Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Падарожжа на добрую памяць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-09-2011, 09:04 Спорт і турызм  ] • Падарожжа на добрую памяць   |  
 
Назва:      

Падарожжа на добрую памяць Турыстычнаму агенцтву "Халберг", якое працуе ў райцэнтры, няма і года. Некалькі экскурсійных тураў яго кіраўнік Наталля Іванаўна Будзько ўжо арганізавала. Напрыклад,  летам групе вучняў СШ №3 райцэнтра пашчасціла трапіць у Бярэзінскі запаведнік. Вось уражанні некаторых з іх:

 

Уладзіслаў Нарэйка:

— Экскурсія запомнілася паходам у музей. Цікава было і зблізку назіраць за жывымі зубрамі, мядзведзямі і іншымі звярамі, якія знаходзяцца ў спецыяльных вальерах. Там яны спяць і кормяцца. Нам паказалі фільм пра жывёльны свет запаведніка, і аказаўся ён вельмі пазнавальным. Паездка доўжылася адзін дзень, але ўражанняў хопіць на некалькі гадоў. Вельмі хацелася б трапіць на экскурсію ў Мінск, на лінію Сталіна.

 

Марта Курловіч:

— Цікава было ўжывую пабачыць волатаў-зуброў, назіраць, як яны харчуюцца, п'юць, нават даліся крыху іх пагладзіць праз агароджу. Бачылі дзікоў, аленяў, спадабалася многім і мядзведзіца Маша. Будуюцца там і вальеры для новых насельнікаў. На памяць я набыла часопіс пра Бярэзінскі запаведнік, і бірульку, якая выпушчана з нагоды 80-годдзя запаветнай зоны.

 

Між іншым, экскурсіі працягваюць арганізоўвацца, а па Беларусі практычна ў любым накірунку. Толькі ў Мінск варта з'ездзіць не адзін раз, бо прапануецца не толькі аглядавая экскурсія па сталіцы з Троіцкім прадмесцем, але і Мінск гістарычны, ваенны, дарога да святыні (помнікі і святыні горада). Дарэчы, і кошт іх не вельмі вялікі, вагаецца ад 17 500 да 25 тысяч на чалавека. Даражэй абыдзецца падарожжа Мір-Нясвіж, Ліда-Мураванка-Гродна, архітэктурныя помнікі Слонімшчыны, Будслаў-Нарач-Паставы-Камаі-Лучай-страўсіная ферма і шмат іншых. Цікава будзе наведаць мясціны, дзе жылі і тварылі «помнікі слоўнага мастацтва» Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас і іншыя пісьменнікі і паэты. Віцебск славіцца Шагалам і Рэпіным, можна і туды трапіць. Па кішэні будзе паездка Пскоў-Смаленск-Пячора на два дні з начлегам (1500 расійскіх рублёў + 120 бел. тыс. руб. + 150 бел. тыс. руб. за аўтобус). Безумоўна, кошт экскурсій можа вагацца ў залежнасці ад павышэння цэн на бензін і розныя іншыя паслугі.

 

Наталля Іванаўна адзначае, што ёсць магчымасць фарміраваць групы з 25 чалавек з розных школ, з некалькіх арганізацый. Можна таксама карэкціраваць маршруты. Шмат прыгожых мясцін і на роднай Міёршчыне — і тут рэальна арганізаваць паездку. Дарэчы, каштаваць падарожжа па накірунку "Малое залатое кальцо" на групу з 23 чалавек з экскурсаводам будзе 800 тысяч.

Кіраўнік турыстычнага агенцтва "Халберг" Наталля Іванаўна Будзько запрашае звяртацца па пытаннях арганізацыі паездак па тэл. 591-12-95 (МТС) або дасылаць пытанні на e-mail: halberg-miory@ntx.ru. Супрацоўніцтва наладжваецца са школамі, прадпрыемствамі,  арганізацыямі і з іх прафсаюзамі. Скарыстайцеся такой магчымасцю, бо падарожжы заўсёды застаюцца на добрую памяць.

 

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar