Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » І будаваць, і ў валейбол гуляць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-11-2010, 19:55 Спорт і турызм  ] • І будаваць, і ў валейбол гуляць   |  
 
Назва:      

І будаваць, і ў валейбол гуляць
13 лістапада ў Міёрах прайшлі другія спаборніцтвы на кубак па валейболу сярод мужчынскіх каманд будаўнічых даччыных арганізацый, прысвечаны 66 годдзю з дня ўтварэння КУВПБП (камунальнага унітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства) “Полацксельбуд”, якое адзначалася на дзень раней. Распачаліся яны ў ФСК “Атлант”. З’ехалася ў райцэнтр 13 каманд Полацкай зоны пад эгідай спартыўнага клуба “Сельбудавец”,
арганізаванага пры аб’яднанні “Полацксельбуд”: тры з Глыбоцкага(СПМК-26, СПМК-33, ПМК-48), па адной з Докшыцкага (ПМК-52), Расонскага (ПМК-63) і нашага — гулялі ў падгрупе “В”, а ў “А” сустракаліся на полі з Браслаўскага (ПМК-42), Лепельскага (ПМК-75), Пастаўскага “Рассвет”, Ушацкага (ПМК-66), Шаркаўшчынскага (ПМК-68), Верхнядзвінскага (ПМК-44), Полацкага (СПМК-36) раёнаў.

І будаваць, і ў валейбол гуляць
Папярэдне спартыўны клуб “Сельбудавец” распрацаваў палажэнне аб правядзенні спаборніцтваў. У ім вызначаны асноўныя правілы і парадак жараб’ёўкі па алімпійскай сістэме: той, хто праіграў у выніку трох партый, выбывае з гульні.
Правялі жараб’ёўку. Камандам групы “А” выпала іграць у спарткомплексе, а “В” — у спартзале СШ №3.

На ўрачыстым адкрыцці права ўзняць сцяг прадаставілася капітану Браслаўскай каманды, якая перамагла ў мінулым годзе. Затым спартсменаў вітаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Жук. Ён з вялікай удзячнасцю адзначыў уклад арганізацыі і працу работнікаў ПМК-55 на ўзвядзенні дастаткова значных для раёна спартыўных аб’ектаў: міні-футбольнага поля са штучным пакрыццём, фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Валерый Брыль, начальнік мясцовай будаўнічай арганізацыі пажадаў поспехаў валейбалістам на азёрнай Міёршчыне. Прынялі ўдзел у турніры намеснік галоўнага інжынера з “Полацксельбуда”, кіраўнік аргкамітэта Уладзімір Цуба, начальнік аддзела кадраў і быту Юрый Качайла, члены аргкамітэта Алена Цярэшчанка і Алена Шыканава.

І будаваць, і ў валейбол гуляць
Распачаліся спаборніцтвы. Адказнасць за правядзенне гульняў з той хвіліны аўтаматычна перайшла да суддзяў, галоўным з’яўляўся Валянцін Шумілаў. Падгрупу “В” судзіў Аляксандр Дземідовіч, у недалёкім мінулым ён выступаў за зборную вобласці па валейболу, але і цяпер не пакідае свой любімы від спорту. На лініі за памылкамі сачыў Анатоль Шкетаў, а лікам “заведаваў” Андрэй Дуброўскі. Карацей, кампетэнтным суддзям працы хапіла.

Па палажэнню, дзве лепшых каманды з кожнай падгрупы выходзілі ў паўфінал. З “В” гэта аказаліся Глыбоцкае ПМК-48 і наша ПМК-55, а з “А”—Браслаўскае ПМК-42 і ПМК-68 з Шаркаўшчыны.

Рашаючыя гульні праходзілі ў спартзале ФСК “Атлант”. У першым паўфінале сустрэліся глыбачане і шаркаўшчынцы. Ва ўпартай барацьбе перамагла глыбоцкая каманда. У другім паўфінале ігралі ПМК-55 і ПМК-42, але перавага аказалася на баку суседзяў. Ужо ў фінале за трэцяе месца нашы выйгралі ў шаркаўшчынцаў з лікам 3:0. Трэба адзначыць, што гульня была вельмі напружанай. Асаблівы псіхалагічны напал адчувалі балельшчыкі і ігракі, калі ачкі на табло ішлі ў “разбежцы” ўсяго аднаго-двух балаў, практычна так працягвалася пад час усяго фіналу. Гэта дазваляла меркаваць, што патэнцыял каманд быў прыкладна роўны. Абсалютным пераможцам усё ж стала каманда ПМК-42 з Браслава, ёй і дастаўся кубак. На другім аказаліся глыбоцкія будаўнікі-валейбалісты, а на трэцім—наша ПМК-55. Прызы, кубак і дыпломы былі прадастаўлены спартыўным клубам “Сельбудавец”.

Пасля спаборніцтваў галоўны інжынер ПМК-55 Леанід Ігнатавіч Касевіч і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце арганізацыі, а адначасова адказны за спартыўнае жыццё калектыву Юрый Якаўлевіч Лявіцкі пракаменціравалі спартыўныя баталіі.
Леанід Ігнатавіч Касевіч:
— Увогуле ўсе прысутныя былі ў захапленні ад гульняў. Многія не прамінулі адзначыць высокі ўзровень судзейства, бо ніхто не прад’яўляў ніякіх прэтэнзій, што на іншых спаборніцтвах здараецца даволі часта.
Апошнія тры-чатыры гады дзякуючы энтузіязму і невычэрпнай энергіі генеральнага дырэктара Алега Анатольевіча Кудзёлкі спартыўны ўзровень падобных турніраў значна вырас. Менавіта па яго ініцыятыве многія ПМК увялі ў штат інструктараў па спорту, так у Докшыцах, Шаркаўшчыне, Паставах, у вёсцы Падсвілле Глыбоцкага раёна, там жа набылі спартінвентар, для трэніровак адведзена спецыяльнае памяшканне. Выдзяляліся іх каманды на кубку па тэхніцы і па экіпіроўцы. Змены ў лепшы бок ў прафесійным гульневым плане адчуліся адразу.

Трэба адзначыць і невялікую зорачку турніру — ПМК-66 з Ушачаў. Яна не заваявала прызавых месцаў, але мае аўтарытэт. Стартсменам проста не пашанцавала, бо прыйшлося адкрываць спаборніцтва. У першай жа гульні сустрэліся з даволі моцнымі сапернікамі з Пастаў, якія адразу выбілі на першым этапе іх, рослых і ўмелых валейбалістаў.

Каманда Шаркаўшчынскага ПМК-68, складалася пераважна з футбалістаў-аматараў, але і ў валейболе яны паказалі клас. У іх арганізацыі працуе інструктарам па спорту Барыс Хаткевіч, таксама ігрок. Трэба адзначыць, што гэтая арганізацыя па міні-футболу займае практычна заўсёды першыя месцы на турнірах. Яна і ў валейболе паказала таксама дастаткова ўражвальную гульню.

І будаваць, і ў валейбол гуляць
Своеасаблівы подзвіг здзейснілі і нашы спартсмены, якія ў сувязі з рамонтам будынка спартшколы працяглы час не трэніраваліся: перад турнірам каманда сустракалася толькі пяць разоў. Яе трэнерам з’яўляецца Юрый Якаўлевіч Лявіцкі, афіцэр міліцыі ў адстаўцы. З яркіх валейбалістаў трэба адзначыць маладога спецыяліста Яўгена Міхновіча. Дадавалі імпэту і астатнія ігракі.

Увогуле спартыўна-масавы рух набыў устойлівы і рэгулярны характар сярод будаўнічых арганізацый Полацкай зоны, што радуе. Гэта не толькі турніры па валейболу і міні-футболу, але і штогадовыя спаборніцтвы па мнагабор’і, дзе ўдзельнічаць трэба ў некалькіх відах.

Юрый Якаўлевіч Лявіцкі. Родам з Пастаў, дзе ў свой час закончыў ДЮСШ па валейболу. Калі яшчэ працаваў у РАУС, каманда іх станавілася чэмпіёнам вобласці на турнірах і заставалася ў прызёрах на спаборніцтвах, якія праводзіліся міністэрствам.
—Спартыўнае жыццё будаўнічых арганізацый дастаткова актыўнае на працягу ўсяго года. Так чацвёртая ведамасная спартакіяда сёлета ў жніўні праводзілася ў Глыбокім. На ёй першыя месцы наша каманда заняла ў дартсе і настольным тэнісе, трэцяе—у міні-футболе. Традыцыйнай з’яўляецца і круглагадавая раённая спартакіяда сярод арганізацый і прадпрыемстваў, стараемся выступіць ва ўсіх відах. У гэтым годзе і на турзлёце занялі другое месца.

Дастаткова складана знайсці час для заняткаў спортам, бо прафесіі, звязаныя з будаўніцтвам, загружаныя. Аднак, напрыклад, Сяргей Матэленак працуе майстрам, заўсёды для спорту знаходзіць час — удзельнічае практычна ва ўсіх спаборніцтвах.

І будаваць, і ў валейбол гуляць
Для мяне асабіста гульня ў валейбол у першую чаргу — гэта цікава, дадае запалу і адначасова—абмен вопытам, умацоўвае фізічна. Стараемся трэніравацца два разы на тыдні, але не кожнаму з-за занятасці так атрымліваецца. У снежні турнір па валейболу пройдзе ў Браславе, нашу каманду таксама запрасілі.

— Што дапамагло заняць прызавое трэцяе месца, улічваючы, што сапернікі былі дастаткова моцныя?
— Каманда імкнулася сабрацца менавіта ў псіхалагічным плане. Паўфінал і фінал былі страшэнна напружанымі, бо ачкі то выраўноўваліся, то на адно-два апераджалі саперніка. Наша каманда здолела сабрацца з сіламі.

Для ўдзельнікаў турніру працавала кафэ “Архідэя”, бо спаборніцтвы працягваліся з 9.30 і да вечара. Арганізаваны быў спецыяльны экскурсійны аўтобус, на якім вольныя ад гульні каманды маглі пазнаёміцца з горадам. Міраслаў Блажэвіч з РДК паўзы паміж гульнямі запаўняў музычным афармленнем.

Турнір пацвердзіў, што будаўнікі ўмеюць не толькі ўзводзіць новыя шматпавярхоўкі і іншыя аб’екты, але і паказваць спартыўны ўзровень, які заслугоўвае высокай ацэнкі.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar