Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Прыязджайце ў госці!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-03-2011, 10:33 Спорт і турызм  ] • Прыязджайце ў госці!   |  
 
Назва:      

18 сакавіка ў аблвыканкаме адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу “Лепшая аграэкасядзіба 2010 года Віцебскай вобласці”, які праводзіла ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з абласным філіялам ААТ “Белаграпрамбанк”. Старшыня аргкамітэта, начальнік філіяла ААТ “Беалаграпрамбанк” Алег Жынгель адзначыў, што банк распрацаваў палажэнне аб падтрымцы аграэкатурызму, якое прадугледжвае крэдытаванне суб’ектаў да 7 гадоў пад 5% гадавых. Каля 20% крэдытаў, выдадзеных у цэлым па рэспубліцы на развіццё гэтага напрамку, прыходзіцца на Віцебшчыну. Аграэкатурызм — перспектыўны бізнес, які падтрымлівае дзяржава. Новым указам №614 мінулага года падоўжана дзеянне ўказа №372 ад 2006 года, які садзейнічаў актывізацыі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, на 10 гадоў. І “Белаграпрамбанк” па-ранейшаму будзе садзейнічаць тым, хто хоча развіваць гэты напрамак.

У конкурсе прыняло ўдзел 14 сядзіб з васьмі раёнаў. Узровень іх паслуг прызнаны высокім. Вызначаны пераможцы ў намінацыях “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Стыль і гармонія”, “Зялёная сядзіба. А яшчэ ў кожнай з іх названа па 9 лаўрэатаў. Ім уручаны дыпломы і каштоўныя прызы. Асабліва прыемна, што ў намінацыі “Гасціннасць” пераможцам названа сядзіба “Клённая” Тамары Аляксандраўны Касатай з Язна. Жадаем ёй новых поспехаў.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar