Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Спорт і турызм » Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

11-11-2015, 08:51 Спорт і турызм  ] • Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян   |  
 
Назва: Кубак Міёрскага раёна па валейболе вітаў расіян      

Па старой добрай традыцыі ў фізкультура-спартыўным клубе "Атлант" прайшоў адкрыты Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Да нас прыехалі госці з Варапаева, Наваполацка і суседзі з Себежа (Расія). З года ў год складаней сабраць удзельнікаў, уплывае шэраг фактараў: у адных цяжкае матэрыяльнае становішча, у іншых не збіраецца асноўны склад з-за хваробы ігракоў, але шчыра дзякуем тым камандам, якія па першым кліку з радасцю адгукаюцца.
Пад чуйным кіраўніцтвам галоўнага суддзі спаборніцтваў Валянціна Шумілава пасля жараб'ёўкі пачалося ўрачыстае адкрыццё. Гучалі гімны  Расійскай Федэрацыі і Беларусі, добрым словам віталі ўдзельнікаў намеснік началь-ніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Традыцыйным стала і ўручэнне караваяў капітанам. 

Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян Па старой добрай традыцыі ў фізкультура-спартыўным клубе "Атлант" прайшоў адкрыты Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Да нас прыехалі госці з Варапаева, Наваполацка і суседзі з Себежа (Расія). З года ў год складаней сабраць удзельнікаў, уплывае шэраг фактараў: у адных цяжкае матэрыяльнае становішча, у іншых не збіраецца асноўны склад з-за хваробы ігракоў, але шчыра дзякуем тым камандам, якія па першым кліку з радасцю адгукаюцца.

 

Пад чуйным кіраўніцтвам галоўнага суддзі спаборніцтваў Валянціна Шумілава пасля жараб'ёўкі пачалося ўрачыстае адкрыццё. Гучалі гімны  Расійскай Федэрацыі і Беларусі, добрым словам віталі ўдзельнікаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Традыцыйным стала і ўручэнне караваяў капітанам. 

 

Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян Адкрыць турнір воляй жараб’ёўкі давялося міярчанам, якія схапіліся на пляцоўцы з варапаеўскімі сапернікамі. Хоць, па шчырасці, схапіліся—гучна сказана. Відавочна, што нашы дзяўчаты, дзякуючы свайму высокакваліфікаванаму трэнеру Уладзіміру Вішнякову, на галаву вышэйшыя за канкурэнтаў, якім таксама трэба аддаць павіннае—прыехалі не ў асноўным складзе. 



Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиянУ другой гульні спаткаліся навапалачанкі і расіянкі. Беларускі гасцінна сустрэлі саперніц па-за пляцоўкай, на ёй жа разгарнуліся спартыўныя баталіі. Так, фаварыткі турніру з нафтавага горада выйгралі ў Себежа. Праблема з перамогай узнікла толькі ў першай партыі, дзе расіянкі паказалі, што такое камандны дух і характар, але ўсё роўна саступілі з лікам 25:21, і як вынік матчу—2:0 на карысць навапалачанак.  


Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян Пасля першых гульняў выявіліся яўныя прэтэндэнты на перамогу: Міёры і Наваполацк. Гэты паядынак і стаў самым відовішчным, менавіта ў ім вырашылася, хто вып'е шампанскага з пераможнага кубка, а хто задаволіцца медалямі за другое месца. 

Але ўдача аказалася на баку нафтавых валейбалістак. Абыграўшы нашых з лікам 2:1 і ўпэўнена ўзяўшы рэванш у варапаеўцаў, яны і атрымалі першынство. Міярчанкі пераважылі расіянак, якія былі на трэцяй пазіцыі, і сталі ганаровымі другімі. 


 

Студэнтка, камсамолка, спартсменка і проста прыгажуня—крылатае выслоўе з савецкай кінакамедыі Леаніда Гайдая "Каўказская палонніца, ці Новыя прыгоды Шурыка" якраз выдатна падыходзіць да нашых удзе-льніц. Усім даволі вядомыя іх імёны і прозвішчы, ды хочацца пазнаёміць больш дасканала. Вольга Жук—студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава, Юлія Грэцкая вучыцца ў ВДМУ, бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі па валейболе ў вышэйшай лізе, Таццяна Арсоба вучыцца ў Мінскім эканамічным універсітэце, Ірына Грыгор'ева—у ВДУ імя П.М. Машэрава, Ксенія Алісеенка—у Наваполацкім універсітэце, Крысціна Кузьміна—дзесяцікласніца СШ №3, Дар'я Кавалёва—дзесяцікласніца СШ №2, Ксенія Жук—васьмікласніца СШ №3, капітан каманды дзяўчат 2001-02 г. нараджэння, сярэбраны прызёр сёлетняга першынства вобласці, кандыдат у абласную зборную па валейболе. 

 

Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян Пасля турніру падзяліліся меркаваннямі капітаны наваполацкай і себежскай каманд. Дзіяна Маліноўская (Наваполацк): 

—Турнір прайшоў на высокім узроўні. Не магу сказаць, што на 100 % запэўніваліся ў сваёй перамозе, таму што сапернікаў ніколі нельга недаацэньваць, тое пацвердзілася ў матчы з міярчанамі, моладзь не давала нам расслабляцца: другую і трэцюю партыю гулялі ачко ў ачко. Дзякуй, што рэгулярна запрашаеце. Такая традыцыя нам надта даспадобы. На жаль, мала дзе ў нашым рэгіёне праводзяцца падобныя спаборніцтвы. Заўжды чакаем гэтага турніру з нецярпеннем, для нас гэта нагода сабрацца сваёй камандай, завесці знаёмствы, сустрэцца з таварышкамі, пагуляць ад душы ў любімую гульню. Сустракаюць у Міёрах заўжды вельмі гасцінна: хлебам-соллю, танцамі, песнямі, асабліва падабаецца ваша завядзёнка ўручэння вымпелаў з камандным фота. Ідэя—супер. Крыху засмуціла, што з кожным годам зніжаецца колькасць каманд, ды малайцы, што расіян запрашаеце, усё ж гонар удзельнічаць у міжнародным турніры. З мінулых спаборніцтваў запомнілі пскоўскую каманду, з якой прыйшлося пазмагацца. Мы гуляем дзеля эмоцый і на вашым Кубку атрымліваем іх спаўна. Вельмі задаволены, дзякуй вялікі, запрашайце яшчэ—з задавальненнем прыедзем!


Кубок Миорского района по волейболу приветствовал россиян Вольга Ларыонава (Себеж):

 

—Вельмі падабаецца ваша гасціннасць. Прыязджаем заўсёды з задавальненнем. Усё арганізавана надта дастойна. Убачыўшы склад каманд, зразумелі: будзем як мінімум трэцімі.  Хацелася лепш пазмагацца за другое месца, ды мы сабралі не самы моцны састаў. Дзякуй вялікі за запрашэнне, клічце яшчэ, завітаем з радасцю! 

 

Што тычыцца ўпадабанай традыцыі ўручэння памятных персанальных вымпелаў, за іх шчыра дзякуем кіраўніку папячыцельскага савета  ГА "Валейбольны клуб "Чайка" Валерыю Рабцаву. 


Максім ПЛАТОНАЎ, 

старшыня ФСК "Атлант". 

 

Фота К. Блажэвіча. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar