Тэхналогіі, якасці і тэмпам правядзення комплексу летніх палявых работ быў прысвечаны семінар кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак, які адбыўся на базе СВК “Пад’ельцы” і “Любінова” ў суботу, 17 ліпеня. Зразумела, што ў першую чаргу размова, а яе вялі начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько і яго намеснік па раслінаводству В. У. Гагалінскі, ішла пра жніво. На рапсавым полі за Загор’ем узгадалі пра рэгуліроўкі камбайнаў і асаблівасці абмалоту крыжакветкавых. Азімага рапсу засталося толькі 623 гектары. Уся гэтая плошча павінна быць абмалочана да зярнятка з мінімальнымі стратамі. Таму так важныя выкарыстанне спецыяльных прыставак, хуткасць руху агрэгата (5-6 км у гаду) і нават абюаротаў матавіла, вышыня зрэзу (15-20 см) і іншыя параметры. Уся рапсавая салома здрабняецца, апрацоўка глебы дыскамі павінна справацыраваць прарастанне насення, якое высыпалася. Затым у справу ўключаюцца плугі, каб падрыхтаваць глебу пад азімую пшаніцу.
Аптымальны тэрмін сяўбы азімага рапсу—да 17 жніўня.
Шмат увагі звернута на пажарную бяспеку камбайнаў і захаванне тэхнікі бяспекі на жніве.
Складанасць летніх палявых работ у тым, што іх неабходна весці ў комплексе: не закончана нарыхтоўка кармоў, а трэба араць, сеяць, і галоўнае—жаць. Пра гэта гаварылі на полі ля Гір’ятаў, дзе камбайн СВК “Пад’ельцы” абмалочваў ячмень, якім ушчыльнілі зрэджанае азімае трыцікале. Тут і адбыліся своеасаблівыя раённыя зажынкі.
Летняя спёка паскорыла паспяванне зерневых. Спяшацца з іх уборкай не трэба, але абкошваць кпмбайны, рыхтаваць насенныя ўчасткі неабходна.
Сёлета ў жніве будуць удзельнічаць 93 камбайны, большасць іх са здрабняльнікамі саломы. Але варта ўлічваць, што попыт на яе як корм і матэрыял для подсцілуц будзе павышаны.
У Волкаўшчыне ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з пераабсталяванне5м былой майстэрні пад захоўванне плюшчанага зерня. Тут умяшчаецца 160-180 тон корму, але асаблівая ўвага ўшчыльненню, герметызацыі і кансервантам. Плюшчэнню лепш паддаецца зерне з вільготнасцю больш 28%. На абмалот яго лепш выдзеліць асобны камбайн.
Новы Пагост. Тут на фуражным складзе арганізавана падрыхтоўка насення рапсу. Справа гэтая патрабуе строгага захавання тэхналогіі, але надта выгадная для гаспадарак.
Яшчэ адзін прыпынак ля фермы “Галіеўшчына”, дзе на 30 гектарах 11 ліпеня заклдзена шматкампанентная паша з сумесі 8 траў. Папярэдне ўнесены гліфасаты для знішчэння пырніку і іншага пустазелля, старанна апрацавана глеба. Пасевы прыкатаны.
Такая паша, а яе выкарыстаюць ужо сёлетняй восенню, хутка акупляецца і з’яўляецца асновай сучаснай жывёлагадоўлі.
Апошні прыпынак адбыўся на люцэрнавым полі ля Кублішчына. Гэтая культура вельмі патрабавальная да глебы і ўмоў, аднак здольна даваць да 4 укосаў на сена. У СВК “Любінова” яна займае 27 га, а у раёне—толькі 235.
Каб забяспечыць сяўбу азімых, на семінары запатрабавана ўключыць у справу ў кожнай гаспадарцы мінімум па 2 плугі ў дзве змены.
Леанід МАТЭЛЕНАК.