Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Отдыхать — счастливо
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-05-2014, 11:17 Адукацыя і выхаванне  ] • Отдыхать — счастливо   |  
 
Назва: Адпачываць — шчасліва      

Для большасці лета асацыіруецца з адпачынкам. Прычым калі для дарослых вольны час абмяжоўваецца колькасцю адпускных дзён, то для дзяцей гэта амаль тры месяцы свабоды. Напярэдадні канікул пытанне аб бяспецы школьнікаў у летнія месяцы, калі яны прадастаўлены самі сабе, набывае найбольшую актуальнасць. Менавіта гэтай тэме прысвячалася асноўная частка агульнашкольнага бацькоўскага сходу ў СШ №2.

 

Насцярожвае павелічэнне выпадкаў ужывання непаўналетнімі псіхаактыўных рэчываў, курыльных сумесяў, спіртных напояў і наркатычных сродкаў. Гэтую сітуацыю падрабязна акрэсліла намеснік пракурора Міёрскага раёна С. А. Раманоўская. Для нашай мясцовасці найбольш характэрна ўжыванне падлеткамі алкаголю, пры чым калі ў мінулым годзе колькасць маладых людзей, якія стаялі на ўліку ў нарколага, складала 17 чалавек, то цяпер — 25. У сувязі з ужываннем спіртнога да адказнасці прыцягнута 8 школьнікаў. Штрафы б'юць па бацькоўскіх кашальках. Як адзначыла Святлана Алегаўна, пужаць павінны не толькі грашовыя пакаранні, але і тое, што ў далейшым заплямленая рэпутацыя стане вялікай перашкодай атрымаць годную прафесію. "Вельмі хочацца, каб бацькі надалі асабліва пільную ўвагу вольнаму часу дзяцей", — падвяла вынікі намеснік пракурора.


Летняй парой нельга забывацца і на абмежаванні знаходжання непаўналетніх на вуліцы. Інспектар ІСН А. М. Ільніцкі ў чарговы раз нагадаў, што падлеткі, якім споўнілася 16 гадоў, могуць гуляць у любы час, а вось тыя, хто гэтага ўзросту не дасягнуў, пасля дзясяці павінны знаходзіцца дома. Напярэдадні шматлікіх летніх дыскатэк інспектар папрасіў бацькоў правесці з дзецьмі гутаркі пра небяспечнасць ужывання спіртных напояў.
Асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў чарговы раз нагадаў прысутным інспектар ІНіП Міёрскага РАНС Д. С. Плотнікаў. Бацькі павінны памятаць, што запалкі — не цацка, і лепш хаваць іх як можна далей. Таксама Дзмітрый Сяргеевіч адзначыў, што большасць пажаранебяспечных выпадкаў здараецца тады, калі дзяцей пакідаюць без нагляду, таму такіх сітуацый лепш пазбягаць.


Начальнік выратавальнай станцыі А. В. Рубанік пажадаў, каб усе добра адпачылі, загарэлі, але не забываліся на правілы паводзін на вадзе, каб летнія канікулы не азмрочыліся няшчасцем.
Выступленні гасцей падагуліў дырэктар СШ №2 У. Ч. Кашкур, які папрасіў бацькоў не губляць пільнасці, а дзяцей — прытрымлівацца правілаў бяспекі. Потым Уладзіслаў Часлававіч расказаў пра школьныя планы на лета. Закончыўся сход невялікай канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі вучні.


Арына БАРКОЎСКАЯ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar