Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Августовское совещание
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2012, 15:39 Адукацыя і выхаванне  ] • Августовское совещание   |  
 
Назва: Жнівеньская нарада      

Августовское совещание 24 жніўня ў РДК адбылася традыцыйная пленарная нарада педагогаў раёна. Пачалася яна са знаёмства з маладым папаўненнем. Сёлета працаваць на Міёршчыне пачынае 15 выпускнікоў ВНУ, многія з іх — мясцовыя ўраджэнцы. Яны ўжо вызначыліся з першым працоўным месцам, а каштоўныя парады для іх падрыхтаваў вопытны педагог і мудры кіраўнік, дырэктар СШ №1 У. В. Ханецкі.

 

Намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава падкрэсліла, што ў грамадстве самымі паважанымі спецыялістамі з’яўляюцца ўрач і настаўнік. Менавіта ад педагога залежыць, якой наша краіна будзе заўтра. З яго вуснаў кожнае дзіця павінна засвоіць непарушны прынцып, што дабрабыт забяспечвае толькі самаадданая праца. Напярэдадні новага навучальнага года Марыя Мікалаеўна пажадала настаўнікам Міёршчыны добрых вучняў і ўсё разумеючых бацькоў. Яна ўручыла лепшым настаўнікам Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта, аб’явіла падзякі райвыканкама.

Размову з настаўнікамі аб сваёй будучай дэпутацкай дзейнасці правёў кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 В. П. Папко.

 

З дакладам аб выніках работы сістэмы адукацыі па рэалізацыі асноўных напрамкаў навучальнага працэсу і задачах на новы год выступіў начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба. Пры яго абмеркаванні загадчык Міёрскіх ясляў-сада №3 В. Р. Аляксеева гаварыла аб захаванні здароўя маленькіх выхаванцаў. Падзялілася вопытам пошуку шляхоў умацавання ўзаемаразумення з бацькамі, каб разам дапамагаць сем’ям, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, педагог сацыяльны Перабродскай школы Л. К. Глот. Як у новым навучальным годзе будзе забяспечвацца высокая якасць навучання з улікам індывідуальных інтарэсаў і асаблівасцей кожнага дзіцяці, гаварыла дырэктар Дварнасельскай школы А. С. Кляшчонак. Знаходкамі ў рабоце са здольнымі і таленавітымі дзецьмі падзяліўся намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №3 І. С. Кашкур. Аб тым, як спартыўна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы дапамаглі прыцягнуць у школу бацькоў, расказала настаўніца фізічнай культуры Дзісенскай СШ С. І. Гіржда.

 

Вялікай групе настаўнікаў уручаны Ганаровыя граматы і Граматы Міністэрства адукацыі, абласнога ўпраўлення і раённага аддзела адукацыі.

Для ўдзельнікаў пленарнай нарады падрыхтаваны святочны канцэрт.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar