У праграме круглагадовай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па валейболе асобна сярод жаночых і мужчынскіх каманд арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.
У выніку шматгадзінных гульняў вызначыліся мацнейшыя. Сярод мужчын пераможцамі выйшла УП ЖКГ, за ім ПМК-55 і аддзел адукацыі.
Сярод жанчын абыграла сапернікаў і лідзіравала зборная райпа, на другой пазіцыі размясцілася РАНС, на трэцяй — аддзел адукацыі.
Камандам-пераможцам уручаны граматы і кубкі, а прызёрам — граматы. Памятнымі падарункамі ўзнагароджаны лепшыя ігракі спаборніцтваў.
На здымках: 1. Пераможцы і прызёры спаборніцтва сярод мужчынскіх каманд; 2. Жаночая зборная райпа.tc "На здымках\: 1. Пераможцы і прызёры спаборніцтва сярод мужчынскіх каманд; 2. Жаночая зборная райпа."
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.