"Все вместе" — на старт! »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Спорт і турызм » "Все вместе" — на старт!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

10-12-2012, 08:58 Спорт і турызм  ] • "Все вместе" — на старт!   |  
 
Назва: “Усе разам” — на старт!      

"Все вместе" — на старт! Спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей-інвалідаў “Усе разам” прайшлі 23 лістапада ў цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Гэта мерапрыемства — добрая традыцыя ва ўстанове і чаканае свята для дзетак.

Удзельнікаў і балельшчыкаў вітала сацыяльны педагог цэнтра Марыя Генрыкаўна Трубач. Яна нагадала пра карысць фізічных практыкаванняў для здароўя і запрасіла дзяцей на зарадку. Невялікая размінка была першай порцыяй пазітыву, пасля якой пачалася конкурсная праграма.

                                                                                                                     

Прапаўзці праз “мышалоўку”, збіць мячыкам кеглі, паказаць сябе ў ролі баскетбалістаў і футбалістаў, сабраць ураджай садавіны з завязанымі вачыма — у гэтых і іншых спаборніцтвах дзеці ўдзельнічалі з задавальненнем. Некаторым так спадабаліся заданні, што хацелася паўтарыць іх яшчэ раз.

 

"Все вместе" — на старт! У насычанай праграме адводзілася месца для музычнай паўзы. Вясёлы танец падарылі канкурсантам і прысутным выхаванцы дзіцячага садка №3.

Для бацькоў, што прыйшлі падтрымаць сваіх дзетак, таксама былі прадугледжаны экзамены на спрыт і ўмеласць.

 

За ходам спаборніцтваў сачыла журы, якое вызначала лепшых у розных намінацыях. Кожны ўдзельнік атрымаў медаль, грамату, падарунак і шмат станоўчых эмоцый.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar