Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » На футбольном поле — ветераны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-07-2013, 15:31 Спорт і турызм  ] • На футбольном поле — ветераны   |  
 
Назва: На футбольным полі — ветэраны      

На футбольном поле — ветераны Першымі ўступілі ў барацьбу міярчане і верхнядзвінцы. Нашы футбалісты забілі ў вароты праціўніка два мячы. Гэта ўдалося Мікалаю Шамёнку і Віктару Стому. Аднак суседзі праяўлялі актыўнасць і перамаглі з лікам 3:2. А вось у наступным матчы гульня для іх была пройгрышнай. Каманда з Наваполацка перамагла з лікам 5:0. Відавочна, сказалася стомленасць ад першай гульні. Затым з навапалачанамі спаборнічала наша каманда. Ветэраны спадзяваліся, што іх стомленыя ад папярэдняга матчу сапернікі  будуць больш пасіўнымі, але памыліліся. Праціўнікі з першых хвілін матча гулялі вельмі зладжана і напорыста. І міярчанам часцей даводзілася знаходзіцца ў абароне, чым нападаць. Шматразова выручаў каманду варатар Яўген Вішнеўскі. Аднак гаспадары пляцоўкі вытрымаць зададзенага навапалачанамі тэмпу гульні не змаглі і прайгралі з лікам 9:1. Забіць адзіны гол у вароты вельмі моцнай каманды ўдалося Мікалаю Шамёнку.

 

На футбольном поле — ветераны Па выніках трох матчаў у лідарах аказаліся футбалісты з Наваполацка. Другое месца заняла каманда з Верхнядзвінска, трэцяе — з Міёр. Нагадаю, што ў мінулым годзе ў спаборніцтвах прымалі ўдзел чатыры каманды. Першынствавалі спартсмены з Шаркаўшчыны, якія, на жаль, сёлета не ўдзельнічалі ў гульні. "Палімір" з Наваполацка тады заняў другое месца, а міярчане — трэцяе, як і сёлета.

 

Падчас цырымоніі ўзнагароджвання каштоўнымі падарункамі былі адзначаны лепшыя ігракі, у тым ліку і міярчанін Анатоль Шкетаў. Гэта вельмі вопытны футбаліст, які ўжо больш за чатыры дзесяцігоддзі ўдзельнічае ў матчах розных узроўняў. Да таго ж сёлета ў яго важкі жыццёвы юбілей — 60-годдзе. Нягледзячы на ўзрост, ён у добрай фізічнай форме.

 

На футбольном поле — ветераны У камандзе футбалістаў-ветэранаў з Міёр дзевяць ігракоў. Гэта Яўген Вішнеўскі, Анатоль Шкетаў, Мікалай Шамёнак, Сяргей Арлоў, Віктар Стома, Аляксандр Сіняўскі, Андрэй Пракоф'еў, Мікалай Пазнякоў і капітан — Аляксандр Жук. Трэба падкрэсліць, што ў прафесіяналізме яны намнога апярэджваюць сваіх сапернікаў, бо за плячыма ў кожнага вялікі футбольны стаж. А вось у тэмпах гульні, на жаль, на гэты раз саступілі маладзейшым. Асабліва яны засмуціліся вынікамі гульні з навапалачанамі. Аднак, як адзначыў адзін з балельшчыкаў,важна не толькі выйграваць, але і прыгожа прайграваць. Усе гульні былі цікавымі.  Шкада толькі, што сёлета лік каманд-удзельніц спаборніцтваў зменшыўся.

 

— А міярчане, я думаю, у наступным годзе "рэабілітуюцца", патэнцыял для гэтага ў іх ёсць. Ну і, канешне, хочыцца бачыць на такіх мерапрыемствах больш балельшчыкаў. Магчыма, варта на перыяд гульні паставіць побач з футбольнай пляцоўкай лавачкі, бо не ўсім гледачам пад сілу адстаяць некалькі гадзін. Хаця, што гэта я заныў, вунь нашы ветэраны-спартсмены ўвесь гэты час на полі па поўнай выкладваюцца, а мне ўжо і пастаяць цяжка, — усміхнуўся незнаёмы мужчына і адышоўся ад пляцоўкі ў цень бяроз. Аднак, выкурыўшы цыгарэту, вярнуўся назад і дадаў: — У маладосці і ў школьныя гады я з сябрамі таксама ў футбол гуляў. Такія галы "закручваў". Даўней жа для хлопцаў паганяць мяч было вялікім задавальненнем. Вярталіся з урокаў, ранцы з падручнікамі кідалі і на пляцоўку, дзе аж да змяркання гулялі, ці пакуль бацькі не праганялі дадому. Цяпер такой масавасці ў футболе няма. Вось і сёння чамусьці нямногія з юных аматараў спорту прыйшлі паглядзець на гульню "асаў". А пераняць у іх ёсць што! Цікавыя камбінацыі, прыгожыя галы, вострыя моманты. Нізкі паклон усім ігракам-ветэранам за тое, што яны паказваюць станоўчы прыклад моладзі. Няхай ім дазваляе здароўе як мага даўжэй быць у складзе каманды.

 

Да гэтых шчырых слоў падзякі і найлепшых пажаданняў далучаюся і я. Вялікі дзякуй не толькі міёрскім ветэранам футболу, але і ігракам з суседніх раёнаў, якія прыехалі да нас не дзеля перамог і ўзнагарод, а каб парадаваць сваёй гульнёй усіх міярчан. Дадому ад'яджалі спартсмены стомленымі, некаторыя нават з траўмамі. А мне ў гэтыя хвіліны было сорамна за землякоў, бо нямногія прыйшлі іх падтрымаць. Некаторыя кажуць, што гадзінамі сядзець ля футбольнага поля — гэта марна траціць час — і аддаюць перавагу культурна-забаўляльным мерапрыемствам. Аднак тыя, хто "заразіўся вірусам" футболу, сцвярджаюць што ў ходзе кожнага матчу, напоўненага вострымі момантамі, атрымліваеш намнога мацнейшыя эмоцыі, ёсць і выкід адрэналіну. Але, каб быў "захлёст" пачуццяў, балельшчыку трэба "ўліцца" ў гульню з першых хвілін — ад выхаду спартсменаў на поле — і быць з імі побач аж да ўручэння ўзнагарод.

На здымках: востры момант гульні міярчан з "Палімірам"; каманды-удзельніцы футбольных матчаў; уручэнне каштоўнага падарунка самаму вопытнаму спартсмену Анатолю Шкетаву.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar