Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Будуць абараняць гонар вобласці
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-06-2010, 14:10 Спорт і турызм  ] • Будуць абараняць гонар вобласці   |  
 
Назва:      

Будуць абараняць гонар вобласціУ Навалукомлі прайшоў фінал вобласці па футболу “Скураны мяч”. Прымала ўдзел у гульнях шэсць каманд—пераможцы зонаў, сярод якіх і міёрская каманда (малодшая ўзроставая група 1998-1999 гадоў нараджэння).


Напачатку нашы гулялі ў групе з лепяльчанамі і дубровенцамі. З першымі атрымалася нічыя—2:2, але па пенальці нашы аказаліся больш трапнымі, другіх абыгралі 2:0. Такім чынам, міёрскія футбалісты ў групе занялі першае месца. Наступны этап, паўфінал, таксама атрымаўся “прыгожым”: выйгралі ў гарадоцкай каманды 2:0. У фінале сустракаліся з Паставамі. І вось доўгачаканая і нялёгкая перамога, з лікам 2:1 юныя міярчане перамаглі саперніка. У склад нашай каманды ўваходзілі Уладзіслаў Ляшук, Аляксандр Зарэцкі, Мікіта Фурс, Валера Крупенька, Яўген Пішчулёнак, Павел Жабёнак, Вадзім Шокель, Алег Януковіч, Аляксей Жураўскі (капітан), Арцём Драздовіч, Дзмітрый Васільеў, Віктар Усовіч, Ігар Чарняўскі і Андрэй Пахірка. Усе яны займаюцца ў секцыі спартшколы. Лепшым абаронцам турніру прызнаны Аляксандр Зарэцкі, а нападаючым—Арцём Драздовіч.

У верасні міёрскую каманду чакае нялёгкае выпрабаванне. Яна будзе абараняць гонар вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболу “Скураны мяч”. Жадаем ім поспехаў.

Алег Грыгаровіч,
трэнер ДЮСШ.

 (галасоў: 4)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar