Лічыцца, што на чужым полі гуляць складаней, але, напэўна, у наведвальнікаў гуртка па футболе, што дзейнічае ў аддзяленні раённага Цэнтра дзяцей і моладзі ў Дзісне, будзе іншае меркаванне.
Каманда юных футбалістаў на чале са сваім трэнерам Аляксеем Антонавічам Астукевічам нядаўна прывезла перамогу з Шаркаўшчынскага раёна. Гулялі хлопчыкі з вучнямі Вялікасельскай СШ. Таварыскі матч праходзіў на школьным стадыёне. З лікам 6:2 нашы перамаглі. І разам з віншаваннямі атрымалі запрашэнне прыняць удзел у турніры, які будзе праходзіць у чэрвені.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.