Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Футбол в Язне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-06-2015, 11:28 Спорт і турызм  ] • Футбол в Язне   |  
 
Назва: Футбол у Язне      

Футбол в Язне Кожны жыхар раёна раскажа, што на Язненшчыне знаходзіцца знакамітая крыніца Святога Яна, а ў самім аграгарадку штогод праходзіць фестываль "Язненскі благавест". І толькі адзінкі ведаюць пра традыцыйны футбольны матч, які праводзіцца тут ужо ў трэці раз.

 

Пра гэтую цікавую спартыўную падзею карэспандэнту раённай газеты расказала мясцовая жыхарка С.А. Сіняўская. Сама Саламея Антонаўна зацікавілася ёй, калі ўбачыла на вуліцах Язна яркія афішы, у якіх паведамлялася, што на ніжнім стадыёне адбудзецца гульня паміж камандамі "Язна RED EAGLES" і "Балота ЮНАЙТЭД". Вырашыла схадзіць і разам з калегамі па жаночым клубе стала сведкай захапляльнай спартыўнай дзеі.


Тры гады таму ідэя наладзіць рэгулярныя таварыскія матчы прыйшла Яўгену Арлу і Дзмітрыю Валынцу. Каманды набіралі па наступным прынцыпе: у адну ўвайшлі язненцы, якія даўно выехалі з родных мясцін, аднак рэгулярна наведваюць малую радзіму, у другую—мясцовыя жыхары, якія тут і засталіся, або выехалі зусім нядаўна.
Паколькі ініцыятыва сыходзіла ад добраахвотнікаў, то і рыхтуюцца да сустрэчы мясцовыя футбалісты ўласнымі сіламі—выкошваюць поле, абнаўляюць разметку, друкуюць і расклейваюць афішы. Капітаны тэлефануюць ігракам, удакладняючы час і месца правядзення.


Футбол в Язне Сёлета за каманду мясцовых "Чырвоных арлоў" (RED EAGLES) выступалі Яўген Арол (варатар), Міхаіл Карпаў, Яўген Маркевіч, Алег Шчарбіцкі, Алег Радзюк, Ілья Жойдзік, Андрэй Басянок, Станіслаў Панусенка, Сяргей Бяляцкі, Аляксей Трус, Віталь Янкоўскі і Уладзімір Карась (гуляў на замене). У склад "Балота ЮНАЙТЭД"—ігракоў з гарадской прапіскай, але язненскімі каранямі—увайшлі Аляксандр Чыжэўскі (варатар), Сяргей Рунда, Дзяніс Казлоўскі, Арцём Сівіцкі, Дзмітрый Валынец, Павел Мысляўцоў, Уладзімір Каханчык, Руслан Няміра, Яўген Ляхавец, Мікалай Шыльцоў, Андрэй Цярошын.


Арбітрам быў Уладзімір Уладзіміравіч Сівіцкі, статыстыку матча вёў Сяргей Пілючонак. "Пахварэць" за сваіх ішлі цэлымі сем'ямі, таму ўзроставая катэгорыя балельшчыкаў, якіх на полі сабралася больш за сто трыццаць чалавек, вагалася ад ясельнага да пенсійнага ўзросту.
Футбольныя баталіі разгарнуліся нежартоўныя—"Арлы" паставілі перад сабой задачу перамагчы "Балота", ігракі якога ўжо два гады запар выходзілі ў лідары. На гэты раз фартуна спрыяла язненскім "птушкам"—матч скончыўся з лікам 4:0. "Чырвоныя" начыста разбілі каманду сапернікаў. Лепшымі ігракамі названы Станіслаў Панусенка (Язна RED EAGLES) і Аляксандр Чыжэўскі (Балота ЮНАЙТЭД). Памятныя прызы ігракам уручыў калекцыянер, ветэран пажарнай аховы з г. Пушкін (Расійская Федэрацыя) Георгій Міхайлавіч Салтанаў, жонка якога паходзіць з Язна.


—Я ніколі не захаплялася футболам, а тут шчыра "хварэла" нароўні з астатнімі,—падзялілася ўражаннямі Саламея Сіняўская.—Нашы футбалісты падаюць цудоўны прыклад для падрастаючага пакалення, з'яўляюцца ўзорам таго, як можна праводзіць вольны час. Гэты матч—найлепшая прапаганда здаровага ладу жыцця.
Сустрэча закончылася сяброўскай фотасесіяй і спевамі пад гітару. А юныя сведкі гульні, атрымаўшы ў карыстанне мяч, ганялі яго па полі да самага вечара.


Арына БАРКОЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar