Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Полезная информация отражённая в инновации
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-09-2015, 14:18 Адукацыя і выхаванне  ] • Полезная информация отражённая в инновации   |  
 
Назва: Карысная інфармацыя аздоблена ў інавацыю      

Полезная информация отражённая в инновации Перад святам "Жураўлі і журавіны" ў адукацыйных установах раёна прайшоў экалагічны тыдзень. Урокі пра мясцовае багацце—Ельню—у СШ №3 за папярэднія гады сталі традыцыйнымі. Інтэграваную гадзіну англійскай мовы і біялогіі за «круглым сталом» ў выпускнікоў правялі прадметнікі Галіна Урбановіч, Таццяна Крук і Аляксандр Яноўскі. Выступалі прадстаўнікі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня" і, вядома ж, самі вучні. 

 

 

а інтэрактыўнай дошцы дэманстраваліся балотныя краявіды. Дырэктар заказніка Іван Барок падзякаваў за супрацоўніцтва настаўніцы англійскай мовы Галіне Урбановіч, якая арганізоўвала тэматычныя ўрокі і ў візіт-цэнтры. Іван Іванавіч засяродзіў увагу на асноўным. Ельня—самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і адно з буйнейшых у Еўропе, важная для птушак тэрыторыя міжнароднага значэння, развіваецца вялікімі тэмпамі ў аспектах экалагічнага турызму, прыродаахоўных мерапрыемстваў, навуковых даследаванняў, мае 31 сябра-ахоўніка—добраахвотнага валанцёра. Такія людзі дапамагаюць сустракаць турыстаў, якія не толькі з Беларусі, але і з усіх куточкаў планеты. У заказніку пабывалі госці з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Кітая, і канечне ж, еўрапейскіх краін. 
Біёлаг Аляксандр Яноўскі расказаў, што наша балота лідзіруе па запасах неацэнных вітамінаў—журавін, тут спыняюцца ў час міграцыі тысячы жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей. Менавіта гэтыя асаблівасці і паслужылі прычынай стварэння ў Міёрскім раёне знакамітага экалагічнага свята, дэбют якога адбыўся ў 2012-м. Мерапрыемства выклікала вялікі рэзананс і прывабіла шматлікіх гасцей.  
Вучні дзяліліся сваімі ведамі пра заказнік на англійскай і рускай мовах. Гаварылі, што тут можна ўбачыць знікаючы птушыны від—чорнаваллёвага гагача. Засведчаны толькі дзве пары такіх пярнатых, што гняздуюцца на Ельні. Вывадак—толькі раз у год. Апярэнне гагача цалкам змяняецца вясной. Бойка дэкламавалі па-англійску, што вышыня шэрага жураўля—140 см, размах крылаў больш за 2 метры. Гэтыя пярнатыя ствараюць пару адзін раз на ўсё жыццё, выключэннем можа паслужыць толькі смерць партнёра. Будуюць гнёзды на зямлі ці ў балоцістых месцах. Мігрыруюць у вырай з кастрычніка па лістапад. За іх танцам можна назіраць круглы год. Шэры журавель занесены ў Чырвоную Кнігу нашай краіны.  
Паглядзелі фільм пра журавоў і даведаліся, што яны не могуць выжыць без балота.  Асаблівае значэнне мясцовая тэрыторыя набывае восенню, калі тысячы птушак з Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі і Скандынавіі штогод прыпыняюцца тут амаль на месяц. Днём кормяцца на палях рэшткамі ўраджаю, час ад часу і бульбай, а змрокам як па камандзе накіроўваюцца на начлег на балота. Збіраецца каля чатырох тысяч. Вялізныя памеры Ельні ў 20 тысяч га дазваляюць пярнатым начаваць у бяспецы. Ноччу толькі ў ва-дзе жураўлі адчуваюць набліжэнне драпежніка. Без нашага балота тысячы розных птушак проста зніклі б. 
Аляксандр Яноўскі правёў віктарыну, правільныя адказы сведчылі пра засваенне тэмы. Школьнікі атрымалі дзявяткі і дзясяткі, бо старанна падрыхтавалі-ся, спецыяліст заказніка Алёна Батарчук падарыла буклеты і налепкі лагатыпаў. На выхадзе ўсе прысутныя пачаставаліся заварнымі журавіннымі пірожнымі. На ўроку было прыемным і карысным усё. Шмат даведаліся пра мясцовае прыроднае багацце, а яшчэ пераканаліся—педагагічныя інавацыі аздабляюць вучнёўскі свет. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Полезная информация отражённая в инновации На інтэрактыўнай дошцы дэманстраваліся балотныя краявіды. Дырэктар заказніка Іван Барок падзякаваў за супрацоўніцтва настаўніцы англійскай мовы Галіне Урбановіч, якая арганізоўвала тэматычныя ўрокі і ў візіт-цэнтры. Іван Іванавіч засяродзіў увагу на асноўным. Ельня—самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і адно з буйнейшых у Еўропе, важная для птушак тэрыторыя міжнароднага значэння, развіваецца вялікімі тэмпамі ў аспектах экалагічнага турызму, прыродаахоўных мерапрыемстваў, навуковых даследаванняў, мае 31 сябра-ахоўніка—добраахвотнага валанцёра. Такія людзі дапамагаюць сустракаць турыстаў, якія не толькі з Беларусі, але і з усіх куточкаў планеты. У заказніку пабывалі госці з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Кітая, і канечне ж, еўрапейскіх краін. 

 

Полезная информация отражённая в инновации Біёлаг Аляксандр Яноўскі расказаў, што наша балота лідзіруе па запасах неацэнных вітамінаў—журавін, тут спыняюцца ў час міграцыі тысячы жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей. Менавіта гэтыя асаблівасці і паслужылі прычынай стварэння ў Міёрскім раёне знакамітага экалагічнага свята, дэбют якога адбыўся ў 2012-м. Мерапрыемства выклікала вялікі рэзананс і прывабіла шматлікіх гасцей.  Вучні дзяліліся сваімі ведамі пра заказнік на англійскай і рускай мовах. Гаварылі, што тут можна ўбачыць знікаючы птушыны від—чорнаваллёвага гагача. Засведчаны толькі дзве пары такіх пярнатых, што гняздуюцца на Ельні. Вывадак—толькі раз у год. Апярэнне гагача цалкам змяняецца вясной. Бойка дэкламавалі па-англійску, што вышыня шэрага жураўля—140 см, размах крылаў больш за 2 метры. Гэтыя пярнатыя ствараюць пару адзін раз на ўсё жыццё, выключэннем можа паслужыць толькі смерць партнёра. Будуюць гнёзды на зямлі ці ў балоцістых месцах. Мігрыруюць у вырай з кастрычніка па лістапад. За іх танцам можна назіраць круглы год. Шэры журавель занесены ў Чырвоную Кнігу нашай краіны.  

 

Полезная информация отражённая в инновации Паглядзелі фільм пра журавоў і даведаліся, што яны не могуць выжыць без балота.  Асаблівае значэнне мясцовая тэрыторыя набывае восенню, калі тысячы птушак з Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі і Скандынавіі штогод прыпыняюцца тут амаль на месяц. Днём кормяцца на палях рэшткамі ўраджаю, час ад часу і бульбай, а змрокам як па камандзе накіроўваюцца на начлег на балота. Збіраецца каля чатырох тысяч. Вялізныя памеры Ельні ў 20 тысяч га дазваляюць пярнатым начаваць у бяспецы. Ноччу толькі ў ва-дзе жураўлі адчуваюць набліжэнне драпежніка. Без нашага балота тысячы розных птушак проста зніклі б. Аляксандр Яноўскі правёў віктарыну, правільныя адказы сведчылі пра засваенне тэмы. Школьнікі атрымалі дзявяткі і дзясяткі, бо старанна падрыхтавалі-ся, спецыяліст заказніка Алёна Батарчук падарыла буклеты і налепкі лагатыпаў. На выхадзе ўсе прысутныя пачаставаліся заварнымі журавіннымі пірожнымі. На ўроку было прыемным і карысным усё. Шмат даведаліся пра мясцовае прыроднае багацце, а яшчэ пераканаліся—педагагічныя інавацыі аздабляюць вучнёўскі свет. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar