Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Первый "тысячник" »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Вясковае жыццё » Первый "тысячник"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-08-2012, 10:25 Вясковае жыццё  ] • Первый "тысячник"   |  
 
Назва: Першы “тысячнік”      

Первый "тысячник" Малады камбайнер ААТ “Гвардзейскі” Дзмітрый Лакотка 10 жніўня рапартаваў аб 1000-тонным намалоце і неспадзявана для сваіх сапернікаў, якія значна апераджалі яго, стаў лідарам раённага спаборніцтва. У гэты дзень павіншаваць перадавога камбайнера прыехалі ў гаспадарку старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Франц Антонавіч Вішнеўскі. Капітан КЗС-1218 рад быў вітаць іх на палявым стане, але яго святочны настрой азмрочыла надвор’е, якое неспадзявана сапсавалася пайшоў дождж. Кіраўнік раёна ўручыў яму пісьмо-падзяку за сумленную выніковую працу і выказаў спадзяванне, што да завяршэння жніва намалот будзе яшчэ больш важкім. Франц Антонавіч уручыў першаму “тысячніку”, як гэта прадугледжана ўмовамі раённага спаборніцтва, грашовую прэмію 8 базавых велічынь, а таксама кепку і майку ад прафсаюзнай федэрацыі АПК.

 

— У папярэднюю ноч надвор’е было сухім і нашы камбайнеры працавалі аж да 4 гадзін раніцы, а гэта і дало магчымасць нашаму маладому камбайнеру атрымаць добры намалот, — зазначае дырэктар гаспаларкі Іван Іванавіч Ашурка. — Пры добрым надвор’і ўсе нашы механізатары і вадзіцелі выкладаюцца, як кажуць, па поўнай, не шкадуючы сябе. Гэта і дае магчымасць ім быць наперадзе.

— Дзмітрый Іванавіч літаральна “вырваў” перамогу ў Міхаіла Вітольдавіча Каснарэвіча з філіяла КЗ “Павяцце” і Віктара Пятровіча Шамёнка з ААТ «Узмёнскі край», якім яшчэ даецца шанц апярэдзіць саперніка — першымі намалаціць 1500 тон зерня і таксама атрымаць грашовую прэмію, — кажа Ф. А. Вішнеўскі. — Сёлета паміж маладымі камбайнерамі ідзе сапраўдная барацьба за лідэрства, прычым, хвалююцца не толькі яны самі, але і кіраўнікі прафарганізацый, аграномы, дырэктары гаспадарак. І кожнаму хочацца пажадаць поспеху.          

 

Э. ШАМІНКА.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar