Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Мастер-класс от педагогов
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-06-2015, 15:37 Спорт і турызм  ] • Мастер-класс от педагогов   |  
 
Назва: Майстар-клас ад педагогаў      

Мастер-класс от педагогов Так склалася, што педагогі з'яўляюцца важным звяном у правядзенні любога турзлёту. Менавіта яны сочаць за парадкам у палатачных лагерах, стаяць на паласе перашкод у якасці суддзяў, дапамагаюць вучням у падрыхтоўцы да творчых конкурсаў. На іх кладзецца велізарная адказнасць, аднак заўзятым аматарам сваёй справы гэты важкі груз па плячы. Нездарма, адправіўшы дзяцей дадому, настаўнікі затрымліваюцца ў Навалацы яшчэ на пару дзён, каб правесці свае ўласныя турыстычныя спаборніцтвы сярод педкалектываў школ раёна. 

 

Мастер-класс от педагогов На гэты раз сапраўдны турыстычны майстар-клас дэманстравалі дзевяць каманд, а сама сустрэча стала юбілейнай па ліку-дзясятай. Мабыць таму яна прайшла асабліва цікава і запамінальна. 
У першы дзень настаўнікі-турысты дружна сталі на паласу перашкод-можна сказаць, пайшлі па шляху сваіх выхаванцаў. Гэтак жа заўзята збіралі палаткі, пераадольвалі "балота", паўзлі пад пасткай-"мышалоўкай" і г.д. Не паспеў асесці пыл на паласе, як яны ўжо змагаліся за званне лепшых валейбалістаў. Паколькі каманд налічвалася шмат, матчы працягвліся і на наступны дзень.


Мастер-класс от педагогов Вечарам педагогі далі волю свайму творчаму пачатку-ля агульнага вогнішча адбылася дэманстрацыя турыстычнай моды і выступленні мастацкай самадзейнасці. Як пазней прызналіся члены журы, для іх гэты конкурс адзін з самых любімых і нелюбімых адначасова: глядзець-адна асалода, а вось выбраць лепшых амаль немагчыма. Урэшце рэшт, пасля працяглага роздуму з творчай кагорты настаўнікаў раёна былі вылучаны прадстаўнікі Дзісенскай сярэдняй школы.
Наступны дзень для некаторых пачаўся ў чатыры гадзіны раніцы. Чаму так рана? Проста тым, хто хацеў паўдзельнічаць у конкурсе рыбнай лоўлі доўга спаць не выпадала. Хто ведае, што здарылася, аднак рыбакі на гэты раз прынеслі ў лагер толькі пустую бляшанку, праўда, з-пад кількі. Надта перажываць не сталі, і хутка ўключыліся ў новыя выпрабаванні.


Мастер-класс от педагогов Сапраўдныя рэстаранныя комплексы разгарнуліся ў Навалацы падчас прэзентацыі лепшых турстраў. Многім прысмакам можна было смела даваць тры зоркі за смак, афармленне і арыгінальнасць падачы. Так, зборная каманда Павяцкай, Перабродскай і Мілашоўскай школ пад назвай ППМ у сваім меню падавала не толькі назву, але і інгрэдыенты, а таксама невялікія вершыкі-оды прапанаваным стравам. У трэцяй школе гастранамічным лейтматывам стала сала, якое яны выкарыстоўвалі ў гатоўцы, і нават унеслі ў тэкст выступленняў падчас візіткі. Пераможцай аб'яўлена Міёрская базавая школа-ніхто не змог выстаяць перад напоем "Бадрачок", закускай "На вастрыні нажа" і салатам "Ранішняя свежасць".


Мастер-класс от педагогов Апошнім этапам стала ацэнка турпобыту каманд, заключныя гульні па валейболе, спаборніцтвы па дартсе і армрэстлінгу. Самымі арыгінальнымі афарміцелямі лагера прызналі зборную ППМ. У валейболе 1-ае месца заняла Язненская СШ, 2-ое-Дзісенская СШ, трэцяе-Міёрская БШ. Лепш за ўсіх паласу перашкод пераадолелі язненскія педагогі, саступілі ім і сталі другімі дзісенцы, на трэцім месцы-СШ №3. У асабовым заліку па армрэстлінгу ўсіх "паклалі на лапаткі" Павел Лявонаў (СШ №2) і Вераніка Кажан (Мілашоўская ДС-БШ). А вось самыя трапыя турысты прыехалі з Новапагосцкай ДС-СШ-у дартсе лепшымі сталі Генадзь Хахель і Вольга Усціновіч.


Падсумаваўшы вынікі па ўсіх конкурсах, суддзі вызначылі лідараў сёлетняга турзлёту: першае месца-Язненская СШ, другое-Дзісенская СШ, трэцяе-Міёрская БШ. Удзельнікі ўзнагароджаны прызамі і граматамі, а язненцы павезлі дадому кубак пераможцаў.


Арына БАРКОЎСКАЯ.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar