Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Учеников вновь собрал турслет
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-06-2015, 11:37 Спорт і турызм  ] • Учеников вновь собрал турслет   |  
 
Назва: Вучняў зноў сабраў турзлёт      

Учеников вновь собрал турслет Для адных лес — гэта месца, дзе можна паблукаць, камары і мошкі, кляшчы і змеі. Для іншых — маляўнічая прырода, свежае паветра, свабода, не абмежаваная сценамі дома або кватэры. На раённых турыстычных спаборніцтвах школьнікаў сабраліся прадстаўнікі апошняй плыні — тыя, хто адчувае сябе ў лесе як рыба ў вадзе, а таму чакае гэтую падзею ўвесь навучальны год. 

 

Як і заўсёды, вучні-турысты размясціліся ў гасцінным урочышчы Навалака. Тут на беразе возера Важа раскінуўся невялікі палатачны гарадок, падобны здаля на стракаты і яркі мурашнік.
Заезд быў раніцай, а ўсе ўжо абжыліся так, нібыта нікуды не з'язджалі адсюль з мінулага года. "Не здзіўляйцеся, у дзяцей усё робіцца хутка,—зазначыла кіраўнік турзлёту Л.В. Малецкая.—Да таго ж, некаторыя школы прыехалі раней—у іх якраз дзейнічаюць школьныя турыстычныя лагеры".
На момант нашага прыезду моладзь накіроўвалася на старт—пачыналася пераадольванне паласы перашкод. Некаторыя загадзя трэніраваліся ў зборцы палаткі ці проста грэліся на сонейку—добрым пачынанням садзейнічала не менш спрыяльнае надвор'е.


Учеников вновь собрал турслет Калі пабегла першая каманда, перад гледачамі паўстала задача трымацца як мага далей ад сцежкі, па якой праходзіла паласа перашкод—хлапеча-дзявочае тарнада магло з лёгкасцю збіць з ног любога. Яно і зразумела, на гэтым этапе важная не толькі якасць, але і хуткасць.
Прабегчы, "палётаць" на тарзанцы, паставіць палатку і хутчэй угору—наперадзе чакаюць "купіны", хадзьба па бервяне і "балота". Самае галоўнае—не забывацца на мушкяцёрскі прынцып "адзін за ўсіх і ўсе за аднаго"—да новага выпрабавання не прыступіш, пакуль усе не выканаюць папярэдняе заданне.
Сёлета вучняў пашкадавалі, у сапраўднае балота, якое яшчэ не падсохла, адпраўляць не сталі. Аднак і на ўмоўнай балоцістай мясцовасці бярвенні для пераправы ўдзельнікі перакідвалі так, што толькі трэскі ляцелі. Для таго, каб прайсці "мышалоўку", вучням у прамым сэнсе трэба было "ўдарыць у гразь тварам"—у дадзеным выпадку ў пыл. Дзеці з Мілашоўскай школы, якія на момант нашага прыходу якраз пераадольвалі дыстанцыю, слушна вырашылі, што вады ў возеры для таго, каб адмыцца, хопіць. Пасля практыкаванняў паўзком па зямлі ім смела можна было ўдзельнічаць у спаборніцтвах па лясной маскіроўцы. Затое—ніводнай збітай планкі. Як паказала практыка, тыя, хто баяўся выпацкацца, лідарамі ў "мышалоўцы" не сталі.


Учеников вновь собрал турслет Які паход без вогнішча? На наступным этапе каманды трэніраваліся ў развядзенні агню адной запалкай. Атрымлівалася нядрэнна—ва ўсякім разе тут ніхто не затрымліваўся. Апошнім этапам стаў пад'ём у гару, які карэспандэнт пераадолела са значнымі цяжкасцямі і думкамі пра тое, што "разумны гару абыйдзе". 
Адчуўшы на сабе цяжкасці паласы перашкод, ідзём пагля-дзець, як вучні ўладкаваліся ў сваіх доміках-палатках. З мінулага года запомнілася, што да афармлення жылля юныя турысты падыходзяць адказна.


У Завуццеўскім лагеры нешматлюдна—дзеці якраз пайшлі на старт. Тым часам настаўнікі Н.А. Бельская і Т.В. Мыслівец шчыруюць над насценгазетай "Будні турзлёту", якая будзе выглядаць як рукзак—адзін з асноўных прадметаў турыстычнага адпачынку.
Вучні з Павяцкай школы акрамя ўсіх неабодных у паходзе рэчаў захапілі з сабой і раённую газету—нават у лесе трэба быць у курсе апошніх навін. Туркоўскія школьнікі пакуль што толькі рыхтуюцца да праходжання паласы перашкод—Аксана Прашкевіч пад пільным наглядам настаўніка А.Я. Лапіцкага складвае на хуткасць важкі турыстычны рукзак. Як аказалася, у прысутнасці гасцей і вынікі лепшыя.
Сіцькоўцы занятыя справамі: адны малююць газету, іншыя рыхтуюцца да старту. Педагог А.М. Шамшур сочыць за вогнішчам, на якім ужо закіпае вядро з бульбай. Здзіўлена пытаемся, які герой у стане начысціць яе ў такой колькасці. "У нас тут дзевяць вучняў-памагатых. Кожны па тры буль-біны пачысціць—вось і поўнае вядро",—смяецца Алена Мікалаеўна.


Учеников вновь собрал турслет У які раз званне самага "музычнага" лагера па праву заслужыла Дворнае Сяло. Калі ў мінулым годзе дварнасельскія турысты радавалі баяннай музыкай у выкананні настаўніка Д.С. Радзікі, то сёлета да педагога далучылася вучаніца—сваіх аднакласнікаў выдатнай ігрой на гітары радуе Надзея Шокель. 
Язненцы заўсёды рады гасцям, пра што пераканаўча сведчыць вялікі плакат "Добро пожаловать!" на ўваходзе. Апошнія штрыхі ў свой твор якраз дадавалі мастачкі Крысціна Кірпічэнка, Насця Піхлік і Вераніка Ганебная. Праца не спыняецца, бо наперадзе дзяўчат чакае афармленне насценгазеты, якая, думаецца, будзе не горшай.
На тэрыторыі лагера Цвецінскай школы размясціўся невялічкі рукатворны вадаём. Пакупацца ў ім, праўда, не атрымаецца, затое прыгожа. Узрушаныя і поўныя эмоцый, вучні якраз прыбеглі з паласы перашкод. Амаль усе тут ужо ў другі раз. Пытаемся, які з этапаў быў самым складаным—амаль адзінагалосна адказваюць, што цяжкасці былі з "мышалоўкай". У пастцы, аднак, ніхто не застаўся і да лагера дабраліся ў поўным складзе.
Мілашоўцы запрашаюць пачаставацца толькі што зваранай кашай. Спакусліва, але столькі яшчэ трэба абыйсці. Настаўнікі дзяцей хваляць, бо тут—самыя заўзятыя. Вучні ведаюць, што на турзлёт трапяць толькі тыя, хто добра праявіць сябе ў вучобе і на спартыўных спаборніцтвах. Умовы "кастынгу" жорсткія. Таму і на месцы не лянуюцца—кожны заняты справай.


Учеников вновь собрал турслет У трапнай "стральбе" ў дартс трэніруюцца "робінгуды" з трэцяй школы. Пытаемся, калі высакародныя разбойнікі пойдуць на справу. Смеючыся адказваюць, што калі і возьмуць нешта, то толькі заслужаныя ўзнагароды.
Здалёк бачны лагер Міёрскай базавай школы. Да яго афармлення вучні падыйшлі з фантазіяй—стракатыя палаткі абвітыя гірляндамі з кветак і паветраных шароў. Самі турысты сустракаюць прэсу прыязна, адразу пытаюцца, ці не за аўтографамі да іх прыйшлі. Упэўніваем, што менавіта за імі, і будучыя зоркі турыстычнага руху—два Арцёмы і Макар—пакідаюць у блакноце карэспандэнта свае першыя памятныя роспісы. У якасці жывёлы-татэму, дзеці прывезлі з сабой цмока, які ахоўвае мяжу лагера з боку лесу. З такім заступнікам ім варта чакаць высокіх вынікаў.


У чарговы раз цікавымі задумкамі парадавалі дзісенцы. Гасцей яны сустракаюць у аграгарадку "Дзісна-siti". Тут для аматараў ляснога адпачынку створаны ўсе ўмовы: "Саўна", кафэ-хаўс "Белыя росы", палац культуры "Кракавяк". Кожныя палатка—асобная сядзіба з кветкавай назвай—"Рамонак", "Люцік" і г.д.
Унізе на беразе возера размясціліся вучні Чапукоўскай школы. Гэтае месца яны па праву могуць назваць "фірмовым", бо ставяць тут свае палаткі штогод. Дысціпліна ўзорная—дзяўчаты адказваюць за гаспадарку—гатуюць, мыюць посуд, стаяць на раздачы, хлопцы сочаць за тым, каб вогнішча не гасла і хапала паліва.
Абыйсці ўсе лагеры за палову дня проста нерэальна. 17 школ, 178 дзяцей і 47 педагогаў—ля возера раскінулася невялікая турыстычная дзяржава. Акрамя спартыўных конкурсаў, вучняў у гэты і наступны дзень чакала шмат новых выпрабаванняў.


Учеников вновь собрал турслет Лепшымі па наладжванні турыстычнага быту былі прызнаны ўдзельнікі з Завуццеўскай і Новапагосцкай школ. Таксама турысты з Завуцця адзначаны ў конкурсе насценгазет. Самымі артыстычнымі названы вучні Дзісенскай СШ і Слабадской ДС-БШ. У тэматычнай віктарыне на веданне дат і падзей Вялікай Айчыннай вайны больш за ўсіх правільных адказаў таксама далі дзісенцы. У выніку, з трынаццаці каманд сярэдняй групы першымі сталі прадстаўнікі Дзісенскай СШ, другімі—Узмёнскай ДС-БШ, трэцімі—Слабадской ДС-БШ. Сярод удзельнікаў старэйшай групы, якая была прадстаўлена васьмю калектывамі, месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-ае—Чапукоўская ДС-СШ, 2-ое—Дзісенская СШ, трэцяе—СШ №2.


Прыемна, што рамантыка паходаў не губляецца нягледзячы на імклівы бег часу. Лепшае таму пацверджанне—вучні, якія наведваюць турзлёт з году ў год. А значыць, песням ля вогнішча і начоўцы ў палатках наканавана доўгае жыццё.
Арына БАРКОЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar