Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Если появились проблемы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-02-2013, 13:06 Адукацыя і выхаванне  ] • Если появились проблемы   |  
 
Назва: Калі з'явіліся праблемы      

Вынікі навучання залежаць ад упэўненасці вашага дзіцяці ў сабе. Але калі няўдачы ідуць адна за другой, то аднойчы дзіця само сабе скажа: "Не, гэта ў мяне ніколі не атрымаецца". Раз "ніколі", то старацца няма чаго! Кінутае бацькамі "Які ж ты бесталковы!" толькі падлівае масла ў агонь. Нават проста стаўленне (дакорлівыя погляды, інтанацыі, жэсты) кажуць дзіцяці пра многае.

 

Што могуць зрабіць бацькі, каб дапамагчы пераадолець цяжкасці ў вучобе?

1. Не трэба адчайвацца, старайцеся не паказаць свайго засмучэння і незадаволенасці. Прымайце і любіце дзіця такім, якое яно ёсць, тады і яму будзе лягчэй.

2. Падрыхтуйцеся да доўгай сумеснай працы з дзіцём (аднаму яму не справіцца).

3. Галоўнае — падтрымліваць яго ўпэўненасць у сваіх сілах, паспрабаваць зняць пачуццё напругі і віны за няўдачы. Калі вы занятыя сваімі клопатамі і ўрываеце хвілінку, каб спытаць, як справы або аблаяць, — гэта падстава для ўзнікнення новых праблем.

4. Не патрабуйце ад дзіцяці неадкладнага аповяду пра свае школьныя справы, асабліва калі яно засмучана. Вучань раскажа ўсё сам, калі будзе ўпэўнены ў вашай падтрымцы.

 

5. Не абмяркоўвайце праблемы дзіцяці з настаўнікам у яго прысутнасці. Ніколі не лайце яго, калі побач аднакласнікі або сябры. Не варта падкрэсліваць поспехі іншых дзяцей, захапляцца імі.

 

6. Пры сумеснай працы набярыцеся цярпення, не павышайце голас, спакойна паўтарайце і тлумачце незразумелае без папрокаў і раздражнення. Не перагружайце дзіця тым, што ў яго не атрымліваецца. Важна, каб вам нішто не перашкаджала: выключыце тэлевізар, адкладзіце тэлефонныя званкі. Важна вырашыць, з кім дзіцяці лепш рабіць урокі. У мам часта не хапае цярпення... Таты спакайней, але цвярдзей. Старайцеся пазбягаць такіх сітуацый, калі адзін з дарослых выклікае на змену іншага. Дзіця, якое мае школьныя праблемы, толькі ў рэдкіх выпадках будзе цалкам ведаць, што зададзена на дом. Хатняе заданне амаль заўсёды даецца ў канцы ўрока, калі ваш "адсталы" стаміўся і амаль не чуе настаўніка. Патэлефануйце аднакласнікам. Пры падрыхтоўцы заданняў агульная працягласць бесперапыннай працы не павінна перавышаць 20-30 хвілін. Паўзы пасля абавязковыя! Не імкніцеся любой цаной зрабіць адразу ўсе хатнія заданні.

 

7. Паспрабуйце знайсці кантакт з настаўнікам. Прасіце настаўніка выклікаць дзіця толькі тады, калі яно само падыме руку, не паказваць усе яго памылкі, не падкрэсліваць няўдачы.

8. Пры няўдачах падтрымайце, а любы, нават самы маленькі поспех падкрэсліце. Узнагарода абавязковая: гэта можа быць прагулка, паход у кіно, невялікая пакупка...

 

9. Вельмі важна! Неабходна выконваць рэжым дня. Калі дзіця з цяжкасцю ўстае, не тузайце яго — лепш пастаўце будзільнік на паўгадзіны раней. Самы цяжкі час — вечарам, калі пара класціся спаць. Можна даць дзіцяці некаторую свабоду (дазволіўшы класціся не роўна ў дзевяць, а з дзевяці да паўдзясятага). Вельмі важны поўны адпачынак ад вучобы ў нядзелю і на канікулах.

10. Калі ў вас ёсць магчымасць, абавязкова пракансультуйцеся ў спецыялістаў (урачоў, лагапедаў, псіханеўролагаў, педагогаў). І выконвайце ўсе рэкамендацыі.

 

Падрыхтавала Т. ЗАЯЦ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar