Пачатак кастрычніка — гэта незвычайны час, калі чарадзейка-зіма яшчэ не засыпала ўсё бялюткім снегам, а лета ўжо здаецца чымсьці далёкім. Для вяскоўцаў настаў час, калі ўся агародніна і садавіна сабрана, улічана, размешчана на захоўванне.
Адным словам, бачны вынікі працы. Каб такая падзея не прайшла незаўважанай, у Новапагосцкай СШ-садзе 8 кастрычніка адбылося свята ўраджаю. Да яго кожны клас павінен быў праявіць фантазію і зрабіць нейкі выраб з агародніны, садавіны ці засушанай расліны. Аказалася, што фантазіраваць вельмі цікава. На святочнай выставе можна было пабачыць смяшарыка, свінарку з пастухом, мядзведзікаў, нават карабель. У кожны выраб вучні ўклалі часцінку сваёй душы.
Кацярына ІВАНОВА,
вучаніца 10 класа.