Найбольшы валавы збор збажыны ў СВК “Гвардзейскі”—323 тоны. Камбайнёры райаграсервісу намалацілі на палетках падсобнай гаспадаркі 294 тоны зерня, а СВК “Пад’ельцы”—202. У іншых паказчыкі ніжэйшыя.
Тэхніка сканцэнтравана ў асноўным на палетках азімай пшаніцы, якая ўбрана ў цэлым па раёну на 487 га і дала 1031 тону зерня, найбольшы яго збор у СВК “Гвардзейскі”— 323 тоны. Актывізуецца работа і на ячменным полі—культура абмалочана на 288 га, валавы збор—805 т: лідыруе СВК “Пад’ельцы”—202 т. Намалочана 99 тон жыта і 188 т трыцікале.
У гаспадарках убрана 199 гектараў насеннікаў ранніх злакавых траў, у тым ліку 110 га на палетках СВК “Чаромушкі-агра” (намалочана 59,2 тоны насення пры сярэдняй ураджайнасці 5,4 ц/га) і 55 т ва “Узмёнскім” (19,9 га і 3,6 ц/га).
Ільнозавод прыступіў да цераблення льну—работа выканана на 150 га.
В. ГАГАЛІНСКІ.