Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Научно-практическая конференция
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-05-2012, 14:34 Адукацыя і выхаванне  ] • Научно-практическая конференция   |  
 
Назва: Навукова-практычная канферэнцыя      

Научно-практическая конференция Напрыканцы навучальнага года ў СШ №3 прайшла навукова-практычныя канферэнцыя.

Удзельнікі і прысутныя даведаліся пра гісторыю рускіх прозвішчаў, традыцыі, звязаныя са святам Купалля, даследавалі вобраз русалкі ў культурах народаў свету. Многіх зацікавілі гісторыя ўзнікнення парасона, побыт вясковага святара 19-20 стагоддзяў. Дзяўчаты прааналізавалі, якое ўздзеянне на здароўе чалавека аказвае харчаванне ў школьным буфеце. Фактары, што спрыяюць дасягненню поспеху, былі вывучаны і паказаны на прыкладзе ФК “Міёры”.

 

Усе работы падраздзяляліся на тры секцыі. Пераможцам у натуральна-матэматычнай стаў Ігар Кандратовіч, які вывучаў побыт вясковага святара і выявіў, што тэма можа служыць пачаткам больш грунтоўнага даследавання. Другую прыступку падзялілі між сабой Валерыя Фурс, якая аналізавала залатое сячэнне і анатомію чалавечага цела, і Кірыл Трызно — хлопчык выявіў, што залатое сячэнне — прадукт закона прыроды, абгрунтаваны  правіламі прапарцыянальнасці. Трэцяе месца ў Дзіяны Мішчанка (фея мораў), Юліі Кураш (гісторыя парасона), групы школьнікаў з 7 “Б” (надзвычайная ваза), і Веранікі Даргель са Святланай Вашкель (школьны буфет).

 

У філалагічнай секцыі першае месца заваявала Алёна Валынец, якая пазнаёміла прысутных з сучаснымі паэтамі Міёршчыны і іх творчасцю на прыкладзе Леакадзіі Булаўскай і Алены Басікірскай. Тэма дома ў рускай мове і літаратуры прынесла другую ступень Наталлі Афанасьевай. Кірыл Трызно, вывучаючы свята Купалля, выявіў, што славянскія народы з’яўляюцца блізкароднаснымі, паколькі маюць агульныя традыцыі і перакананні. Ён заняў трэцяе месца, падзяліўшы яго з Ганнай Кураш. Школьніца даследавала слова “вясна”. Вікторыя Смерцьева (стэп у творах М. В. Гогаля і А. П. Чэхава), Вікторыя Кісялеўская (гісторыя рускіх прозвішчаў) і Паліна Паршута (сітуацыя прывітання ў беларускім маўленчым этыкеце) атрымалі падзякі.

 

Научно-практическая конференция Лінгвістычная секцыя размеркавалася наступным чынам: Таццяна Яцкоўская на першай пазіцыі. Дзяўчына на прыкладзе футбольнай каманды “Міёры” вызначыла фактары, што ўплываюць на дасягненне поспеху. На другім месцы Таццяна Панізнік, якая даследавала віды нацыянальных танцаў Ірландыі і Шатландыі. Трэцяе месца ў Юліі Ніўчык, яна выяўляла, якія нацыянальныя сімвалы і значныя прадметы ў Англіі і Беларусі афарбаваны ў чырвоны колер; Уладзіслава Нарэйкі, ён адзначаў асноўныя элементы шатландскага нацыянальнага касцюма і валынкі; і Ганны Маляўка, якая даказала, што сучасную рускую мову нельга ўявіць без англійскіх запазычанняў. Старшакласнікі шырока выкарыстоўваюць іх у размове.

Хочацца адзначыць, што работ у параўнанні з мінулым годам стала болей, даследаванні захапляюць дзяцей. На канферэнцыі працавала прафесійнае журы ў складзе работнікаў аддзела адукацыі. Гэта загадчыца метадычнага кабінета Ала Мечыславаўна Азевіч, галоўны спецыяліст Ларыса Вячаславаўна Малецкая, метадысты Святлана Аркадзьеўна Захарэвіч, Святлана Міхайлаўна Матылёнак і Галіна Віктараўна Януш. Вялікі ім дзякуй за справядлівае і аб’ектыўнае судзейства. Спадзяёмся, што школьнікі і надалей будуць праяўляць цікавасць да мерапрыемстваў такога маштабу.

 

Л. ПРАКОФ’ЕВА,

намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar