Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Журавли — на плакатах, буклетах, листовках
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-01-2015, 13:36 Адукацыя і выхаванне  ] • Журавли — на плакатах, буклетах, листовках   |  
 
Назва: Жураўлі — на плакатах, буклетах, улётках      

Журавли — на плакатах, буклетах, листовках У мінулым годзе Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Цэнтрам дзяцей і моладзі распрацавалі праграму мерапрыемстваў па рэалізацыі прыродаахоўнай канцэпцыі ў раёне "Журавель — сімвал Міёрскага краю". У рамках яе сярод устаноў адукацыі прайшоў конкурс улётак, буклетаў і плакатаў з мэтай фарміравання беражлівых адносін да прыроды, экалагічнай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў па захаванні прыроды роднага краю, прыцягнення ўвагі да праблем прыродных рэсурсаў, развіцця творчых здольнасцей. 

 

Радуе, што ўдзел у ім прынялі 45 хлопчыкаў і дзяўчынак з 17 устаноў адукацыі раёна — Міёрскай БШ, СШ №2 і №3, Цвецінскай, Слабадской, Новапагосцкай, Сіцькоўскай, Узмёнскай, Дварнасельскай, Туркоўскай, Язненскай, Дзісенскай, Мілашоўскай, Чапукоўскай, Павяцкай, Перабродскай школ і філіяла раённага цэнтра дзяцей і моладзі ў Дзісне. 
Прадастаўлены 15 тэматычных буклетаў, 8 улётак і 13 плакатаў, што заклікаюць да захавання балотных угоддзяў і жураўля як знака роднага краю. Улічваючы майстэрства выканання работ, арыгінальнасць і змястоўнасць, кампазіцыйную пісьменнасць і лагічную завершанасць, журы вы-значыла пераможцаў.  


Высокай якасцю, інфармацыйнай насычанасцю і арыгінальнасцю адрозніваліся буклеты, выкананыя Марынай Пашкоўскай з Туркоўскай і вучнямі 10 класа Новапагосцкай школ. Яны сталі пераможцамі ў намінацыі "Буклет". Другое месца занялі дзевяцікласнік Перабродскай школы Уладзіслаў Глод і сямікласнікі Новапагосцкай — Ксенія Багданава, Надзея Хмельнікава, Ірына Страха і Зміцер Сухоўскі. Трэцяе месца прысуджана Карыне Кавалёнак з СШ №2 і Крысціне Рынкевіч, Вікторыі Самуль з Мілашова. 
Лепшую ўлётку прадставіла Сняжана Кубліцкая з Цвецінскай школы, якая перамагла ў гэтай намінацыі. Другое месца заняў Ула-дзіслаў Глод з Перабродскай школы, а трэцяе —Ірына Радзіхоўская з Дварнасельскай. 


У намінацыі "Плакат" пераможцам стала Яна Найдзёнак са Слабады. На другім месцы Марыя Смулькевіч з Міёрскай БШ, на трэцім — Варанько Таццяна з Дварнасельскай школы. Аргкамітэт адзначыў актыўны ўдзел у конкурсе вучняў СШ №2 і Язненскай школы. 
Віншуем усіх пераможцаў конкурсу і жадаем новых творчых поспехаў! Зараз гэтыя работы можна ўбачыць на выставе ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі.


Вольга ЯСІНСКАЯ,
метадыст МРЦДіМ. Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar