Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Футбольный мастер-класс от ветеранов
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-04-2015, 10:58 Спорт і турызм  ] • Футбольный мастер-класс от ветеранов   |  
 
Назва: Футбольны майстар-клас ад ветэранаў      

20 і 21 сакавіка раённы цэнтр прымаў удзельнікаў адкрытага турніру па міні-футболе сярод ветэранаў. Заваяваць кубак і праявіць назапашаны гадамі вопыт прыехала шэсць каманд. У групе "А" выступалі футбалісты з Міёр, Шаркаўшчыны і Наваполацка, у групе "Б" — прадстаўнікі Верхнядзвінска, Новалукомля і Лёзна.

 

Пачатак турніру паклаў матч паміж Наваполацкам і Шаркаўшчынай. На першых хвілінах навапалачане забілі гол у вароты сапернікаў. Першы тайм скончыўся з разгромным лікам 4:0 на карысць Наваполацка. У наступныя дваццаць хвілін шаркаўшчынцы пайшлі ў наступленне і забілі два мячы. Аднак на ход гульні гэта не паўплывала — 6:2. Наступныя футбольныя баталіі абяцалі быць не менш цікавымі.


Падчас урачыстага адкрыцця турніру намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак адзначыла важкі ўнёсак ветэранаў у папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод моладзі. Яна пажадала футбалістам і надалей не губляць спартыўнага запалу, аптымізму і душэўнай бадзёрасці. Па добрай традыцыі гасцям былі ўручаны духмяныя міёрскія караваі.


У першы турнірны дзень каманда Міёр сустракалася з ігракамі сваёй групы—Наваполацкам і Шаркаўшчынай. У матчы з навапалачанамі нашым трапіліся моцныя сапернікі, таму за ходам гульні ўсе сачылі з заміраннем сэрца — прадказаць вынікі было складана. Ня-гледзячы на гэта, міярчане ўпэўнена абышлі апанентаў з лікам 8:3.
Сустрэчу з Шаркаўшчынай яны таксама пачалі пераможна, аднак госці не саступалі, і ў другім тайме лік зраўняўся да нічыёй — 6:6. Па выніках матчаў у сваёй групе Міёры сталі першымі, Наваполацк — другім, Шаркаўшчына — трэцяй. У групе "Б" лідарства зацвердзіў Новалукомль, на другой пазіцыі апынуўся Верхнядзвінск, на трэцяй — Лёзна.
Наступны дзень пачаўся гульнёй міярчан і каманды Верхнядзвінска. Напружаная, дынамічная сустрэча завяршылася нічыёй — 3:3. Была прызначана серыя пенальці, па якой нашы землякі, на жаль, прайгралі.


Вырашальным для Міёр стаў матч за трэцяе месца з Новалукомлем, падчас якога балельшчыкам давялося моцна перажываць, асабліва калі мячы ляцелі не ў вароты праціўнікаў. Аднак міярчане адыгралі права на месца ў фінальнай тройцы.
Лідарам турніру па міні-футболе сярод ветэранаў стала каманда Верхнядзвінска, куды і адправіўся кубак чэмпіёнаў, другое занялі футбалісты з Наваполацка, трэцяе — з Міёр.
Гонар раёна на спаборніцтвах адстойвалі ветэраны: Андрэй Пракоф'еў, Сяргей Арлоў, Яўген Вішнеўскі, Іван Спірыдонаў, Аляксей Капылоў, Андрэй Кісялеўскі, Мікалай Шамёнак, Аляксандр Жук, Алег Грыгаровіч.


Лепшым іграком названы Уладзімір Зубрыцкі (Верхнядзвінск), лепшым бамбардзірам — Алег Грыгаровіч (Міёры), лепшым варатаром — Сяргей Вінаградаў (Лёзна), лепшым абаронцам—Сяргей Мішковіч (Новалукомль), лепшым нападаючым — Андрэй Гудзель (Наваполацк).
Дух спаборніцтва на футбольнай пляцоўцы падчас гульні па заканчэнні турніру змяніўся цёплай сяброўскай атмасферай: былыя праціўнікі шчыра віншавалі сваіх паплечнікаў і дзякавалі гаспадарам за цёплы прыём. Спадзяёмся, іх візіт у Міёры не апошні.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar