Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Урокі здароўя
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-10-2011, 09:53 Спорт і турызм  ] • Урокі здароўя   |  
 
Назва:      

Урокі здароўя 42 гады настаўнічае Анатоль Мікалаевіч Мамонаў. Два апошнія дзесяцігоддзі у Перабродскай СШ. Выкладае ўрокі фізічнай культуры. Падцягнуты, рухавы, стройны ён выглядае значна маладзей сваіх гадоў. Нават не верыцца, што апынуўся ўжо на мяжы пенсійнага ўзросту.

 

Прыехаў у наш раён з Магілёўскай вобласці. Менавіта там і яго жыццёвыя карані. Прызнаецца, што цягне туды. Памятае свой родны гарадок Слаўгарад, бо так шмат звязана з ім. Рос хлопчык у сям’і ваеннага хірурга. У школе лягчэй іншых даваліся яму матэматыка, фізіка. Аднак урокі фізкультуры ён любіў заўсёды. З ахвотай удзельнічаў у спаборніцтвах, удавалася дасягаць добрых вынікаў.

 

На сцежку педагога стаў пасля заканчэння Гродзенскага тэхнікума фізічнай культуры. Вайсковую службу праходзіў у Чэхаславакіі. У 1984 годзе закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

 

Працаваць у школе любіў заўсёды. У яго характары ёсць адна асаблівасць — казаць праўду ў вочы, прэтэнзіі прад’яўляць, калі на тое ўзнікае патрэба, адкрыта.

— Не магу за спіной абмяркоўваць непаразуменні, — адзначае Анатоль Мікалаевіч, — лепш выказаць прама, і справе канец.

 

Лічу, што мне пашанцавала, што трапіў у Пераброддзе, — працягвае А. М. Мамонаў. — Цудоўная прырода, выдатныя людзі. Атмасфера ў нашай школе — дай Бог кожнаму. А таму працуецца тут добра. У адміністрацыю, калектыў уваходзяць педагогі з лепшымі чалавечымі вартасцямі. А з такімі прыемна знаходзіцца побач, выконваць агульную справу — абагачаць ведамі нашых вучняў, выхоўваць іх.

 

Што наконт дзяцей, то яны ўсе добрыя, старанныя, што самае галоўнае — з чыстым сумленнем. Зразумела, што вучоба можа давацца не кожнаму, а вось выйсці ў свет дастойнымі людзьмі яны абавязаны. Неаспрэчная тут роля бацькоў і вялікая выхаваўчая задача — наша, бо мы педагогі. Цяпер у нас вучняў мала — усяго 78. Няма сёлета першага класа. Перабродскіх школьнікаў — працэнтаў 30, астатніх дастаўляе школьны транспарт з аддаленых вёсак, іншыя старшакласнікі дабіраюцца самастойна рэйсавым аўтобусам, — расказвае А. М. Мамонаў.

 

Невялікая напоўненасць класаў дазваляе педагогам больш увагі надаваць кожнаму з вучняў. Не выпадкова пра кожнага яны ведаюць амаль усё. А гэта дазваляе вызначыць моцныя і слабыя яго бакі, адкарэкціраваць асобу дзіцяці так, каб да заканчэння школы выпускнік набыў тыя вартасці, што спрацуюць яму на карысць у далейшым.

Размаўляць з настаўнікам фізкультуры даводзілася ў акружэнні дзесяцікласнікаў.

— Вось гордасць школы! — па-бацькоўску прытуліў ён за плечы лепшую спартсменку — Аню Жукоўскую.

— Ваша любіміца? — не стрымалася ад удакладнення я.

— О! Не! Такое не павінна быць. Я люблю аднолькава ўсіх. Аднолькавую ўвагу праяўляю да ўсіх.

— Ці не так? — звярнуўся ён да дзяцей.

— Так! Так! — дружна загаманілі яны ў падтрымку настаўніка.

Далей з цеплынёй ён гаварыў пра кожнага.

Аказваецца, прыгожанькая Кацярына Самсановіч — круглая выдатніца, на калгасных палетках таксама працуе вельмі старанна, і наогул, яна цудоўная дзяўчынка. Ну, а спортам займаецца ў меру сваіх магчымасцяў.

Дзіма Гаўрылаў — адзіны хлопец у класе. Вучыцца сярэдне, затое на ўроках фізкультуры — вынікі выдатныя.

 

Вольга Маслякова не раз абараняла гонар школы на спартыўных спаборніцтвах. Лыжы, баскетбол — гэта яе захапленні.

Любіць спорт і Таня Аўсюкевіч.

Стараецца ў вучобе На-дзя Падзява, не хоча ад яе адставаць і Марына Фёдарава.

— У нас усе дзеці добрыя, — не раз падкрэсліваў у размове настаўнік. — Бачыў, як працуюць на полі нашы і гарадскія. Вясковыя дзеткі да працы прывучаныя, яны ўсюды бы мурашы. Хуценька, спрытна падбіралі клубні бульбы. Умомант прычэп нагрузяць. Ды яны залатыя ў нас! — з запалам заключыў настаўнік.

 

Размова сведчыла, што педагог ужо “душою прырос” да школы, да імклівага ў ёй жыцця.

Расказвае, што ніколі не вярталіся са спаборніцтваў з пустымі рукамі. Амаль заўсёды ім даставаліся пераможныя прызавыя месцы.

— Спартыўны інвентар, мячы, чаравікі дзеці самі зарабілі ў калгасе, — адзначае А. М. Мамонаў, — бо працавалі выдатна. А кіраўнікі гаспадарак заўсёды ўдзячны за шчырыя намаганні. Вось і аддзячвалі такім чынам.

 

З сумам прыгадвае Анатоль Мікалаевіч лепшыя часіны, калі школьная спартыўная зала гудзела да апоўначы. Школьнікі, мясцовая моладзь тут праводзілі час з вялікай ахвотай.

 

— Цяпер палова Пераброддзя — дачы мінчан, — адзначае ён. — Ім не да спорту, ім бы пасядзець, адпачыць ля вады. Ды і нашы выпускнікі ў вёсцы не застаюцца, бо работы няма. Міне час, і гэтыя з’едуць адсюль, — кіўнуў ён у бок цяперашніх школьнікаў.

 

Нельга прапусціць паўз увагі і тое, што павышэнне кошту школьных абедаў прымусіла бацькоўскі камітэт “скарэкціраваць” меню ў сталоўцы, — адмовіцца ад першых страў.

— Дрэнна, што дзеці не атрымліваюць супы, баршчы. “Першае” — неабходна растучаму арганізму, — з горыччу гаварыў Анатоль Мікалаевіч. — Хаця ў школе робіцца ўсё неабходнае, каб бясплатныя абеды сталі больш каларыйнымі. Дапаўняе іх свежая агародніна, вырашчаная на прышкольным участку, садавіна. Вучні атрымліваюць дастаткова смачныя стравы, у якіх прадугледжваюцца і рыба, і мяса. Хаця дзяржавай выдаткоўваецца па 2930 рублёў на абед старшакласніка, 2750 — для 5-8 класаў і 2400 — пачаткоўцаў, што безумоўна, вельмі мала.

З усяго гэтага вынікае, што школьнай адміністрацыі даводзіцца не соладка, бо прыходзіцца літаральна “выкручвацца”, каб эканамічныя праблемы не наклалі “пячатку” на талерку з вучнёўскім абедам.

 

І ўсё ж, нішто не зможа азмрочыць светлае свята педагогаў. Іх любяць дзеці, іх паважаюць бацькі. Так яно і ў Перабродскай СШ. Настаўнік на вёсцы—фігура значымая, вясковы інтэлігент. А яшчэ, калі педагог прысвячае сябе абранай справе спаўна, то аўтарытэт — адпаведны.

Пра Мамонава тут кажуць — “ён настаўнік ад Бога”, у рабоце з дзецьмі выкладваецца спаўна. А сведчаннем таму вынікі спартыўных перамог і напоўненыя цяплом дзіцячыя душы.

— Нашы вучні амаль не хварэюць, — нагадваў у размове Анатоль Мікалаевіч, —  бо яны загартаваныя.

Яно так. Разам з ведамі гэтыя школьнікі атрымліваюць каштоўныя ўрокі здароўя, што выкладае іх любімы вопытны настаўнік.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar