгкая атлетыка), Алегу Станіслававічу Грыгаровічу (футбол), Вячаславу Казіміравічу Булаўскаму (валейбол). Стабільна высокія вынікі ў раённай спартакіядзе школьнікаў паказваюць калектывы Дзісенскай (С. І. Гіржда, І. І. Гіржда), Чапукоўскай (В. У. Маскалёў), Перабродскай (А. М. Мамонаў), Туркоўскай (А. Я. Лапіцкі), Павяцкай СШ (У. У. Жэндараў), Слабадской (З. Б. Невяроўскі) і Мілашоўскай БШ (Я. П. Вішнеўскі).
Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства — асноўная задача ФСК “Атлант”. У групах і секцыях па футболу, валейболу, аэробіцы, атлетычнай гімнастыцы, каратэ і агульнафізічнай падрыхтоўцы займаецца 300 чалавек. Вынікам мэтанакіраванай працы спецыялістаў стала паспяховае выступленне спартыўных каманд на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Так, пераможцам абласных спаборніцтваў па футболу сярод дзяцей і падлеткаў 1998-1999 гадоў нараджэння па месцы жыхарства “Скураны мяч” стала каманда нашых хлопчыкаў (трэнер А. С. Грыгаровіч), а ў рэспубліцы яны занялі чацвёртае месца.
Трэцяе месца на чэмпіянаце вобласці па футболу заваявала каманда ФК “Міёры” (трэнер В. В. Богуш). Бронзавым прызёрам абласных спаборніцтваў сярод жыхароў аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў стала каманда нашага раёна.
Добрых вынікаў па арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы дасягнулі інструктары-метадысты ФСК “Атлант” Уладзімір Міхайлавіч Замковіч, Вольга Фёдараўна Савейка і Іван Мечаслававіч Навіцкі.
Усведамляючы ролю і значнасць фізічнай культуры ў працоўным працэсе, вялікую ўвагу яе развіццю, стварэнню ўмоў для аздараўлення працоўных удзяляюць кіраўнікі аддзела адукацыі, УП ЖКГ, РАНС, Міёрскага ПМС, ЛПДС “Дзісна”, РАУС, ААТ “Пад’ельцы”, “Любінова” і “Узмёнскі край”.
Вялікую падзяку выказваю за дапамогу па захаванню і ўмацаванню матэрыяльна-спартыўнай базы ў раёне кіраўнікам Уладзіміру Іванавічу Мяцеліцу (УП ЖКХ), Станіславу Іосіфавічу Гернату (ДРБУ-203), Васілію Дзмітрыевічу Міхалківу (ААТ “Чэрасы”), Уладзіміру Пятровічу Нікалаёнку (Міёрскае ПМС), Аляксандру Ігнатавічу Барэйку (ЛЛД-342).
Нагадваю, што з 3 па 5 чэрвеня пройдзе раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі. Да ўдзелу шчыра запрашаю каманды арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама адкрытых акцыянерных таварыстваў з сельскай мясцовасці (да 18 гадоў удзельнікі не дапускаюцца на турзлёт).
Усіх работнікаў фізкультуры раёна, паважаных ветэранаў фізкультурнага руху, лю-дзей, якія актыўна займаюцца фізкультурай і спортам, віншую з прафесійным святам! Шчыра жадаю Вам моцнага здароўя і дабрабыту, натхнення, аптымізму, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Аляксандр ЖУК,
начальнік аддзела
фізічнай культуры, спорту
і турызму райвыканкама.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar