Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Адукацыя і выхаванне » Учитель в школе
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
4-10-2015, 10:00 Адукацыя і выхаванне  ] • Учитель в школе   |  
 
Назва: Настаўнік у школе      

Думаю, не сакрэт для кожнага, што вялікае 
шчасце—прачынацца ранкам у цудоўным настроі, бо 
чакае любімая работа. Такое пачуццё, на жаль, адчувае не кожны, але яно важнае, бо на рабоце мы праводзім большую свядомую частку жыцця. Таму заўсёды з павагай стаўлюся да людзей захопленых сваёй справай, бо менавіта такія насычаюць калектыў новымі ідэямі, прыносяць перамогі, прапануюць ініцыятывы. Прычына вядомая—прафесія ім па душы, а значыць, імкнуцца быць у ёй карыснымі і заканамерна маюць поспех. Таццяна Дзямешка—адна з такіх, яе цешаць дзеткі, сшыткі, Новапагосцкая школка, урокі, гурткі, 
сцэнарыі. Яна дыхае гэтым. 

Учитель в школе Думаю, не сакрэт для кожнага, што вялікае шчасце—прачынацца ранкам у цудоўным настроі, бо чакае любімая работа. Такое пачуццё, на жаль, адчувае не кожны, але яно важнае, бо на рабоце мы праводзім большую свядомую частку жыцця. Таму заўсёды з павагай стаўлюся да людзей захопленых сваёй справай, бо менавіта такія насычаюць калектыў новымі ідэямі, прыносяць перамогі, прапануюць ініцыятывы. Прычына вядомая—прафесія ім па душы, а значыць, імкнуцца быць у ёй карыснымі і заканамерна маюць поспех. Таццяна Дзямешка — адна з такіх, яе цешаць дзеткі, сшыткі, Новапагосцкая школка, урокі, гурткі, сцэнарыі. Яна дыхае гэтым. 

 

Учитель в школе Падчас свабоднай вакансіі перспектыўнай Таццяне Фёдараўне прапанавалі стаць маладзёжным лідарам райкама БРСМ, ды яна адмовілася. Чаму? Таму што марыць удасканальвацца ў абраным рэчышчы, нядаўна здала на першую катэгорыю і… не ўяўляе сябе без школы. Але жыццё настаяла на сваім і не дазволіла Таццяне адасобіцца ад кіраўніцка-масавай работы. Сёлета ў дадатак да настаўніцкай нагрузкі яна—педагог-арганізатар. Да зацейніцкіх спраў падштурхнулі калегі, бо Таццяна вядзе гурток аратарскага майстэрства, дзе вучыць дзетак выступаць і трымацца на сцэне, таму ўсё роўна мноства мерапрыемстваў лягло б на яе плечы. Прычым дзяўчыне гэта, прабачце за наўмысную таўталогію, па плячы, бо выдатна валодае словам, актыўная, творчая, не раз узнагароджвалася за дэкламацыю ўласных вершаў на аглядах мастацкай самадзейнасці.


Таццяна Фёдараўна—выпускніца філфака Віцебскага педуніверсітэта. Нераўнадушная да роднай мовы, глытае шмат кніжак, сябруе са спецыяльным расійскім бібліяклубам, любоў да чытання і абумовіла дадатковую ўніверсітэцкую спецыялізацыю—літаратурную. На маё пытанне—чаму літаратура?—адназначна адказаць не можа, але не спасылаецца на тое, што мова—з'ява аднабаковая, маўляў, яе можна вывучыць і спыніцца. Наадварот…

—Столькі дыялектаў, цікавых рэгіянальных слоўкаў. Усе заслугоўваюць увагі. Я, верагодна, і паступала на філфак па прычыне, што ўлюбілася ў гэтыя непаўторныя па гучанні залацінкі.


Філалогію любіла яшчэ са школьнай пары, атрымлівала высокія адзнакі. У апошнія гады "заспела" дзесяцібальную сістэму. І зараз ёй кіруецца ў якасці ацэнкі выхаванцаў, але настаўніцы больш даспадобы "пяцібалка". 


—Да новай сістэмы неадназначнае стаўленне. Некаторыя бацькі за сямёркі-шасцёркі сваіх дзетак дакараюць, а насамрэч, у перакладзе на звыклы лад гэта чацвёркі. 

Таццяна Дзямешка вядзе экскурсіі ў школьным музеі славутага земляка, харавога дырыжора, народнага артыста СССР Генадзя Цітовіча, пра якога нават расказвала Жыгамонту з "Падарожжа дылетанта". 


З 2011-га года выпускае школьную газету пад спеўнай назвай "Зараначка", дзе актыўныя памагатыя-юныя аматары пяра—Ксенія Багданава, Ірына Страха, Ілья Цімафееў, Эдуарда Хаспаладава, якая сёлета паступіла ў Полацкі аграрна-эканамічны каледж. Любоў Эйтміновіч вядзе ў выданні цікавую рубрыку "Гаспадынька". Новыя таленты друкуюцца ў блоку "Спроба пяра", падаюцца рэпартажы са школьных мерапрыемстваў, цікавыя факты на вучнёўскую тэматыку, матэрыялы пра здароўе, у чым спрыяе медсястра агульнай практыкі мясцовай амбулаторыі Наталля Рудзь—матуля аднаго з выхаванцаў у класе Таццяны Фёдараўны. 

—Зараз вяду за сабой дзесяцікласнікаў, прыняла іх малянятамі, прывіваю маральныя прынцыпы, вучу правільна сябе паводзіць, разам вырашаем набалелыя пытанні і праблемы. Наогул, лічу, што выкладчык павінен не толькі падаваць матэрыял, але і настаўляць па жыцці. 

Педагог падыходзіць творча да пазакласнай працы. У гуртку ніякай сухой інфармацыі…


Учитель в школе —Канечне, важныя факты маюць месца. Але дзецям найбольш падабаюцца практыкаванні для дыхання, правільнага гаварэння: падуць на ватку, перакрычаць вецер, выразна размаўляць, трымаючы ў роце чупа-чупс ці пячэнне. Прапаную спецыяльныя камп'ютарныя праграмы, тэматычныя відэаролікі.

Урокі малады філолаг стараецца ладзіць адметнымі. 


—Самі творы гэтага вымушаюць, бо пабудаваны на жыццёвых абставінах. Задаю праблемныя пытанні, магу пачаць з нейкай уласнай павучальнай сітуацыі. Імкнуся зацікавіць школьнікаў, каб чыталі поўны змест. Прашу звярнуць увагу на характарыстыкі герояў, апісанне прыроды, зрабіць закладкі ў вызначаных месцах. 

Таццяна Дзямешка не супраць агульнага прызнання ў прафесіі. Летась удзельнічала ў конкурсе прафмайстэрства настаўнікаў. Для гэтага патрэбна многае—творчы ўрок у незнаёмай школе, партфоліо па дакументацыі і самаадукацыі… і, вядома ж, уласнае жаданне.


Матэрыялы творцы і яе актыўных вучняў не аднойчы друкаваліся на старонках раённай газеты, не раз завітвалі дзеці з Новапагосцкай школы ў рэдакцыю на сустрэчы з журналістамі і знакамітымі пісьменнікамі. Піша вершы і сама настаўніца. У перспектыве—выданне аўтарскага зборніка, дзе змесціць самавітую і ўдалую паэзію. А пакуль вучыць слоўнаму вянку дзяцей, і яны перамагаюць у разнастайных конкурсах. 

Некалі маладая асоба хацела пакарыць Віцебск, але пераважна заўсёды мроіла жыць у Міёрах, сама з Туркова. 

—Праязджаеш мяжу нашага раёна, і ўжо неяк сумна становіцца, краявіды чужыя, толькі сваё—роднае. 


Зараз лятункі дзяўчыны збыліся. Яна выйшла замуж і жыве ў райцэнтры. Таму тое, што называю яе пад дзявочым прозвішчам Дзямешка—не зусім правільна, але тым не менш… нашы чытачы, школьнікі, калегі, родныя, знаёмыя больш ведаюць Таццяну менавіта так. Ды выправім недакладнасць. Прозвішча новапагосцкай настаўніцы зараз Янушонак. З чым і віншуем! Хай шлюб будзе моцным і шчаслівым, вырасце многа дзетак, якія стануць трывалым падмуркам маладой сям'і. У Янушонкаў уласны дом, участак, агарод. Таццяна—слаўная гаспадынька, здзіўляе мужа выпечкай, мясам па-французску, кансерваваннем… І разам з тым дыхае прафесіяй. 


Настаўнік, на яе погляд, павінен крочыць у нагу з часам, многа ведаць, быць сціплым, творчым, таленавітым, пастаянна чэрпаць інавацыі. Таццяна Фёдараўна імкнецца да дасканаласці, мяжы ў якой не бачыць. На гэтым тыдні актыўнічала ў творчым конкурсе, адным з этапаў якога стала эсэ, дзе патлумачыла, чаму выбрала менавіта гэту сферу дзейнасці. "Да сустрэчы на маёй дарозе",—гаворыць апантаная настаўніца сваім будучым вучням, калегам, аднадумцам і паплечнікам, якія таксама пойдуць па высакароднай педагагічнай сцежцы. 


Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar