Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Аква- і аэробіка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-10-2011, 16:03 Спорт і турызм  ] • Аква- і аэробіка   |  
 
Назва:      

Аква- і аэробіка На фізкультурна-аздараўленчым комплексе трэніроўкі па аэробіцы праводзяць тры інструктары-метадысты Віктар Уладзіміравіч Маскалёў, Вольга Фёдараўна Савейка і Дзмітрый Уладзіміравіч Федарэнка. Дарэчы, першыя два яшчэ раз на тыдзень праводзяць заняткі і па аквааэробіцы. Другі год у поўную сілу займаюцца зацікаўленыя сваім здароўем і фігурай дзяўчаты і жанчыны, ёсць і такія, хто ў гэтым сезоне набыў абанемент упершыню. З кастрычніка, пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ і прыбірання агародніны на прысядзібных участках, зноў праводзяцца заняткі, у груп, якія займаюцца толькі аэробікай — два разы на тыдзень, а ў каго дадаецца аквааэробіка — тры па паўтары гадзіны.

 

Дамовіцца і заказаць абанемент можна ў адміністратара па тэл. 4-02-10. Выбраны і зручны час. Так, у В. Ф. Савейка — гэта панядзелак, серада і чацвер з 19.00 да 20.30, у Д. У. Федарэнкі — аўторак і чацвер з 20.30 да 22.00, а ў В. У. Маскалёва займаюцца ў панядзелак, сераду і пятніцу з 15.30.

 

Наведалася на аэробіку да групы, дзе займаюцца жанчыны, якім за сорак. Яны пад музыку выконвалі практыкаванні, зададзеныя інструктарам Віктарам Уладзіміравічам Маскалёвым. Крыху стомленыя, але з усмешкай і задавальненнем некаторыя з групы падзяліліся сваімі адчуваннямі.

 

Ала Лабунька:

Зарад бадзёрасці, не так хварэю, у мінулым годзе, напрыклад, на бальнічным не была. Дыетамі не захапляюся, але заўважыла, што пахудзела.

 

Аліна Уткіна:

Выходжу з бассейна як нанава нараджаюся. Адчуваю лёгкасць і прыліў энергіі. Выкарыстоўваем і гідрамасаж некалькі хвілін. На пенсіі,  але яшчэ працую і абавязкова знаходжу час, каб наведаць заняткі.

 

Жанна Анішчанка:

На пенсіі, але адчуваю сябе пасля заняткаў цудоўна. Ні адна жанчына не вітае прыбаўленне вагі целы, а зарадка, безумоўна, толькі ідзе на карысць і не дае паправіцца. 

— Магчыма, крыху сумнавата, што адны і тыя ж практыкаванні трэба паўтараць, хаця існуе іх цэлы комплекс. Галоўнае, што задзейнічаны ўсе групы мышц. Прыемна паглядзець на жанчын і дзяўчат з роўнай асанкай, стройных, а не на згорбленых, хаця многа такіх у росквіце сіл. Важна фізічнымі практыкаваннямі загартоўваць свой арганізм, — даў такую ацэнку Віктар Уладзіміравіч.

 

Спынемся падрабязней на аэробіцы і аквааэробіцы. Займаюцца імі заўсёды пад музыку. Дарэчы, гэтыя віды маюць найбольш эфектыўны набор практыкаванняў для тых, хто хоча паправіць сваё здароўе, скінуць лішнія кілаграмы і атрымаць бадзёрасць. Найбольшую папулярнасць апошнім часам набывае аквааэробіка. Зусім нядаўна яна стала даступнай і жыхарам райцэнтра. Многія людзі не ведаюць, наколькі гэта цудоўна — мець паблізу басейн, хоць і невялікі.

 

Рухаючыся ў вадзе, чалавек затрачвае больш энергіі, чым на сушы, бо супраціўленне атрымліваецца больш у дванаццаць разоў. Гэта садзейнічае хутчэйшаму спальванню калорый і зніжэнню вагі. Між тым, калорыі будуць страчвацца і на тое, каб сагрэць цела чалавека, бо звычайна вада мае ніжэйшую тэмпературу. Бывае, некаторыя поўныя людзі саромеюцца займацца ў гімнастычнай зале, затое свабодна сябе адчуваюць у вадзе, дзе цела схавана ад іншых вачэй. Арганізм загартоўваецца, паскараюцца абмен рэчываў, цыркуляцыя крыві і лімфы, умацоўваецца нервовая сістэма. Дыханне становіцца больш рытмічным і глыбокім, развіваецца дыхальны апарат і ўмацоўваецца сардэчна-сасудзістая сістэма. Кантактуючы з вадой, скура атрымлівае масаж, які ўвільгатняе яе, робіць больш эластычнай і пругкай, дапамагае пазбавіцца цэлюліту, бо дастаткова вялікія нагрузкі ідуць менавіта на прэс і сцёгны.

 

Карысна займацца аквааэробікай пажылым людзям, якіх асабліва непакояць захворванні. Напрыклад, толькі ў вадзе можна добра распрацаваць тазасцегнавы сустаў, які з узростам губляе сваю рухомасць. Трэніруючыся ў вадзе, чалавек рухаецца практычна ва ўсіх плоскасцях, нагружаючы практычна ўсе групы мышцаў.

 

Узгадайце лета, калі плаваеце ў возеры ці рацэ. Пагружаючыся ў ваду, чалавек супакойваецца, адмоўныя эмоцыі пакідаюць яго, мышцы цела расслабляюцца, адыходзіць накопленая за дзень фізічная стомленасць.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar