Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » На п’едэстале — прыгажосць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-07-2011, 15:08 Вясковае жыццё  ] • На п’едэстале — прыгажосць   |  
 
Назва:      

Сям’я Сцепулёнкаў з Чэрасаў справіла наваселле ў новым доме ў 2007 годзе. Звычайнае жыллё, так званы “прэзідэнцкі” дамок. Таццяна Аркадзьеўна з мужам Сяргеем Мікалаевічам працуюць на жывёлагадоўчым комплексе, даглядаюць дзве групы цялятак на дарошчванні.

— 204 галавы на дваіх, — удакладняе гаспадыня.

З пераездам на новае месца адразу паўстала пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі. Мясціна нізкаватая, патрэбна было падсыпаць.

— Завезлі МАЗаў шэсць гравію, потым зямлі, — дзеліцца вопытам Таццяна Аркадзьеўна. — Гаспадарка дапамагала. Разраўнялі. Сама зрабіла планіроўку, дзе і што будзе. Атрымалася прыгожая клумба. Тут дачка Іра пастаралася. Яна студэнтка 4 курса ўніверсітэта імя Машэрава. Бачылі ля дома пальму? Стваралі яе талакой: я — архітэктар, муж — рэзаў пластыкавыя бутэлькі, каркас зварыць дапамаглі работнікі комплексу. Лічу, нядрэнна атрымалася.

Гаспадары выкапалі невялікую сажалку, зрабілі лебе-дзяў — гэта яшчэ адна кампазіцыя.

У кагосьці з родзічаў без патрэбы ляжалі меліярацыйныя трубкі. Таццяна Аркадзьеўна і ім знайшла прымяненне. Пафарбавала, насыпала зямлі, расставіла ля дарожкі да дома. Потым пасадзіла кветкі. Жанчына любіць петунію, якая ўецца і цвіце да позняй восені.

Прываблівае вока гараж, які аздоблены рэшткамі бутэлек, выкарыстаных для пальмы.

— Заставаліся донцы, накрыўкі, — гаворыць гаспадыня. — Выкідваць шкада. Вырашыла аздобіць гараж. Сама прыбівала, муж не пярэчыў.

У Таццяны Аркадзьеўны шмат задумак. Яна лічыць, што не ўсё яшчэ зроблена, трэба працягваць добраўпарадкаванне. Хоча зрабіць бананавае дрэва, яшчэ адну клумбу з вадаспадам. Гэта бліжэйшая перспектыва. Думаецца, яна будзе ажыццёўлена.

Дарэчы, у Чэрасах шмат руплівых гаспадароў, якія аздабляюць дваровыя тэрыторыі малымі архітэктурнымі формамі, высаджваюць шмат кветак. Адным словам, любяць жыць у прыгожым асяроддзі.

 Л. НАВАСЕЛЬСКІ.

 


 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar