Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Лепш даглядаць статак
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-10-2011, 12:05 Вясковае жыццё  ] • Лепш даглядаць статак   |  
 
Назва:      

Лепш даглядаць статак У загаловак вынесены асноўны напрамак размовы, якая адбылася на нарадзе-семінары з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў 14 кастрычніка, што прайшла пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова і начальніка райсельгасхарчу В. А. Бялько.

 

— Трэба жыць эканомна, гаспадарыць эфектыўна, — неаднаразова падкрэсліваў Вячаслаў Анатольевіч. А пакуль запланаваныя сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў 700-800 грамаў дасягаюць не ўсе гаспадаркі. Таварнасць малака толькі 84%, калі патрэбна не менш 90%. Шэраг гаспадарак рэалізуе большасць надояў першым гатункам і марудна скарачае выкарыстанне малака на выпайку цялят. Усё гэта прыводзіць да значных страт грашовых сродкаў.

 

Размова ішла пра зніжэнне надояў у лепшых гаспадарках, недастатковую ўкормленасць рэалізуемай жывёлы.

Асаблівай увагі патрабуе маладняк на ўзнаўленне.

У цэлым гаспадаркі раёна кармамі забяспечаны. Сёлета шмат нарыхтавана кукурузнага сіласу. Справа за эфектыўным выкарыстаннем фуражу, у першую чаргу канцэнтратаў, збалансаванасць рацыёнаў.

 

Удзельнікі семінара наведалі шэраг ферм у ААТ “Мерыца” і філіяле “Павяцце”. У “Пуцінаве” ўтрымліваюцца цялушкі перадзлучнога і злучнога ўзросту. Для іх забяспечаны паўнацэнныя рацыёны. Кармы з раніцы развозіць кормараздатчык. Арганізавана штучнае асемяненне.

 

Лепш даглядаць статак Звернута ўвага на добраўпарадкаванне фермы: добрыя пад’езды, навокал усё засеяна. Яшчэ трэба з абодвух бакоў фермы ўладкаваць выгульныя дворыкі.

Начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько адзначыў, што ў такіх умовах сутачныя прывагі цялушак павінны складаць 700-800 грамаў, маладняк трэба пакрываць ва ўзросце 15 месяцаў, абавязкова ўвесь абязрожваць, браць накірунак на круглагадавое ўтрыманне ў памяшканнях.

 

На МТФ “Паташня” асноўная ўвага была звернута на абсталяванне малочнага блока: сайдынг, плітка, сучасныя даільныя апараты, чысціня і парадак. Усе звесткі пра кароў — на таблічках. Прагулкі для іх — пасля абеда. Падрыхтавана неабходная дакументацыя па ўзнаўленню, кармленню.

 

Дырэктар райплемстанцыі А. Б. Клубань адзначыў неабходнасць выдзялення груп цялушак для асемянення, рэктальнага абследавання маладняку і ў першую чаргу — прагулак.

Тут выдачу канцэнтратаў жывёле і кармленне статка пачынаюць да даення. І так трэба рабіць паўсюдна. Пяршачкі і непакрытыя каровы аддзелены, бо для іх арганізаваны прагулкі. Надоі стымулююцца канцэнтратамі.

І зноў жа — добраўпарадкаванне: дарожкі і праезды заасфальтаваны, угоддзі навокал узараны і засеяны, выгульныя пляцоўкі агароджаны.

Такая ж сітуацыя і на ферме “Павяцце”, дзе гаспадарка атрымлівае 55% усяго надою. Тут была прадоўжана размова пра ўзнаўленне статка, пакрыццё кароў і цялушак, арганізацыю іх кармлення. Дадаткова ўзняты праблемы абрэзкі капытоў, стварэння дэзпадушак і бар’ераў.

 

Галоўны ветурач М. П. Масал падкрэсліў, што для атрымання малака класа экстра ў гаспадарках раёна ўсё ёсць. Гэтыя магчымасці трэба па-гаспадарску выкарыстоўваць, бо рэалізацыя высакаякаснага малака — стабільная крыніца атрымання значных фінансавых сродкаў.

 

Дарэчы, ферма “Павяцце” нічым асаблівым ад іншых не адрозніваецца. Аднак тут наведзены належны парадак, захоўваецца тэхналогія. Гэта дазволіла дасягнуць надою на карову ў 4443 кілаграмы. А для таго, каб далей павялічваць прадукцыйнасць жывёлы, патрэбны новыя намаганні спецыялістаў, усіх работнікаў, бо кармоў хапае. Пэўныя захады ў гэтым напрамку зроблены, бо тут сёлетняя прыбаўка ў надоях ад кожнай каровы перавысіла тону.

 

Размова пра вырошчванне маладняку была прадоўжана ў рэканструяваным летась цялятніку, дзе статак утрымліваецца без прывязі на глыбокім подсціле.

ХХХ

На нарадзе ўзнімаліся і некаторыя іншыя пытанні. Перад кіраўнікамі гаспадарак пастаўлена задача абнаўляць насенны фонд за кошт элітнага зерня збожжавых. Сёлета ўборка трасты праведзена механізаваным спосабам. Аднак гэтая галіна павінна быць больш эфектыўнай, калі пазбегнуць мноства дробных недахопаў. Даўгунец у першую чаргу патрабуе своечасовага ворыва глебы.

Настаў час чысціць насенне. А склады трэба заўсёды падтрымліваць у парадку.

Сярод першачарговых задач—ворыва зябліва, заканчэнне звозкі саломы з палёў, унясенне арганікі.

Пастаянны клопат — рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Усе фермы абноўлены ў ААТ “Туркова”. Уладкаваннем іх займаюцца ААТ “Папшулі”, “Цітова”, “Чэрасы”, “Наўгароды”, “Райаграсервіс”. Больш настойліва гэтую справу трэба весці і іншым.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar