> Адукацыя і выхаванне > В Язненской стране знаний

В Язненской стране знаний


26-09-2015, 14:23. : gazeta
25 год піянерыі
Менавіта 13 верасня 1990 
года нарадзілася Беларуская 
Рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА). Дэлегаты 10 рэспубліканскага злёту ў піянерскім лагеры "Зубраня" прынялі статут БРПА, тым самым паклалі пачатак развіццю актыўнага дзіцячага руху на Беларусі. Сёлета арганізацыя адзначыла 25 год і без прыхарошвання трэба адзначыць, што яна самая шматлікая і моцная ў краіне, яднае тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. 

В Язненской стране знаний 25 год піянерыі


Менавіта 13 верасня 1990  года нарадзілася Беларуская  Рэспубліканская піянерская арганізацыя (БРПА). Дэлегаты 10 рэспубліканскага злёту ў піянерскім лагеры "Зубраня" прынялі статут БРПА, тым самым паклалі пачатак развіццю актыўнага дзіцячага руху на Беларусі. Сёлета арганізацыя адзначыла 25 год і без прыхарошвання трэба адзначыць, што яна самая шматлікая і моцная ў краіне, яднае тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. 

 

Дружына Язненскай СШ "Нашчадкі" налічвае 41 піянера. Яны згуртаваныя і моцныя духам, бо верныя сваім лепшым традыцыям, дабру, справядлівасці, любові да Радзімы і народа, гатовы прыйсці на дапамогу. 

Нядаўна распачаўся новы навучальны год, шмат задумак і планаў наперадзе. Усе разам мы хочам зрабіць яго цікавым, захапляльным. 

Піянерам іншых школ жадаем быць добрымі, міласэрнымі, справядлівымі. Хочацца, каб у кожнага чалавека было пачуццё адказнасці за ўсё, што адбываецца навокал, актывізаваўся клопат пра тых, хто мае патрэбу і чакае дапамогі. 


З нагоды свята піянерыі ў дружыне "Нашчадкі" прайшлі конкурсы: "Зрабі крок наперад", "Вузялкі", "Я жадаю заўтра", "Я люблю сябе за тое…", "Пастройся па…", "Танцавальны марафон" і іншыя. Праводзіла іх з дзятвой педагог-арганізатар Марына Аляксееўна Банькоўская. Завяршылася мерапрыемства дыскатэкай. 


Дзіяна КУЗЬМІЧ, 

старшыня савета дружыны школы.


В Язненской стране знаний Тыдзень экалогіі

З 14 да 19  верасня ў нашай школе прайшоў тыдзень экалогіі, звязаны непасрэдна са святкаваннем у раёне фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Дні былі вельмі насычаныя, але хочацца расказаць пра самыя цікавыя і запамінальныя мерапрыемствы. 

Вусны часопіс "Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь" ахапіў вучняў-пачаткоўцай—з першага па чацвёрты класы. Праводзіла яго настаўніца біялогіі Святлана Леанідаўна Кавалеўская. 


Шыкоўная выстава ў фае вабіла вока, а называлася "Яна адна, ідэй шмат". Мелася на ўвазе, што Зямля ў нас адна і трэба яе берагчы, а вырабы былі выкананы з пластыкавых бутэлек. Кожны клас прыняў удзел. Фантазіі творцаў здзіўлялі: садавіна, вазы для кветак і самі кветкі, хатнія жывёлы, упрыгожанні для дзяўчат і для жанчын. Усяго не пералічыць. Падзяку трэба выказаць дзецям і бацькам, класным кіраўнікам за актыўны ўдзел, незабыўнасць і непаўторнасць вырабаў. 

Прайшла гульня "Толькі разумным, смелым і прыгожым скараюцца вяршыні" сярод дзявятых-адзінаццатых класаў. Дзявяцікласнікі мелі назву "Хімікі", дзясяцікласнікі—"Сэрца планеты", а выпускнікі—"Інфузорыя ў туфельках". Камандам прапаноўвалася адказаць на сямнаццаць пытанняў розных па тэматыцы і ўзроўню складанасці. На абдумванне давалася толькі хвіліна, а за правільны адказ налічваліся балы. "За ўзяцце вяршыні"—правільны адказ—даваліся найвышэйшыя дзевяць балаў. Вучні, абмяркоўваючы і знаходзячы адказы, пашыралі свой кругагляд. Перамагла каманда "Сэрца планеты", на другім месцы апынулася "Інфузорыя ў туфельках", а на трэцім—"Хімікі". Хлопцы і дзяўчаты паказалі дастаткова высокі ўзровень ведаў па экалогіі. За імі назіралі з захапленнем і цікавасцю. Было ўрачыста, калі ўручаліся яркія дыпломы за дасягнутыя "вяршыні".


Не прайшлі міма інфатэхналогій: на камп’ютары пяці- і шасцікласнікі гулялі ў "Грыбную віктарыну". На конкурс вырабаў "Шчодрыя дары восені", дзеці прынеслі розныя фігуркі і кампазіцыі з кавуноў, гарбузоў, кветак і іншага. Здавалася, тут толькі шэдэўры. 

Займаліся перасадкай пакаёвых раслін, прыбіралі школьную тэрыторыю, а завяршыўся тыдзень акцыяй "Квітнеючая школа 2016-га года", у час якой збіралі насенне квітнеючых раслін вучні пятага дзявятага класаў.


Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у тыдні экалогіі, з разуменнем адносіліся да кожнага атрыманага задання. Адметна тое, што кожную раніцу цікавіліся, чым парадуе іх новы дзень.


Дар'я КАВАЛЕЎСКАЯ, 

вучаніца 11 класа.