Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Давузаўская падрыхтоўка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-09-2011, 08:56 Адукацыя і выхаванне  ] • Давузаўская падрыхтоўка   |  
 
Назва:      

Давузаўская падрыхтоўка У пачатку кастрычніка цэнтр давузаўскай падрыхтоўкі адчыняе дзверы і запрашае будучых абітурыентаў на заняткі.

З гісторыі цэнтра

Ён створаны 6 гадоў таму з мэтай падрыхтоўкі вучняў да ЦТ. Няпроста было наладзіць дзейнасць, бо ў вобласці мы з’яўляліся першапраходцамі. Недахоп нарматыўных дакументаў, маральная негатоўнасць грамадства плаціць за адукацыйныя паслугі, адсутнасць праграм навучання, методык — вось некаторыя з праблем, з якімі давялося сутыкнуцца.

 

Аднак за пэўны час цэнтр набыў аўтарытэт, бо за адносна невялікі кошт аказвае запатрабаваныя вучнямі якасныя адукацыйныя паслугі. Працуе ён на ўмовах гаспадарчага разліку. Ад вынікаў залежыць напаўненне груп, таму, зразумела, схібіць проста немагчыма.

 

Галоўным крытэрыем паспяховасці навучання з’яўляецца паступленне ў ВНУ. Напрыклад, у мінулым навучальным годзе ён склаў у сярэднім 70-80%. У лідэрах 10-ая група па беларускай мове (настаўніца Э. А. Сцепулёнак) — амаль усе паступілі ў ВНУ, прычым 65% на бюджэт. У вучняў, якія рыхтаваліся да тэсціравання па рускай мове (настаўніца Л.Г.Лапкоўская) таксама поспех на 100%. Прычым, Ігар Матэленак і Яўген Грыгаровіч паступілі ў БДУ на прэстыжныя факультэты. Амаль палова навучэнцаў, што дадаткова займаліся біялогіяй, паступіла (настаўніца Л. І. Цвячкоўская).  Калі ўлічыць, што большасць іх з самага пачатку арыентавалася на медкаледжы і паспяхова туды прайшла, то вынік таксама трэба лічыць досыць высокім. Нядрэнна папрацавалі матэматыкі: у групе настаўніцы М. А. Гайлевіч 85% паступлення, а Л.Ф. Якаўлевай, што працуе на базе СШ №3,—92%. Ёсць і негатыўныя тэндэнцыі: пераважная большасць выпускнікоў цэнтра (60%)  навучаюцца платна. Абітурыентаў прэстыжных спецыяльнасцяў эканоміка, фінансы і міжнароднае права значна паменела.

 

Працэс навучання

Арганізавана навучанне на базе ўсіх гарадскіх школ. Пры камплектаванні груп прыярытэт за тэрытарыяльным падзелам, але улічваюцца і пажаданні вучняў наведваць заняткі ў пэўнага настаўніка. Аб’ём складае 6 гадзін, ёсць досыць значныя дамашнія заданні. Гэта дазваляе скіраваць вучня на максімальную працу. Праграмы разлічаны менавіта на падрыхтоўку да тэсціравання. Курс навучання накіраваны на інтэнсіўную падрыхтоўку з  разлікам, каб пік формы прыйшоўся на чэрвеньскія іспыты. У сакавіку-маі навучэнцы выпрабоўваюцца тэстамі, адпрацоўваючы навыкі рашэння да аўтаматызму.

 

Залаты фонд цэнтра складаюць вопытныя настаўнікі-практыкі, якія ўкараняюць свае аўтарскія методыкі, ужо апрабіраваныя за 6 гадоў. У педкалектыве створана сістэма творчага разняволення. Настаўнік вызвалены ад дадатковых нагрузак, не абцяжарваецца залішнім кантролем, перад ім адна задача: падрыхтаваць вучня.

 

Хачу адзначыць добрае матэрыяльнае забеспячэнне  навучання. Пэўная частка аплаты ідзе на набыццё паперы, патрэбнай літаратуры  і медыйных праграм па прадметах, выкарыстанне  ксеракса. Гэта дазваляе больш разнастаіць вучнёўскія заданні, сістэматызаваць матэрыял для далейшага паўтарэння, выкарыстоўваць больш вучэбнай літаратуры.

Цяпер цэнтр камплектуецца вучнямі з трох гарадскіх школ, нярэдкія “госці” з Новапагосцкай, Чапукоўскай,  Дварнасельскай і Павяцкай. Працуюць групы па біялогіі і беларускай мове, астатнія — па меры камплектавання. Ёсць заявы бацькоў на хімію і гісторыю Беларусі. Калі колькасць навучэнцаў перавысіць рыску самаакупнасці, то групы будуць адкрыты і па гэтых прадметах.

 

Запрашаю вучняў, якія хочуць наведваць заняткі ў цэнтры давузаўскай падрыхтоўкі, але яшчэ не паспелі падаць заяву, зрабіць гэта да 1 кастрычніка ў раённым аддзеле адукацыі. Кошт навучання ў гэтым годзе складзе 3880 рублёў за гадзіну. У некаторых школах, якія з мінулага года таксама аказваюць адукацыйныя паслугі і маюць меншую напаўняльнасць, за 1 гадзіну трэба заплаціць амаль удвая больш — 6170.

 

Кожны год, калі знаёмлюся з новымі навучэнцамі, бачу і чытаю ў іх вачах страх і боязь, прычым, не столькі перад будучымі іспытамі, колькі наогул перад гэтым адказным і  лёсавырашальным перыядам у іх жыцці. Старанныя і сур’езныя юнакі і дзяўчаты добра разумеюць, што знайсці годнае месца ў жыцці ў цяперашні складаны час няпроста. Але з кожным месяцам няўпэўненасць знікае, а восенню выліваецца ў сухія, але такія жаданыя радкі статыстыкі паступлення.

 

На здымку: група навучання па рускай мове з настаўніцай Л. Г. Лапкоўскай.

 

М. РОЛІК, дырэктар цэнтра

дадатковага навучання пры СШ №3.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar