Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Свята юных алімпійцаў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-11-2011, 11:59 Спорт і турызм  ] • Свята юных алімпійцаў   |  
 
Назва:      

Свята юных алімпійцаў  У СШ №2 15 лістапада прайшло спартыўнае свята клуба “Алімпіец”, якім кіруе настаўнік фізкультуры Васіль Яўгенавіч Паўлоўскі. Распачалося мерапрыемства па ўсіх канонах алім-пійскіх гульняў: урачысты ўваход каманд, рапарт капітанаў, пад’ём сцяга і запальванне алімпійскага агню, клятва алімпійца. Было прадстаўлена журы, у склад яго ўваходзілі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Л. В. Малецкая і дырэктар школы У. Ч. Кашкур.

 

Удзельнічалі ў спартландыі дзве каманды: “Убойная сіла” 6 “А” класа і “Кеды” — 6 “Б”. Выпрабаванні дзеці пераадольвалі з лёгкасцю — “Перанесці два мячы”, “Хакей з мячом”, “Сабраць слова “Алімпіяда”, “Скачкі ў мяшках”, “Рассыпаў — збяры” і іншыя. Каб удзельнікі крыху адпачылі, выступіла танцавальная група. Па чарзе каманды ішлі то адна, то другая крыху наперадзе, а вось  напрыканцы балы зраўняліся. Напружанасць узрасла, заставаўся апошні штрых — конкурс капітанаў. Колькасць падцягванняў вырашыла лёс каманды: капітан “Убойнай сілы” падцягнуўся 13 разоў, што на два разы больш капітана “Кедаў”. Радаснымі воклічамі хлопчыкі і дзяўчынкі 6 “А” адрэагавалі на перамогу.

 

Каманды ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі. Адміністрацыя школы выказвае падзяку кіраўніцтву хлебазавода за прадастаўленыя прызы.

Пра дзейнасць клуба мы запыталіся ў яго кіраўніка, настаўніка вышэйшай катэгорыі В. Я. Паўлоўскага:

 

Свята юных алімпійцаў — Клуб “Алімпіец” дзейнічае другі год. Старшынёй яго з’яўляецца Кацярына Пятрова,  у актыў уваходзяць вучні, якія займаюцца на высокім узроўні фізкультурай, наведваюць секцыі і факультатывы, удзельнічаюць у розных спаборніцтвах, выпадковых асобаў тут няма. Ёсць план работы на гэты навучальны год, адпаведна якому і працуем. Правы і абавязкі членаў клуба таксама прапісаны і патрабуюць адказнасці. Напачатку хацелі стварыць клуб па баскетболу, бо даволі моцныя каманды хлопцаў і дзяўчат ў школе, але вырашана было даць развіццё розным спартыўным накірункам і ўзростам: малодшаму, сярэдняму і старэйшаму звяну.

 

На восеньскіх канікулах працавалі па шчыльнаму графіку. Спачатку схадзілі ў паход. Затым клуб удзельнічаў у абласных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Полацку, дзе занялі чацвёртае месца. Прыемныя ўражанні і фота з алімпійскім Мішкам засталіся на памяць. У планах на бліжэйшы час — адкрытыя першынствы школы па баскетболу і настольнаму тэнісу, у якіх прымуць удзел вучні школ раёна.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar