Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Маладое папаўненне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-11-2011, 15:29 Вясковае жыццё  ] • Маладое папаўненне   |  
 
Назва:      

Маладое папаўненне Аграрна-прамысловы комплекс раёна сёлета папоўніўся вялікім гуртам выпускнікоў ПТВ, каледжаў і ВНУ. У таварыствы і прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі, працаўладкаваны 30 маладых спецыялістаў. Найбольш іх трапіла ў ААТ «Узмёнскі край» — 6. Калектыў ААТ «Цітова» прыняў 3 трактарыстаў-машыністаў і ветэрынарнага ўрача, «Сіцькова» — юрыста, эканаміста і бухгалтара, «Дрыгучы» — бухгалтара, «Мерыца» — юрыста і тэхніка-механіка, «Чэрасы» — бухгалтара, «Пад’ельцы» — тэхніка-будаўніка і трактарыста-машыніста, «Любінова» — вадзіцеля, «Туркова» — інжынера-энергетыка, «Наўгароды» — бухгалтара,  філіял КЗ «Павяцце» — агранома і ветурача, КУП «Язна» — заатэхніка, УП «Міёрскі» — інжынера-энергетыка і эканаміста, ААТ «Міёрскі райаграсервіс» — агранома і трактарыста-машыніста.

 

У гаспадаркі накіравана шмат выпускнікоў каледжаў: Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага (2), Столінскага аграрна-эканамічнага (2), Лепельскага аграрна-тэхнічнага (1), Полацкага аграрна-эканамічнага(6), Смальянскага аграрнага (1), Відзаўскага прафесійна-тэхнічнага (3), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага (1), Наваполацкага політэхнічнага (1), аграрнага УА «ВГАВМ» (1). А ў ліку былых навучэнцаў Глыбоцкага, Боркавіцкага і Полацкага сельгасліцэяў 7 юнакоў. Спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй — 6 (2 ветурачы, эканаміст, аграном, 2 інжынеры-энергетыкі). Гэта Таццяна Гайдзель з Ідолта, Алег Януковіч з Волкаўшчыны, Юлія Рымчонак з Чурылава, Юлія Тамашэвіч з Чапукоў, Ірына Кітава з Шарагоў і Аляксей Дранковіч з Докшыцкага раёна.

Маладое папаўненне 

Ёсць кадравае папаўненне і ў перапрацоўчай прамысловасці АПК. На камбікормавы завод прыйшлі працаваць міярчане Мікалай Ярмош і Аляксандр Празароўскі, на мясакамбінат — Андрэй Гарноўскі з райцэнтра, на льнозавод — Юлія Мацур з Клётавага Двара, Аляксандр Рудаміна са Старых Крукоў, Алена Трафімава з Багушэўска, Ірына Арлоўская і Ганна Губская з Оршы. Увогуле, у сельгасвытворчасць і перапрацоўчую прамысловасць АПК раёна «ўлілося» шмат прыезджых юнакоў і дзяўчат. Хочацца спадзявацца, што адпрацаваўшы па накіраванню ўстаноўлены тэрмін, яны замацуюцца на Міёршчыне. А для гэтага кіраўніцтва гаспадарак і прадпрыемстваў павінна стварыць ім належныя ўмовы для працы і жыцця.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

На здымках: 1. Сёлета папоўнілі ААТ “Узмёнскі край” Вячаслаў Кажан, Яўген Белавус, Анастасія Куракова, Ганна Кулагіна, Аляксандра Пашкевіч (у цэнтры — інспектар па кадрах Святлана Пліско).

2. Аграномы Павел Гаравец з ААТ «Міёрскі райаграсервіс» і  Юлія Рымчонак з філіяла КЗ «Павяцце».

 

 


 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar