Для детей самое интересное »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Адукацыя і выхаванне » Для детей самое интересное
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

26-05-2015, 16:43 Адукацыя і выхаванне  ] • Для детей самое интересное   |  
 
Назва: Для дзяцей — самае цікавае      

Для детей самое интересное Перакананы, што нават самыя маленькія чытачы пачынаюць знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай у тым ліку па творах Уладзіміра Ягоўдзіка. У далёкім 1988 годзе выйшла яго першая кніга "Сонейка, свяці", а потым выданні пасыпаліся адно за другім нібы з рога дастатку: "Янка і Ружа", "Дзівосны карабель", "Свята летаўца", "Бабуліна варта", "Сем цудаў Беларусі", "Рэха турынага рога"… Набралася на цэлую выставу на стэндзе раённай дзіцячай бібліятэкі. Менавіта ля яго і размясціўся аўтар 21 мая ў час сустрэчы з маленькімі чытачамі — вучнямі 3-4 класаў школ райцэнтра.

 

Адразу стала зразумела, што пісьменнік не толькі ўмее пісаць для маленькіх чытачоў, у яго талент з імі размаўляць. Сустрэча пачалася з захапляльных гісторый. Потым да іх дадаліся пытанні як па-беларуску вітацца, адкуль пайшла назва Міёры, якая ў нас самая цудоўная мясціна. На іх актыўна адгукнулася аўдыторыя. Дзеці дружна пачалі шукаць адказы, адна дзяўчынка-удзельніца сустрэчы нават прадэкламавала беларускі верш. 


Кожная дзіцячая ініцыятыва заахвочвалася падарункамі — маляўнічымі дзіцячымі выданнямі з " чароўнай торбы". Вось гэтую "торбу" са сваёй кнігай Уладзімір Яўгодзік пакінуў у якасці прыза для пераможцы конкурсу "Лета з беларускай кнігай". Гэтая акцыя заклікана выявіць самага актыўнага чытача выданняў беларускіх аўтараў у час летніх канікулаў у раённай дзіцячай бібліятэцы.


Дзеці, чытайце беларускае. А таксама накіроўвайце свае "чароўныя" малюнкі ў часопіс "Качели".
Між тым, сустрэча працягвалася відэафільмамі, конкурсамі для вучняў і іх настаўнікаў, гульнямі, вельмі "страшнымі" казкамі і шматлікімі захапляльнымі пытаннямі. Напрыклад, нават не кожны дарослы адразу адкажа, хто нараджаецца двойчы. А дзеці з гэтым спраўляліся хутка.
У заключэнне зазначу, што пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, адзначаны рознымі літаратурнымі прэміямі, не першы раз наведвае з цікавымі дзіцячымі мерапрыемствамі нашы Міёры. І ў гэты дзень яго маршрут ужо прайшоў праз Глыбокае і Браслаў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar