Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Волновало всё
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-12-2011, 10:08 Вясковае жыццё  ] • Волновало всё   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Хвалявала ўсё

 

Волновало всё Любоў Сцяфанаўну Вашчыліну з вёскі Завуцце засталі за хатнімі турботамі.

— Хоць і на пенсіі, але спраў багата, — смяецца яна, — агарод, стравы прыгатаваць, жыўнасць накарміць. Вось так з раніцы да вечара верцішся.

Цяпер у Любові Сцяфанаўны трое ўнукаў. Яна з мужам выхавала дзвюх дачок.

— Па гараскопу я — Казярог, — тлумачыць жанчына, — кажуць, што людзі такога знака скардзяцца на суставы, хваробы ног. Вось і ў мяне праблема з гэтым. І не дзіўна: давялося ножкамі патупаць і педалі веласіпеда пакруціць. У Крупенішча за 25 км такім чынам дабіралася.

 

Любоў Сцяфанаўна Вашчыліна не тутэйшая, нарадзілася ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Закончыла Горацкую сельгасакадэмію. Працавала на камбікормавым заводзе начальнікам цэха. Чарнобыль усё перайначыў.

— Вясна 1986-га, калі прагрымеў выбух на атамнай станцыі, — гаворыць Любоў Сцяфанаўна, — стала для нас новым паваротам у жыцці. Старэйшых дзяцей забралі ў піянерскі лагер Артэк, а малодшыя з 1-4 класаў былі дома. Забаранілі піць сырадой, а дзеці так любілі малако. Куплялі ў магазіне. Увесь час думалі, што рабіць? У Дзісне жыла пляменніца, якая падказала варыянт пераезду ў Завуцце. У гэтай вёсцы было жыллё, спадзяваліся атрымаць у гаспадарцы і працу. 1 красавіка 1987 года пераехалі.

 

Нават праз дзесяцігоддзі жанчыне цяжка ўспамінаць перажытае. Сарвацца з роднага куточка ў белы свет. Давялося нанава ўладкоўвацца, абжывацца. Любоў Сцяфанаўну прынялі на пасаду намесніка старшыні гаспадаркі па кормавытворчасці, а муж стаў механізатарам. Летам працаваў на камбайне. Цяпер вартаўніком у школе.

Паступова трагедыя аддалялася і боль прытупляўся. Дочкі Святлана і Наташа паспяхова вучыліся, закончылі ўніверсітэты.

Любоў Сцяфанаўна Вашчыліна працавала і начальнікам участка ў калгасе “Сцяг перамогі”.

 

І зноў жыццёвы паварот. Абставіны склаліся так, што вымушана была змяніць занятак. Паехала ў прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”. У той час дырэктарам быў Іван Вацлававіч Жук. Ён уважліва выслухаў жанчыну, пацікавіўся прычынамі звальнення з ранейшага месца работы. Пасля высвятлення пытанняў яе прынялі на працу.

— Назаўтра да мяне прыехала інспектар Зоя Станіславаўна Рынцэвіч, — успамінае Любоў Сцяфанаўна. — Разам з ёй паехалі ў Папшулі. Застрахавалі пабудовы. Вось так на практыцы я вучылася быць страхавым агентам. Ім адпрацавала каля 15 гадоў. Абслугоўвала насельніцтва дзвюх гаспадарак з цэнтрамі ў Папшулях і Завуцці. На першых парах было складана, бо участак запушчаны, без агента. Старалася, каб людзі разумелі важнасць страхавання, бачылі выгаду ад гэтага. Імкнулася пераконваць у неабходнасці застрахаваць будынкі, жывёлу. Памятаю, у Румполлі доўга ўгаворвала мужчыну застрахаваць халадзільнік. Рэч патрэбная, новая, такіх не бачыла. Аказваецца, чалавек пераехаў, здаецца, з Расіі. Доўга ўпарціўся, але застрахаваў хатнюю маёмасць. Трэба ж такому здарыцца, што ў хаце гэтага гаспадара здарыўся пажар. І як ён потым мне дзякаваў!

 

У рабоце агента вельмі важна ўмець пераканаць чалавека, паказаць выгаду страхавання.

Сустракаліся розныя людзі. У Пашніно, напрыклад, падпісалі дагаворы, а на наступны дзень мне тэлефануюць з прадстаўніцтва і кажуць, каб я ехала перастрахоўваць. Маўляў, чалавек прыйшоў да высновы, што яму не патрэбна такая страхавая абарона. Давялося ехаць і па-новаму перарабляць дакументы.

Любоў Сцяфанаўна гаварыла, што ніколькі не шкадуе аб сваёй працы страхавым агентам. Вельмі падабаўся калектыў. У выпадку неабходнасці прыходзіў на выручку.

— Муж ляжаў у бальніцы, — успамінае субяседніца, — трэба было знайсці лякарствы. Мне дапамаглі з гэтым мае паплечнікі. Дырэктар аддзялення даваў машыну, каб даставіць мужа ў бальніцу. Вось такія людскія стасункі падтрымлівалі мяне ў складаныя перыяды жыцця. Удзячна ўсім за дапамогу. Хачу пажадаць і цяперашняму калектыву згуртаванасці. У ёй — вялікая сіла.

Са святам вас, паважаныя калегі!

 

Людвіг  КАСАТЫ. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar