Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
У канцы месяца на базе ФСК "Атлант" у рамках круглагадовай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод КФК сельгаспрадпрыемстваў раёна. Каманд было шмат, таму футбольныя сустрэчы расцягнуліся на два дні.
Падчас вясенніх канікул вучні школ раёна праводзілі вольны час актыўна і з карысцю для здароўя. Так, аматары спорту сустрэліся ў СШ №3, каб паўдзельнічаць у спаборніцтвах па баскетболе, якія праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў. Усяго сабралася пяць зборных каманд.
Міёрскія хлопцы і дзяўчаты ў аграгарадку "Ноўка" Віцебскага раёна прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў 1999-2001 г.н. па месцы жыхарства.
У рамках акцыі "Лад жыцця — толькі здаровы" ў бібліятэцы Язненскай СШ наладзілі выставы "Будучыня без наркотыкаў" і "Здаровы лад жыцця". Аднак куды больш карысці ад мерапрыемстваў, калі мы не проста разважаем і вывучаем тэорыю, а сваім прыкладам даказваем, што мы здаровыя, энергічныя і бадзёрыя.
Напрыканцы сакавіка ў спартыўнай зале ФСК "Атлант" прайшлі гульні першынства раёна па настольным тэнісе сярод мужчын. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 чалавек. Першым сярод аматараў ракеткі стаў Сяргей Рэдзіка, на другім месцы — Леанід Мятла, на трэцім — Анатоль Немянёнак.
Добрай традыцыяй стала штогадовая спартакіяда сярод работнікаў устаноў адукацыі. Барацьба ў асобных відах спорту прайшла масава і на ўздыме. Аматары актыўнага адпачынку звярнуліся да валейболу, дартсу і настольнага тэнісу, а тыя, каму даспадобы "ціхая" барацьба — да шахмат і шашак. У асабістым першынстве па шахматах сярод мужчын упэўненым пераможцам стаў Уладзімір Пухальскі (СШ №2), другім—Васіль Найдзёнак (Слабадская ДС-БШ), трэцім — Максім Платонаў (ФСК "Атлант"). Сярод жанчын 1-ая — Наталля Чысцякова (Міёрская БШ), 2-ая — Маргарыта Машарава (Чапукоўская ДС-СШ), 3-я — Алена Немянёнак (аддзел адукацыі, спорту і турызму). Згодна агульнакамандным вынікам у тройку лідараў увайшлі СШ №2, Чапукоўская ДС-СШ, Міёрская БШ.
29 сакавіка ў Полацку прайшло 17-е першынство Рэспублікі Беларусь па кіакушынкай каратэ-до сярод юнакоў. Паўдзельнічалі ў ім прадстаўнікі 8 рэгіёнаў рэспублікі. Наш раён прадставіў Арцём Смулько і заняў 3 месца! Шчыра віншуем!
20 і 21 сакавіка раённы цэнтр прымаў удзельнікаў адкрытага турніру па міні-футболе сярод ветэранаў. Заваяваць кубак і праявіць назапашаны гадамі вопыт прыехала шэсць каманд. У групе "А" выступалі футбалісты з Міёр, Шаркаўшчыны і Наваполацка, у групе "Б" — прадстаўнікі Верхнядзвінска, Новалукомля і Лёзна.
11 красавіка, спартыўная зала ФСК "Атлант". Спаборніцтвы па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. 12 красавіка, ФСК "Атлант" г. Дзісна. Першынство г. Дзісна па валейболе сярод КФК арганізацый і прадпрыемстваў. 18 красавіка, ФСК "Атлант". Першынство раёна па шматбор'і і шашках у рамках круглагадовай спартакіяды. 19 красавіка, спартыўная зала ФСК "Атлант". Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.