Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » "Здоровье" завоевало бронзу
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-11-2012, 13:34 Спорт і турызм  ] • "Здоровье" завоевало бронзу   |  
 
Назва: “Здароўе” заваявала бронзу      

"Здоровье" завоевало бронзу Чарговы адкрыты кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд прайшоў 11 лістапада ў спарткомплексе ФСК “Атлант”. Удзельнічалі ў ім шэсць каманд: дзве міёрскія —  зборная групы “Здароўе” і ДЮСШ, Віцебскага раёна, Шуміліна, Верхнядзвінска і Докшыц. Прывітальнае слова прамовіў да ўдзельнікаў турніру начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Жук, з парадкам правядзення спаборніцтваў пазнаёміў дырэктар ДЮСШ Валянцін Уладзіміравіч Шумілаў. Права ўзняць сцяг было даручана Алене Палёнай — капітану Верхнядзвінскай каманды-пераможцы мінулага турніру.

 

Валейбольныя мячы ў якасці падарунка для далейшага развіцця валейбола прыпаднесла маці адной з выхавальніц ДЮСШ Юлія Кліпацкая дырэктару В. У. Шумілаву. Дарэчы, жанчына таксама наведвае трэніроўкі групы “Здароўе”. Юныя спартсменкі кожнай камандзе ўручылі ў якасці “прывітальнага каравая” па торту. 

Састаў прыезджых каманд практычна не змяніўся, а гэты факт сведчыць пра рэгулярнасць і стабільнасць іх трэніровак у сваім горадзе. Плённа працуе ў накірунку развіцця валейбола ў Міёрах трэнер Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў.  Створаны непарыўны ланцужок  груп розных узростаў: зусім нядаўна такая магчымасць была толькі ў тых, хто наведвае ДЮСШ, але вось ужо другі год працуе група “Здароўе”. Жанчыны пасля працоўнага дня два разы на тыдзень збіраюцца на трэніроўкі. Адны з іх займаліся раней гэтым відам спорту, іншыя толькі навучыліся даваць падачы з прыходам на секцыю. Аб’ядноўвае ўсіх любоў да валейбола, прага ўдасканаліць свае навыкі і гуляць больш прафесійна.

 

Міёры выстаўлялі дзве каманды: дзяўчат 1997 года нараджэння і маладзейшых, што займаюцца ў секцыі ў ДЮСШ, і групу “Здароўе”, у яе склад уваходзілі не толькі жанчыны, што наведваюць заняткі, іх састаў узмоцніўся студэнткамі, былымі выпускніцамі спартшколы.

 

Спаборніцтва праводзілася па падгрупах: у першай гулялі Віцебскі раён, Верхнядзвінск і зборная групы “Здароўе”, у другой сустракаліся Шуміліна, ДЮСШ і Докшыцы.  Па дзве мацнейшыя каманды з кожнай у паўфінале — Верхнядзвінск і “Здароўе”, Шуміліна і ДЮСШ.

 

Цікава было назіраць за гульнёй міёрскіх каманд: радаваліся малодшыя валейбалісткі, што партыю выйгралі ў старэйшых, аднак калі ў тэхнічным плане яны  часам не ўступалі, то псіхалагічны фактар сказваўся. Юныя прайгралі групе “Здароўе” і апынуліся на чацвёртым месцы. Бронзавымі прызёрамі стала зборная, у склад якой уваходзілі Наталля Мятла, Рыта Граковіч, Алёна Уткіна, Вольга Жук, Анастасія Грыгор’ева, Ксенія Алісеенка, Юлія Грэцкая і Ганна Пірог (капітан каманды). 

 

У фінале сустрэліся Верхнядзвінск і Шуміліна. Перавага і вікторыя дасталіся ў выніку ўпартай барацьбы мацнейшым шумілінцам. Яны ўсе ў свой час закончылі спартшколу па валейболе, толькі адна ўдзельніца наведвае ДЮСШ. Неаднойчы яны былі прызёрамі і пераможцамі розных спаборніцтваў. Гэтыя факты выразна гавораць самі за сябе пра ўзровень іх падрыхтоўкі. Лепшым іграком турніру таксама прызнана валейбалістка з Шуміліна Марына Пяткевіч.

 

"Здоровье" завоевало бронзу Каманды, якія занялі першае-трэцяе месцы, узнагароджаны дыпломамі, кубкамі і медалямі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. У дадатак кожная з прызёраў атрымала па фотакалажу, састаўленаму непасрэдна са спаборніцтва.

 

Удзельнікі турніру атрымалі цудоўны зарад бадзёрасці і энергіі. З мэтай далучэння да валейбола і папулярызацыі для малодшых аматараў падчас гульняў праводзілася экспрэс-латарэя. Трэба было “прадказаць”, якія месцы зоймуць міёрскія каманды, і хто прызавыя. Абсалютна дакладна ўгадалі ўсе адказы Паліна Жук і Дзіяна Малец, блізкімі былі да ісціны і яшчэ некалькі чалавек. Усіх заахвоцілі салодкімі прызамі.

 

Словы шчырай падзякі трэнер Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў выказаў тым, без чыёй дапамогі свята валейбола не было б такім яркім, эмацыянальным і запамінальным: Юліі Кліпацкай, Ігару Алісеенку, Валерыю Рабцаву, Жанне Скавародка і Андрэю Чарняўскаму.

 

Засмуціў толькі той факт, што балельшчыкаў было няшмат, пераважна родныя і блізкія сябры ігракоў, і ўдзельнікі латарэі. Аднак аматары валейбола горача і з хваляваннем сачылі за працэсам: радаваліся поспеху і апладзіравалі, воклічамі дадавалі баявога духу.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar