Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Спортсменка, умелица, модель
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-05-2015, 15:44 Спорт і турызм  ] • Спортсменка, умелица, модель   |  
 
Назва: Спартсменка, умеліца, мадэль      

Спортсменка, умелица, модель Іна Драба
Узрост: 12 гадоў.
Школа: Чапукоўская СШ.
Від спорту: шматбор’е, лёгкая атлетыка.
Трэнер: В.У. Маскалёў.

Шырыні спартыўных захапленняў гэтай дзяўчынкі можна толькі пазайздросціць: зімой яна актыўная ўдзельніца шматбор'я і з лёгкасцю спраўляецца з лыжамі і пнеўматычнай вінтоўкай, а летам без праблем пераадольвае значныя бегавыя дыстанцыі. 

 

Іна адзначае, што перапынкаў у падрыхтоўцы не робіць нават падчас летніх канікул — наведвае школьныя трэніроўкі або займаецца бегам дома. Надта хочацца дабіцца вынікаў і захаваць фізічную форму. Ды і з радасцю і эмоцыямі ад удалага выступлення на тых або іншых спаборніцтвах мала што можа параўнацца.
Акрамя спорту яна знаходзіць час для наведвання гурткоў па бісерапляценні, валянні з воўны і вырабаў з фетру, займаецца авангарднай модай. "Маці пытаецца ў мяне, як я ўсё паспяваю, — смяецца Іна. — Сакрэт у тым, што гэтыя заняткі мне вельмі падабаюцца. А для таго, што любіш, час знойдзецца заўсёды. Я проста такі чалавек—люблю праводзіць час актыўна і з карысцю, спасцігаць нешта новае".


Уявіць гэтую невысокую, танклявую дзяўчынку з пнеўматычнай вінтоўкай у руках даволі складана. Між тым спартыўная жылка праявілася ўжо ў пачатковых класах, калі яна была лепшай па спартыўных паказчыках. Губляць такі талент, вядома, не сталі. Праз пэўны час Іна ўжо выязджала на раённыя і абласныя спаборніцтвы, дзе паказвала высокія вынікі.
Іна пераканана, што спорт важны для кожнага чалавека, бо ён не толькі развівае, але і вучыць імкнуцца да перамогі, не зважаючы на цяжкасці і перашкоды.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar