О юных создателях и встречу "Кока-колы" в Дисне »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Адукацыя і выхаванне » О юных создателях и встречу "Кока-колы" в Дисне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

17-01-2014, 14:47 Адукацыя і выхаванне  ] • О юных создателях и встречу "Кока-колы" в Дисне   |  
 
Назва: Пра юных творцаў і сустрэчу "Кока-колы" ў Дзісне      

Пры раённым Цэнтры дзяцей і моладзі ў бягучым навучальным годзе пачалі працаваць гурткі "Кавалкавае шыццё", "Моднае хобі", "Сябры роднай прыроды", "Сяміцвецік", "Цестапластыка", "Што? Дзе? Калі". Прыйшлі працаваць і новыя творчыя педагогі — Анастасія Ігараўна Мятла і Марына Іванаўна Расанец.

 

Вучні Цэнтра не толькі наведваюць з ахвотай аб'яднанні па інтарэсах, але і актыўна ўдзельнічаюць у абласных конкурсах, выставах, кірмашах. Тыя, хто заняты ў філіяле трэці год — Валерыя Двойніна, Ліза Бунта, Вераніка Арлоўская, Вольга Шэнда, Кацярына Рунда, Дзіяна Сачыўка, а таксама пастаянныя наведвальнікі і навічкі, удзячны сваім педагогам за цярпенне і працу. Маленькія і вялікія перамогі — гэта вынік сумеснай творчасці дарослых і дзяцей.

 

Напрыканцы мінулага года творчы калектыў гуртка "Вышыўка і кавалкавае шыццё" (педагог — Вольга Вадзімаўна Сіцько) узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені на абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці "Прывітанне, Сусвет!" У раённай акцыі "На добрую памяць" першае месца ў Веранікі Арлоўскай, трэцяе атрымалі навучэнцы гуртка "Рукадзелле" Кацярына Рунда, Юлія Нарэйка (педагог — Вольга Вадзімаўна Сіцько) і з гуртка "Свет кавалка" вучні Анастасія Рагоўская і Улада Малькова (педагог — Таццяна Анатольеўна Кісель).

 

У раённым конкурсе "Лёд. Кветкі. Фантазія" Валерыя Двойніна заняла першае месца, Вольга Шэнда — трэцяе ў намінацыях "Дакраніся да чараўніцтва" і "Цудоўны сюрпрыз" (педагог — Вольга Вадзімаўна Сіцько), а другое месца ў намінацыі "Дакраніся да чараўніцтва" ў Анастасіі Рагоўскай (педагог — Таццяна Анатольеўна Кісель).

 

Займаючыся ў спартыўных гуртках, вывучаючы асновы швейнага майстэрства, навучаючыся рукадзеллю, маляванню, цестапластыцы, знаёмячыся з прыродай роднага краю, гуляючы ў інтэлектуальныя гульні, дзеці маюць магчымасць з карысцю праводзіць вольны ад вучобы час. У Цэнтры дзяцей і моладзі ў суботні дзень праходзяць розныя мерапрыемствы. У бягучым навучальным годзе ўжо адбыліся творчая майстэрня "Дзень добрых пажаданняў", гульнявая праграма "Восеньскі марафон", турнір па настольным тэнісе, конкурс малюнкаў "Залатая пара", конкурс вырабаў "Асенні лістапад", турнір знатакоў "Рэбусы, шарады, анаграмы", КВЗ "Знакі дарожных паводзін" і іншыя.

 

Дзверы філіяла Цэнтра дзяцей і моладзі ў Дзісне заўсёды адчынены для гасцей і жыхароў горада. З 1 верасня тут працуе экалагічны музей, для тых, хто любіць прыроду роднага краю, хто жадае захаваць яе для наступных пакаленняў. У стварэнні яго прымалі ўдзел педагогі і навучэнцы, што наведваюць Цэнтр. На зімніх канікулах вучні з Завуццеўскай школы з задавальненнем наведалі невялікі "куточак прыроды". Працягваецца папаўненне экспанатаў і афармленне стэндаў у музеі. Асаблівая падзяка за супрацоўніцтва дырэктару Дзісенскага лясгаса і мясцоваму лясніцтву, ААТ "Барай-камень", пастыру царквы "Адраджэнне" Дзітрыю Віктаравічу Шавякову.

 

Нечаканым сюрпрызам напярэдадні Новага года стаў прыезд у Дзісну прадстаўнікоў "Кока-кола Бэўрыджыз Беларусь" з навагодняй дабрачыннай праграмай ""Навагодні караван Кока-кола-2013". Святочнае прадстаўленне надоўга запомніцца і дарослым, і дзецям. Вясёлыя Дзед Мароз і Снягурка прывезлі не толькі цікавую забаўляльную праграму, але і ўручылі падарункі ўсім прысутным на свяце, а дапамагалі ім гэта рабіць Вялікія Мішкі. На працягу ўсяго прадстаўлення яны забаўлялі дзяцей, пераўтвараючыся то ў навагоднюю ялінку, упрыгожаную дзецьмі, то ў вясёлых танцораў, то ў сур'ёзных спартсменаў. Жарты гасцей, весялосць і дзіцячы смех запальвалі агні на імправізаваным аўтацягніку Каравана. На заканчэнне была арганізавана доўгая фотасесія, на якой дзеці мелі магчымасць сфатаграфавацца з вясёлымі Мішкамі і казачнымі навагоднімі героямі. Абяцанне прыехаць у наступным годзе суцешыла горыч развітання.

 

Добрай традыцыяй стала правядзенне ў філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі навагодняга свята ў коле сяброў. Для ўсіх дзяцей, што навучаюцца ў ім, а таксама для дзіцячага сацыяльнага прытулку і карэкцыйнага цэнтра сумесна з прадстаўнікамі РК ГА БРСМ напярэдадні Новага года прайшла святочная праграма з тэатралізаваным прадстаўленнем і дыскатэкай. Добры Дзядуля Мароз са сваёй унучкай Снягуркай і казачнымі персанажамі вадзілі карагоды, гулялі ў цікавыя гульні, адорвалі падарункамі, а таксама з запалам танчылі пад сучасныя рытмы. За падрыхтаванае свята дзеці ўдзячны шчыра ГА БРСМ і БРПА, установам адукацыі раёна, якія прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Цуды на Каляды".

 

Вольга СМАРШЧОК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar