Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Берегите себя и своих детей
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-04-2014, 13:53 Адукацыя і выхаванне  ] • Берегите себя и своих детей   |  
 
Назва: Беражыце сябе і сваіх дзяцей      

Берегите себя и своих детей Што больш за ўсё патрэбна дзецям? Варыянтаў адказу шмат, і кожны па-свойму правільны. Аднак на першым месцы ў спісе самага неабходнага былі, ёсць і будуць увага і клопат бацькоў. Цеплыня сэрца маці і надзейнае плячо таты —  гэта той трывалы фундамент, на якім закладваецца ўпэўненая і шматгранная асоба дзіцяці. Пра гэта нагадалі бацькам, чыім дзецям халодна ля сямейнага ачага. Мам і тат з райцэнтра запрасілі на сход "Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе доме", арганізаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму.

 

Кожнае дзіця марыць жыць у роднай сям'і, дзе яго любяць і прымаюць такім, якое яно ёсць", — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму па ахове дзяцінства Валянціна Іванаўна Пятрова. Яна прывяла сумныя лічбы раённай статыстыкі. У нас 239 дзяцей са 121 сям'і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. 98% сем'яў пастаўлена на ўлік па адной і той жа прычыне — бацькі злоўжываюць спіртным. У мінулым годзе 21 дзіця з 11 сем'яў забіралі ў дзяржустановы. 17 з іх вярнуліся да бацькоў, а 4 афіцыйна страцілі тату і маму. Як заўважыла Валянціна Іванаўна, у многіх сем'ях адсутнічаюць даверлівыя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Часта гэта немагчыма таму, што тата ці мама замест таго, каб пацікавіцца справамі дзяцей і дапамагчы ім знайсці адказы на мноства пытанняў, займаюцца ўладкаваннем асабістага жыцця, праводзяць свой час за спіртным. А дзеці ў пошуках месца, дзе іх зразумеюць, адпраўляюцца на вуліцу.


Там, у кампаніі такіх жа непатрэбных і забытых яны пачынаюць спрабаваць забароненыя плады: цыгарэты, спіртное, наркотыкі. Асаблівую трывогу цяпер выклікаюць сінтэтычныя курыльныя сумесі, вядомыя як спайс. Пра прызнакі і трагічныя наступствы курэння спайса расказала падлеткавы ўрач ЦРБ Яўгенія Аляксееўна Кавалевіч. Яна прывяла прыклады, калі пад уздзеяннем курыльнай сумесі маладыя людзі заканчвалі жыццё самагубствам. У гэтым віна не толькі распаўсюджвальнікаў спайса, але і бацькоў, якія ў свой час не навучылі дзяцей адрозніваць добрае ад дрэннага.


Тое, што бацькі павінны належным чынам выхоўваць дзяцей, прадугледжвае як мараль, так і закон. Асноўны дакумент, які вызначае адносіны ў сям'і — гэта Кодэкс аб шлюбе і сям'і. Пра прававыя аспекты адносін паміж бацькамі і дзецьмі расказала намеснік пракурора Святлана Алегаўна Раманоўская. За самаўхіленне ад выхавання дзяцей бацькоў чакаюць строгія меры пакарання, самая апошняя і трагічная — пазбаўленне бацькоўскіх правоў.


Можна шмат разважаць пра тое, чаму сем'і становяцца нядобранадзейнымі. Адна з прычын хаваецца ў духоўна-маральным выхаванні. Протаіерэй Віктар Вабішчэбіч прывёў такі прыклад: у царскія часы на тэрыторыі Віцебкай губерніі выпадкі суіцыду былі вельмі вялікай рэдкасцю. Гэта сведчыць пра духоўную культуру і богабаязнасць людзей таго часу. Рэаліі дня цяперашняга зусім іншыя. Аднак святар упэўнены, што душа хрысціяніна імкнецца да духоўнага. Ён пажадаў прысутным часцей бываць у храмах, ачышчаць душу малітвамі і добрымі справамі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar