Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Открыть путь к творчеству »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Адукацыя і выхаванне » Открыть путь к творчеству
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

30-01-2013, 11:03 Адукацыя і выхаванне  ] • Открыть путь к творчеству   |  
 
Назва: Адкрыць шлях да творчасці      

Открыть путь к творчеству У вялікім свеце захапленняў дзеці аддаюць перавагу тым заняткам, якія ім найбольш падабаюцца, і з’яўляецца жаданне працаваць, ствараць штосьці арыгінальнае. Важна дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам раскрыць таленты і здольнасці, далучыць іх да цікавых спраў, з’яднаць агульнымі інтарэсамі. У гэтым напрамку і працуюць з дзецьмі спецыялісты  Дзісенскага філіяла Міёрскага раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. А яшчэ педагогі імкнуцца навучыць маладое пакаленне берагчы гістарычную спадчыну і культурныя традыцыі, быць патрыётамі, любіць Радзіму, аддаваць перавагу не матэрыяльным каштоўнасцям, а духоўным. На працягу ўсяго года ў гэтай установе кіпіць работа: праводзяцца розныя мерапрыемствы, конкурсы, праграмы, акцыі, дзейнічаюць гурткі.

 

Сумеснымі намаганнямі настаўнікаў, школьнікаў і іх бацькоў, спонсараў адкрыўся абноўлены краязнаўчы музей гісторыі г. Дзісна, які ўжо наведалі звыш 250 чалавек. Праведзены 52 экскурсіі. На стэндах і стэлажах шмат цікавых рэчаў, фрагментаў, дакументаў. Тут ёсць нават знаходкі каменнага веку. Можна “зазірнуць” і ў 15-16 стагоддзі.

 

Рыхтуем экспанаты для адкрыцця ў Дзісне экалагічнага музея, які, мяркуем, сёлета прыме першых наведвальнікаў.

Пры філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі дзейнічаюць шматлікія гурткі мастацкай творчасці. У тым ліку “Вакал”, “Вясёлыя ноткі”, “Гітара”, дзе можна атрымаць і развіць вакальныя і музычныя навыкі, а ў “Тэатры школьніка” — сцэнічнае майстэрства. Вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак вакалу настаўнік Аляксей Антонавіч Астукевіч, якому ўдаецца падрыхтаваць дзяцей не толькі да мясцовых канцэртных выступленняў, але і да раённых. Напрыклад, летась Джэсіка Двойніна на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Здравствуй, мир!” у  намінацыі “Вакальны спеў” заняла першае месца, а Алеся Лушчык —  другое. А з ліку юных тэатралаў удала выступіла Света Баброўская: у намінацыі “Тэатральная творчасць” ёй прысуджана  трэцяе месца.

 

Многае зроблена рукамі дзяцей на занятках у гуртках “Бісерапляценне”, “Чароўны куфэрак”, “Умелыя рукі”, “Вышыванне і абрэзкавае шыццё”. Калектыўныя і індывідуальныя работы юных майстроў дэманструюцца на выставе ў Цэнтры, а лепшыя — на значымых мясцовых святочных мерапрыемствах, на раённых і абласных конкурсах і выставах-кірмашах.

 

У гэтым навучальным годзе распачалі дзейнасць новыя аб’яднанні па інтарэсах — “Майстры цацак”, “Народная цацка”, “Дэкаратыўная цацка і стыль”, “Абрэзкавае шыццё”, “Разьба па дрэве”.

 

Открыть путь к творчеству Педагогі Цэнтра рады сустрэчам з дзецьмі ў суботнія дні, калі праводзяцца гульнявыя праграмы, конкурсы і святы, нярэдка з удзелам дарослых. Пасля такіх мерапрыемстваў заўсёды чуем словы падзякі ад прысутных за падараваныя ім хвіліны добрага настрою. Традыцыйным стала святкаванне Дня маці, 8 Сакавіка, Дня Перамогі і вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дня абароны дзяцей, акцый “Мы розныя, але разам” (прымеркавана да Дня інвалідаў), “Дапаможам пярнатаму сябру”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

 

Шмат добрых спраў на рахунку клуба “Міласэрнасць”, які працуе з непаўналетнімі інвалідамі, падапечнымі сацыяльнага прытулку, пажылымі людзьмі. У рамках работы гэтага фарміравання аказана адрасная дапамога ветэранам педагагічнай працы, праведзена аперацыя “Твары дабро на ўсёй зямлі” (віншаванні да святаў), акцыя “Шырэй круг сяброў” (правядзенне канцэртаў і спектакляў для ветэранаў і людзей сталага ўзросту).

 

Наведвальнікі Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі з сацыяльнага прытулку і карэкцыйнага цэнтра збіраюцца штогод разам напярэдадні Новага года. У гэтым свяце прымаюць удзел прадстаўнікі ГА БРСМ. Застанецца ў памяці сустрэча 2013-ага. Для юных гледачоў быў пастаўлены цікавы казачны спектакль, які затым змяніўся дыскатэкай ля ўпрыгожанай елкі, што ў якасці навагодняга падарунка прадаставіў Дзісенскі лясгас.

 

У студзені праводзіцца акцыя “Дом без адзіноты”. З праграмай “Нараджэнне Хрыстова” дзеці выступілі перад пажылымі людзьмі.

У Дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі працуюць вопытныя, уважлівыя і ўлюбёныя ў сваю работу педагогі — Вольга Аляксандраўна Смаршчок, Аляксей Антонавіч Астукевіч, Вольга Вадзімаўна Сіцько, Таццяна Анатольеўна Кісель, Уладзімір Дзмітрыевіч Расянец. Яны адкрываюць юным асобам свет цудоўнага і прыгожага, дапамагаюць узняцца па прыступках творчага майстэрства, фарміруюць у іх актыўныя жыццёвыя пазіцыі.

На здымках: педагог дадатковай адукацыі В. В. Сіцько вядзе заняткі ў гуртку “Умелыя рукі”; Алеся Лушчык на занятках у гуртку “Чароўны куфэрак”.

 

В. СМАРШЧОК,

дырэктар філіяла ДУДА

“Міёрскі раённы Цэнтр

дзяцей і моладзі”.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar