Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Велавандроўка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-07-2011, 09:59 Спорт і турызм  ] • Велавандроўка   |  
 
Назва:      

Велавандроўка
Займальна і цікава праходзіла велавандроўка ў вучняў 8 класаў і настаўнікаў СШ №1 па маршруце малого Сярэбранага кальца, распрацаванага вядомым гісторыкам В. А. Ермалёнкам і яго падапечнымі. Знаёмства з аддаленымі ад райцэнтра таямнічымі куточкамі і гісторыяй роднай старонкі… Што можа быць цікавей у цёплыя летнія дзянькі?

Пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Вольгі Валер’еўны Ясінскай, разам з выхавальніцамі Рымай Славаміраўнай Блажэвіч і Марыяй Мікалаеўнай Дзямбіцкай вандроўнікі рушылі з райцэнтра ў накірунку Каменполля. Суправаджаў падарожнікаў прадстаўнік бацькоў і адначасова дырэктар школы Уладзімір Вікенцьевіч Ханецкі на аўто. Закінутая панская канюшня і палац з алеяй ціха прывіталі юных вандроўнікаў. Далей шлях пралягаў праз Пераброддзе, Забалоцце. Дарэчы, праз яго проста так не праехалі, наведалі былы сядзібны дом, дзе цяпер знаходзяцца клуб і бібліятэка, а таксама музей. Наперадзе чакалі Дзедзіна і Крычава, Мілашова і Ідолта…

Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з настаўнікамі не толькі на свае вочы знаёміліся са старонкамі гісторыі, але займаліся яшчэ і валанцёрскай дзейнасцю: ля помнікаў і абеліскаў абавязкова спыняліся і прыбіралі навокал. Увечары гулялі ў футбол, валейбол. Безумоўна, каб рухацца далей, трэба было ўзнаўляць сілы, смачнае падсілкаванне гатавала В. В. Ясінская.

Стомленыя, але з новымі і цікавымі ўражаннямі вярнуліся вандроўнікі дадому. У наступным годзе вырашылі таксама адправіцца ў велапаход, але ўжо па іншаму маршруту, каб далей вывучаць родную Міёршчыну.

 

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 


 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar