Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Сапраўднага трэнера любяць вучні
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-07-2010, 17:25 Спорт і турызм  ] • Сапраўднага трэнера любяць вучні   |  
 
Назва:      

Тры гады таму на радзіму ў невялічкі горад Дзісна прыехаў жыць і працаваць выдатны трэнер па валейболу Вячаслаў Казіміравіч Булаўскі. Сустракаліся з ім для размовы, калі яшчэ дзейнічаў летні аздараўленчы лагер у мінулым месяцы. Наведала трэніроўку і зразумела, што любоў да валейболу ён прывіў хлопцам і дзяўчатам уменнем проста і цікава данесці да свядомасці навуку, своеасаблівым “уласным гарэннем” гэтым відам спорту. Дзеці ўважліва, з іскрынкай у вачах слухалі наказы і павучанні настаўніка, вырашыць якое-небудзь пытанне—зноў да Вячаслава Казіміравіча. Вялікае значэнне мае сур’ёзны падыход да справы, але ён не пазбаўлены і гумару. Менавіта гэтымі хырактарыстыкамі адразу заваяваў сімпатыю і павагу ў вучняў вопытны трэнер.

Уверх па прыступках

Сапраўднага трэнера любяць вучніВячаслаў Казіміравіч згадвае, што ў гады яго маленства толькі ў Дзісне было сем валейбольных пляцовак у парку. У блізкай ад горада вёсачцы Дарожкавічы, дзе раней знаходзіўся панскі двор, самі рыхтавалі поле для гульні: абкошвалі траву, нацягвалі сетку. Вечарамі збіраліся рознаўзроставыя каманды—пачынаючы ад тых, хто толькі навучыўся падаваць, і да сівых валасоў—усе гулялі. Любоў да валейболу ў Дзісне перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Пасля Дзісенскай школы закончыў Мінскі інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці выкладчык фізічнай культуры і спорту. Калі паступаў з ростам 1 м 76 см, не вельмі хацелі браць на валейбол, хоць і нарматывы здаваў на выдатна, адзнаку знізілі, каб не прапусціць далей. Бачачы старанне хлопца, іншы трэнер запрасіў на плаванне. Не вельмі яно падабалася, але за год “даплаваўся” да кандыдата ў майстры. Праз некаторы час ўсё роўна вярнуўся да заняткаў валейболам. На той момант гэта была чыстая юнацкая мара, якая збывалася.

Поспехі і змены

У Даўгаўпілс Вячаслаў Казіміравіч пераехаў жыць яшчэ ў 1976 годзе, практычна адразу, як толькі прыйшоў з арміі. Вельмі хацелася працаваць трэнерам. Менавіта там была валейбольная школа, якая ўваходзіла ў дзесятку лепшых Саюза. Сталася так, як хацеў—працаваў дзіцячым трэнерам. Закончыў магістратуру па педагогіцы пры Даўгаўпілскім універсітэце. Каб вызваліць сябе ад абавязковых і не надта патрэбных палітзаняткаў, вучыўся ў інстытуце агітацыі і прапаганды ў Рызе. Атрымліваць новыя веды яму пастаянна падабалася—цікавая інфармацыя, развіццё, зносіны з рознымі іншымі людзьмі.

Па пэўных абставінах пераехаў у Мінск, дзе ўладкаваўся трэнерам у ДЮСШ. Там былі свае поспехі: працаваў пры камандзе майстроў “Спартак”. Не было сталічнай прапіскі, а тады наконт гэтага было вельмі строга, таму прыйшлося вярнуцца ў Даўгаўпілс. Працу знайшоў на той час арганізатарам фізічнага выхавання ў дзяцячай калоніі.

Асабліва трэба адзначыць у канцы 80-ых-пачатку 90-ых этап працы трэнерам у жаночай камандзе майстроў “Хімік” ад завода хімвалакна, якая з’яўлялася мацнейшай у краіне. Былі дзесяцікратнымі чэмпіёнамі Латвіі, а таму пастаянна выступалі ў еўракубках. Самае вялікае дасягненне, калі трапілі ў 1/8 еўракубка. Гэта было вельмі добра. На жаль, з развалам СССР прадпрыемства панесла страты, таму на далёкія паездкі разлічваць не прыходзілася, выступалі ў сваёй краіне. У 2003 годзе завод прыватызавалі і каманда перастала існаваць.
Крыху выкладаў у Даўгаўпілскім універсітэце тэорыю фізічнага выхавання. Працаваў у спартыўнай школе. За заслугі і поспехі атрымаў еўрапейскі сертыфікат. Некаторы час з’яўляўся другім трэнерам зборнай Латвіі. Ездзілі ў Бразілію і Фінляндыю з юніёрскай зборнай.

Зноў перабудовы і крызіс, скарачэнні. Сямейныя абставіны прымусілі вярнуцца на радзіму. Маці было вельмі дрэнна, а год назад яе не стала.

Вядомы валейбаліст

Сёння добра вядомае ў свеце імя аднаго з яго вучняў, ураджэнца Латвіі 1980 года нараджэння, Уладзіслава Хатулёва. Ён—чэмпіён Францыі, капітан зборнай Латвіі, цяпер гуляе ў Італьянскай лізе. З настаўнікам сувязі не губляе, перазваньваюцца. Вельмі ўдзячны за валейбольную навуку. Вячаслаў Казіміравіч з цеплынёй бацькоўскай любові да сваіх вучняў узгадвае: “Калі прыязджаю ў Даўгаўпілс цяпер, то сустракаюся са былымі вучнямі, студэнты дзеляцца сваімі бедамі, дарослыя ўспамінаюць, як кожныя выхадныя ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, выязджалі ў іншыя гарады і краіны.” Любоў да гэтай гульні ў тых людзей не беспадстаўная. “Валейбол па мысленню лічыцца пасля шахмат другой інтэлектуальнай гульнёй,—робіць вывад трэнер.—Латвійскіх хлопчыкаў і дзяўчынак не трэба было ўгаворваць, яны самі імкнуліся павышаць сваё майстэрства і працаваць над сабой.”

Сітуацыя ў Дзісне


Засмучае Вячаслава Казіміравіча тое, што мала дзяцей стала ў Дзісне,якія самі прыходзяць на секцыю, а так працаваць вельмі складана. На дабравольных пачатках збірае маладзейшых. За час яго працы склалася добрая каманда са старэйшых дзяўчат. Старанныя і настойлівыя, але зноў не без праблем—рост у іх сярэдні, яго мала ў валейболе. Хлопцы і дзяўчаты трэніруюцца па аднаму, па два і г.д., але ім патрэбна спаборніцтва, саперніцтва. Зноў жа недахоп—каманды нікуды не выязджаюць, далёка ад Шуміліна. Каб адбылася добрая пераемнасць і аднаўленне таго імпэту і запалу, які панаваў сярод дзісенцаў раней, павінна прайсці дзесяцігоддзе. Апаноўвае крыўда, што ў Дзісенскага аддзелення Міёрскай ДЮСШ няма нават пляцоўкі, каб дзеці маглі гуляць у валейбол, няма стадыёна.
Мне, карэспандэнту па-чалавечы шкада было ўдзельнікаў спартыўна-аздараўленчага лагера, якія ў летні цёплы і пагодлівы дзянёк “парыліся” ў зале. Хочацца, каб з’явілася валейбольная пляцоўка пад адкрытым небам для юных валейбалістаў.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


На здымку: Вячаслаў Казіміравіч Булаўскі з адным з лепшых сваіх вучняў Уладзіславам Кулінком. Хлопчык закончыў чацвёрты клас, адна з заслуг—удзел у складзе Дзісенскай каманды ў тэлеперадачы “Бухта капітанаў”. Яму вельмі падабаецца наведваць секцыю па валейболу, а ў школе любімыя прадметы— матэматыка, інфарматыка і фізкультура.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar